Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Вясковае жыццё » Работать надо с отдачей
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
2-04-2013, 14:21 Вясковае жыццё  ] • Работать надо с отдачей   |  
 
Назва: Працаваць трэба з аддачай      

Работать надо с отдачей Справаздачны сход ААТ "Пад'ельцы" праходзіў у актавай зале Дварнасельскай СШ. І гэта невыпадкова: тут чыста, цёпла, утульна, добразычлівыя гаспадары. Да таго ж, сельгаставарыства і школа цесна супрацоўнічаюць. Шэфы ў многім дапамагаюць сваім падапечным і тыя не застаюцца ў даўгу шчыруюць на падборы каменняў, на льняных сцелішчах, капаюць бульбу. І ў гэты дзень педкалектыў і вучні падрыхтавалі для сельскіх працаўнікоў святочны канцэрт, які па-сапраўднаму парадаваў, бо кожны нумар школьнікі выконвалі ад душы. Немалаважна і тое, што на сцэну выходзілі дзеці тых, хто прыехаў на галоўны калектыўны сход, каб падвесці вынікі сваёй працы за мінулы год. На сходзе са справаздачай выступіў дырэктар ААТ Сяргей Уладзіміравіч Касцюкоў. Кіраўнік, аналізуючы дзейнасць усіх галін сельгасвытворчасці, падводзіў і вынікі асабістай работы, праўда, за менш кароткі перыяд узначаліў гаспадарку шэсць месяцаў назад. Многімі вытворчымі дасягненнямі ён задаволены, але зроблена не ўсё. Пра гэта гаварылі і галоўныя спецыялісты заатэхнік Вера Рыгораўна Жойдзік, аграном Міхаіл Пятровіч Панкрат, інжынер Уладзімір Уладзіміравіч Швяцоў, старшыня рэвізійнай камісіі Лілія Іванаўна Шчарбакова.

 

Лічбы як люстэрка

Валавую вытворчасць прадукцыі ў параўнанні з папярэднім годам удалося павялічыць: прырост па раслінаводчай галіне склаў ажно 32,1%, па жывёлагадоўчай — 4,6%. Выручка ад рэалізацыі (за вылікам падаткаў і збораў) перавысіла 15 мільярдаў рублёў, і тут рост на 51,3%. Важкую дзяржаўную дапамогу ў 4,4 млрд руб. патрацілі на набыццё ГЗМ — 361 млн. руб., на мінеральныя ўгнаенні — 1 млрд 874 млн., на запчасткі і іншыя патрэбы — 287 млн. Скарысталіся банкаўскімі крэдытамі ў 53,7 мільярда рублёў, з іх 45,8 млрд. расходавалі на будаўніцтва МТФ "Карпачова".

 

Затраты на вытворчасць сельгаспрадукцыі склалі 22 мільярды 867 мільёнаў рублёў, найбольшыя былі на выплату заробку, закуп кармоў, ядахімікатаў, мінеральных угнаенняў, гаруча-змазачных матэрыялаў. 889 млн. накіравалі на аплату паслуг, якія аказалі гаспадарцы іншыя арганізацыі — на жаль, з-за недахопу тэхнікі не ўсе работы ўдаецца выканаць самім.

Балансавы прыбытак за год склаў 792 мільёны. Агульная рэнтабельнасць — 5,6%, ад продажу — 6,85%.

Фонд аплаты працы за мінулы год павялічыўся больш чым на 80%. Вытворчасць валавой прадукцыі на кожнага работніка вырасла да 70 мільёнаў рублёў, а ў 2011 годзе яна складала 59 млн. Працаваць сталі лепш, але не настолькі, каб мець добры заробак, у сярэднім за месяц ён быў 2002921 рубель, у тым ліку ў трактарыстаў — 2310000, у даярак — 2220000, будаўнікоў — 1250000.

 

Работать надо с отдачей Чым парадавалі палеткі?

-      Намалацілі 4855 тон збожжа ў бункернай вазе, што на 1479 тон больш, чым у папярэднім годзе. Сярэдняя ўраджайнасць — 38,5 ц/га (+11,1 ц/га). У параўнанні з іншымі гаспадаркамі раёна гэта добры паказчык. Ад продажу зерня выручылі 3,6 мільярда рублёў. Але сабекошт кожнай тоны 1142 рублі, а рэалізацыйная цана — 1067 рублёў. Таму прыбытку ад збожжа не атрымалі. Увогуле, усе зерневыя былі стратнымі. Сёлета ў структуры пасеваў яны зоймуць 1445 гектараў. Хвалюе, што давядзецца паўторна іх размяшчаць на адных і тых жа ўчастках, бо плошча пад зерневымі і зернебабовымі вялікая і няма магчымасці захоўваць севазварот. Валавы намалот збожжа запланавана павялічыць да 6030 тон пры сярэдняй ураджайнасці 41,7 ц/га. Пад рапс адведзена 338 гектараў, кукурузу — 300, а пад кармавыя — 743 га.

 

-      Бульбы ў 2012-ым накапалі 573 тоны пры ўраджайнасці 239 ц/га. Гэта больш, чым у папярэднім годзе. Вядзецца пастаяннае абнаўленне сартоў, выбіраюцца тыя, якія маюць добрыя таварныя якасці і даюць высокі ўраджай.

-      Пры складаных умовах надвор'я  атрымалі 765 тон насення рапсу пры сярэдняй ураджайнасці 22,5 ц/га, што дазволіла заняць першае месца ў раённым спаборніцтве. Рэалізавалі 561 тону і атрымалі выручку ў 1 мільярд 587 мільёнаў рублёў пры рэнтабельнасці вытворчасці 7,3%. Ёсць магчымасць большы прыбытак мець за кошт росту ўраджайнасці — сёлета намецілі павялічыць яе да 25,1 ц/га, а валавы збор памножыць у 1,2 раза. Давядзецца звярнуць увагу на больш строгае захаванне тэхналогіі, якасць выканання работ, вытрымку доз сілкавання мінеральнымі ўгнаеннямі, своечасовае правядзенне хімпраполкі і апрацоўкі супраць шкоднікаў.

 

-      Кукуруза займала летась 290 гектараў і дала зялёнай масы 9605 тон пры ўраджайнасці 331 ц/га. Аднак яе вырошчванне патрабуе значных фінансавых укладанняў на закуп насення, сродкаў аховы, мінеральных угнаенняў. Каб апраўдваліся затраты, трэба павялічваць ураджайнасць. Сёлета пад гэтай культурай плошча пашыраецца для папаўнення кармавой базы з улікам новага малочнатаварнага комплексу.

 

-      У сельгаставарыстве 1953 гектары заняты шматгадовымі травамі і лугапашавымі ўгоддзямі, прадукцыйнасць іх у апошнія гады павялічваецца, але відавы склад не ў поўнай меры адпавядае тэхналагічным патрабаванням.

Вясной запланавана падсеяць травы не менш чым на 700 га, перазалужыць 100 га. Неабходна закупіць высокаўраджайныя сумесі траў  з перабольшваннем у іх складзе белай і ружовай канюшыны і закласці на 150 га доўгатэрміновыя пашы. Работу ў гэтым напрамку пачалі ў папярэднія гады і будуць працягваць. Аднак недаравальна, што не ўсе пашы летам выкарыстоўваюцца эфектыўна. Трэба даглядчыкам жывёлы пераняць вопыт работы пастухоў з МТФ "Пад'ельцы" і "Матулева".

 

-      Неабходна больш і лепш выкарыстоўваць арганіку. Пад яравую сяўбу 2013 года нарыхтавана і вывезена на палеткі ўласнымі сіламі і з дапамогай абслугоўваючых арганізацый 17998 тон мясцовых угнаенняў, што складае каля 12 тон на гектар. Неабходна больш выкарыстоўваць саломы на подсціл, якасна буртаваць гной.

Трэба павялічыць плошчы пад зернебабовымі, канюшынай, каб у глебе азот назапашваўся. Адначасова будзе вырашацца праблема атрымання высокабялковага корму.

 

Малако "знайшлі", а грошы "згубілі"

-      Гаспадарка прадала малака 2396 тон (102%), а надаіла 2742 (+119 т) ці па 4205 кг (+181) ад кожнай каровы. Таварнасць 83,6%, тлустасць — 3,76% — абодва паказчыкі вышэйшыя сярэднераённых. Грашовая выручка склала 5,6 млрд. руб., а прыбытак — 1065 млн. Сярэдняя рэалізацыйная цана — 2782 рублі за кілаграм, сабекошт — 1841. Прыбытак мог быць вышэйшым, але толькі 81% сырадою адправілі на перапрацоўку вышэйшым і экстра гатункамі. У той час як іншыя гаспадаркі раёна павялічваюць рэалізацыю высакаякаснай прадукцыі, ААТ "Пад'ельцы" яе "губляюць". У большасці выпадкаў якасць сырадою зніжаецца з-за дапускаемых даяркамі парушэнняў. Напрыклад, у малако трапляе малодзіва. Значыць, пасля цялення кароў не вытрымліваецца 10-дзённы тэрмін абмежавання на рэалізацыю малака ад такога статка. Падобныя парушэнні бываюць і пры запуску кароў. Да таго ж, не ўсе даяркі здойваюць першыя струмені малака для абследавання на мастыт. І па чысціні мыцця даільнага абсталявання і посуду не ўсім паставіш выдатную адзнаку. А ў выніку то саматыка зашкальвае, то інгібіруючыя рэчывы выяўляюцца. Даяркі, атрымліваецца, шкодзяць самі ж сабе — губляюць заробак. З-за нізкай таварнасці  і якасці малака летась сельгаставарыства недаатрымала 993 мільёны рублёў.

 

Незахаванне тэхналогіі кармлення і  даення вядзе не толькі да страт малака ў пэўныя дні, але і да паступовага зніжэння прадукцыйнасці жывёлы. Менавіта па гэтай прычыне ў даярак "стракатыя" надоі — адна атрымлівае да 5000 кг сырадою, а другая і да 3500 не дацягвае.

Самая высокая прадукцыйнасць дойнага статка ў мінулым годзе была на МТФ "Пад'ельцы", дзе сярэдні надой на карову перавысіў 4800 кілаграмаў, самая нізкая на МТФ "Канахі" — 3402 кг.

Работать надо с отдачей Існуе на фермах і такая праблема як ранейтэрміновае выбыццё кароў.

Сёлета запланавана надаіць па 4760 кілаграмаў сырадою ад кожнай "рагулі", а валавую вытворчасць малака павялічыць да 3012 тон.

-      Цялятак летась атрымалі 664. У разліку на 100 кароў і цялушак — па 91. А вось па асноўнаму дойнаму гурту выхад іх значна меншы. Больш 6% кароў засталіся ялавымі ці па іншых прычынах не далі здаровага прыплоду. Недаатрымалі 35 цялят. Страты ад ялавасці — 379 мільёнаў рублёў. І сёлета з пакрыццём кароў справы не ладзяцца, пасля цялення яны па 3 месяцы не прыходзяць у ахвоту.

 

-      Рэалізавалі БРЖ 202 тоны. Сярэдняздатачная вага кормніка склала 435 кілаграмаў. Аднак вышэйшай укормленасцю прададзена толькі 84% статка, і з-за гэтага недаатрымалі 1 мільярд 434 мільёны рублёў. Мясная жывёлагадоўля ў сельгаставарыстве летась была самай стратнай галіной. Ад яе выручылі 2,9 млрд. руб., а затраты склалі каля 5 млрд. Рэнтабельнасць — мінус 65,2%.

-      На вырошчванні і адкорме БРЖ сярэднясутачныя прывагі не перавысілі 530 грамаў, хаця ў параўнанні з папярэднім годам яны павялічыліся. Але хваліцца, як бачна няма чым, бо цяпер перад жывёлаводамі стаіць задача мець прывагі ўдвая большыя — 800-1000 грамаў. У такім выпадку ялавічына будзе акупляемай.

 

-      Адна з галоўных прычын дрэннага стану эканомікі жывёлагадоўчай галіны — празмерна дарагія кармы, якія ў затратах на малако займаюць 40%, на ялавічыну—74%. Трэба значна палепшыць і іх якасць. Неабходна лепш укрываць сіласныя і сянажныя траншэі, інакш псуюцца верхнія слаі ўтрамбаванай масы.

-      Для зніжэння сабекошту малака важна атрымліваць максімальную яго колькасць — да 70% — на танных зялёных кармах, а ў гаспадарцы толькі 52% ад гадавога валавага надою прыпадае на пашавы перыяд.

 

Намеснік старшыні райвыканкама па будаўніцтве Леанід Іванавіч Лясовіч адзначыў, што многія паказчыкі ў гаспадарцы вышэй сярэднераённых. Указаў і слабыя пазіцыі, выпраўленнем якіх трэба неадкладна заняцца. Увагу неабходна звярнуць на ўкамплектаванне статкам новага малочнатаварнага комплексу "Карпачова", які хутка будзе ўведзены ў дзеянне. Леанід Іванавіч адказаў на пытанні вяскоўцаў. У прыватнасці, ён патлумачыў, што капітальна  адрамантаваць  дарогу Пад'ельцы-Дворнае Сяло няма магчымасці, будзе праведзены толькі ямкавы рамонт. А што да перакрыцця дахаў на складскіх памяшканнях  сельгаставарыства, то гаспадарка павінна самастойна вышукаць на гэтыя мэты сродкі з атрымліваемых даходаў.

 

Акцыянеры работу дырэкцыі ААТ "Пад'ельцы" прызналі здавальняючай. Заслухалі справаздачу рэвізійнай камісіі. Зацвердзілі гадавы баланс і справаздачу аб прыбытках і стратах, напрамкі выкарыстання прыбытку, бізнэс-план на 2013 год, мерапрыемствы на перыяд правядзення вясенне-палявых работ.  Дарэчы, у гэтым годзе запланавалі павялічыць валавую вытворчасць прадукцыі на 20%, аб'ём аказання платных паслуг насельніцтву — на 10%; прадаць дзяржаве малака 2790 тон, мяса — 190 т, збожжа — 1000 т, бульбы — 100 т, ільновалакна — 45 т, агародніны — 17 т, насення рапсу — 600 т.

Выбралі ў новым складзе назіральны савет, у які ўвайшлі А. А. Стральчук, Н. А. Лаўрэнава, А. В. Касцюкова, С. У. Катовіч і В. Р. Жойдзік і рэвізійную камісію — Л. І. Шчарбакова, Т. С. Качан і Н. І. Томка.

 

Зацвердзілі спіс работнікаў, занесеных на Дошку гонару сельгаставарыства. Гэта вадзіцель Антон Вацлававіч Блажэвіч, механізатары Уладзімір Уладзіміравіч Шокель, Марат Антонавіч Герасімовіч і Сяргей Рыгоравіч Пятроў, аператары машыннага даення Алена Мікалаеўна Найдзёнак і Ірына Іванаўна Анашка.

 

У заключэнне лепшым работнікам уручаны грашовыя прэміі за выніковую працу.

А калі дарослыя, вобразна кажучы, закончылі свае дэбаты, то саступілі месца на сцэне вучням і дашкалятам з дзіцячага сада. Падрыхтаваная імі канцэртная праграма прыўзняла настрой вяскоўцаў, і на іх яшчэ нядаўна заклапочаных тварах з'явіліся шчырыя ўсмешкі. Кожны нумар суправаджаўся гучнымі апладысментамі.

 

На здымках: галоўны заатэхнік В. Р. Жойдзік і галоўны эканаміст  А. А. Стральчук; падчас уручэння прэмій; галоўны інжынер У. У. Швяцоў. 

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar