Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Вясковае жыццё » Чудо ожидания
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
31-08-2012, 15:07 Вясковае жыццё  ] • Чудо ожидания   |  
 
Назва: Цуд жадання      

Чудо ожидания ААТ “Гвардзейскі” стаў своеасаблівым інкубатарам тысячнікаў. Менавіта ў гэтай гаспадарцы такога нечуванага напачатку намалоту першым на Міёршчыне дабіўся камбайнер Іван Іосіфавіч Лакотка. Што для гэтага спатрэбілася, пытаюся ў дырэктара гаспадаркі Івана Іванавіча Ашуркі.

—   Тады мы атрымалі новы зернеўборачны камбайн “Ліда”, — прагучала ў адказ. — Гэта была сучасная машына, адна з лепшых айчынных. Вызначалася высокай прадукцыйнасцю і добрымі ўмовамі для камбайнера. Мела кандыцыянер у кабіне і бартавы камп’ютар, які падказваў, дзе трэба шукаць паломку, утрымліваў мноства звестак пра намалот, ураджайнасць, убраную плошчу, час работы і многае іншае. Выдатна, што гэты агрэгат трапіў у рукі чалавеку, які імкнуўся не толькі авалодаць новай тэхнікай, але і паставіць яе сабе на службу. І раней механізатар працаваў старанна, а тут яшчэ атрымаў магчымасць падвоіць намаганні. Але галоўнае, мець жаданне дасягнуць, здавалася б, недасягальнага.

 

Кіраўнік гаспадаркі лічыць, што цяпер стаць тысячнікам значна лягчэй, бо сучасны камбайн КЗС-1218 — гэта ўжо супермашына. Яе камп’ютар падказвае пра паломкі, недазагрузку малатарні, калі можна павялічыць хуткасць, перазагрузку, калі трэба сцішыць хаду. Упершыню гэты электронны мозг напомніў, як шмат часу губляецца на разгрузку бункера, за час жніва “набягаюць” дні.

 

Так, важнае значэнне мае ўраджайнасць палёў, аплата працы, працягласць рабочага дня. У “Гвардзейскім” перасталі пераганяць камбайны на машынны двор на ноч з далёкіх палёў. Ля тэхнікі ставілі вартаўніка. А яшчэ запраўляць камбайны пачалі ў час работы. Для гэтага запраўшчык і майстар на ўсе рукі Аляксандр Васільевіч Лях стварыў спецыяльны агрэгат з электрапомпай. Для ўключэння яе ў работу дастаткова было падключыцца да бартавой электрасістэмы камбайна. І праз колькі хвілін паліўны бак поўны!

 

Калі дазваляла надвор’е, не было расы, працавалі да адной-двух гадзін ночы, запомнілася, што неяк не спынялі абмалот да 3.30.

Пра харчаванне ў полі і гаворкі няма, гэта стала звычайным для ўсіх.

Да сёлетняга жніва ў гаспадарцы рыхтаваліся таксама старанна. Размова не толькі пра камбайны. Адзін з камбайнераў — Міхаіл Мікалаевіч Арлоўскі — працуе пажарным. Каб удзельнічаць у жніве, ён папрасіўся ў водпуск. Выратавальная служба пайшла яму насустрач.

 

Другі сезон меў намер удзельнічаць у адвозцы намалочанага зерня малодшы сын І. І. Лакоткі Андрэй. А ён толькі што пачаў працаваць пасля заканчэння каледжа ў адным з лясгасаў Верхнядзвіншчыны. І там палічылі, што жніво — гэта ўважлівая прычына, таксама адпусцілі.

 

Нагрузка на камбайн у ААТ “Гвардзейскі” самая вялікая ў раёне, яна больш 400 гектараў, калі ўлічыць 130 га рапсу і 1250 га збожжавых. Але тут упэўнены, што жніво не зацягнуць. На рапсе і прайшлі абкатку асноўныя ўборачныя агрэгаты акрамя “Ліды”, у якой няма спецыяльных прыстасаванняў, каб зменшыць страты пры ўборцы гэтай культуры. А потым паспела азімая пшаніца, якая забяспечыла намалот у 38 ц/га, трыцікале давала нават па 45 цэнтнераў. Ураджай гэтых культур сёлета значна большы за леташні (у 2011 годзе адпаведна па 26 і 22 ц/га), падвёў толькі ячмень. Моцныя вятры пакруцілі пасевы, аббілі калоссе. І ўсё ж на 19 жніўня ў “Гвардзейскім” намалацілі 3000 тон зерня, калі летась за ўсё жніво была 4091 тона. Сёлета маюць намер намалаціць больш, бо заставаліся няўбранымі 34% зерневых.

 

Камбайны не стрымлівае адвозка збожжа. Пастаянна гэтым займаюцца Андрэй Іванавіч Лакотка на МТЗ-1221 з ёмістым новым прычэпам і Васіль Васільевіч Аўхаронак на МАЗ-555. І яны сталі тысячнікамі, на раніцу 19 жніўня ў іх было адпаведна 1150 і 1000 тон збожжа. Такім чынам, на ячменным полі ва ўрочышчы Барсукі нядзельнай раніцай працавалі чатыры тысячнікі — гэта камбайнеры Іван Іосіфавіч і Дзмітрый Іванавіч Лакоткі, трактарыст Андрэй Іванавіч Лакотка і вадзіцель Васіль Васільевіч Аўхаронак.

 

Эпізадычна, асабліва калі сухое надвор’е, да перавозкі зерня прыцягваюцца механізатары Віктар Уладзіміравіч Лысюк, Віктар Казіміравіч Рачыцкі, Роберт Сяргеевіч Іваноў. А на ворахатаку ўсё зерне перагружае на «Амкадоры» Андрэй Савейка.

 

Размова пра варахаток таксама пачалася невыпадкова. Справа ў тым, што ў ААТ “Гвардзейскі” практычна няма сушылак. Гэта не стварала праблем у пачатку жніва, калі вільготнасць абмалочанага зерня складала 9-12%. Яго адразу накіроўвалі на збожжапрыёмныя пункты, бо трэба было выконваць самы вялікі ў раёне дзяржзаказ у 720 тон. І з ім справіліся да 10 жніўня. Калі ж пайшлі дажджы, зерне ад камбайнаў пачалі завозіць на варахаток. Добра, што да гэтага часу было ўжо засыпана насенне.

 

Жніво ў ААТ “Гвардзейскі” заканчваецца. У гаспадарцы ўпэўнены, што і сёлета іх прадстаўнікі будуць удзельнічаць у рэспубліканскіх дажынках.

 

Л. МАТЭЛЕНАК.

 

 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar