Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Вясковае жыццё » Им есть чем похвалиться
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
19-04-2013, 11:37 Вясковае жыццё  ] • Им есть чем похвалиться   |  
 
Назва: Ім ёсць чым пахваліцца      

Им есть чем похвалиться
Алену Вайцехаўну Крук, Ірыну Іванаўну Анашка і Алену Мікалаеўну Найдзёнак  аб'ядноўвае прафесія і жаданне працаваць сумленна.
Яны аператары машыннага даення ў ААТ "Пад'ельцы". Дзве першыя абслугоўваюць дойны статак на МТФ "Матулева", а трэцяя на ферме ў Пад'ельцах.

 

Адметна, што летась у працоўным саперніцтве сярод жывёлаводаў гаспадаркі занялі першыя месцы маладыя даяркі — Алена Мікалаеўна, якая надаіла ад кожнай каровы па 5279 кілаграмаў малака, а ў цэлым 245 тон, і Алена Вайцехаўна — прадукцыйнасць статка у яе групе 5131 кг.

— Жывёла, якую даглядае Ірына Іванаўна, таксама дала больш чым па 5000 літраў сырадою, — зазначае галоўны эканаміст сельгаставарыства Ала Аляксандраўна Стральчук.

 

— За плячыма гэтай даяркі вялікі стаж. За працу з асаблівымі ўмовамі яна мае права пайсці на заслужаны адпачынак у 50 гадоў, — дадае інспектар па кадрах Яніна Альбертаўна Клубань. — Але мы спадзяёмся, што жанчына прадоўжыць работу, бо такія вопытныя аператары нам вельмі патрэбны. Радуе мяне і тое, што ў жывёлагадоўлю прыходзіць моладзь, дабіваецца высокіх вытворчых паказчыкаў. Але хочацца, каб яе было больш, бо ў таварыстве на фермах задзейнічана шмат людзей пенсійнага ўзросту (вялікі дзякуй ім за нястомную працу!) і ў пэўны час спатрэбіцца замена. Будзе вельмі добра, калі на іх месца прыйдзе вясковая моладь, змалку прывучаная да сялянскага ладу жыцця.

Дарэчы, Алена Вайцехаўна Крук — дачка нашай былой перадавой даяркі Ірыны Францаўны Урублеўскай, якая цяпер на заслужаным адпачынку, а раней працавала на МТФ "Матулева". Вось гэта найлепшы ўзор пераемнасці пакаленняў. Шкада, што такія прыклады ў нас адзінкавыя. Акцэнтую ўвагу і на тым, што сельгаставарыства ў 2011 годзе выдзеліла гэтай даярцы новае жыллё.

 Ды і другі наш малады аператар — Ала Мікалаеўна Найдзёнак — таксама адразу ж пасля прыходу ў гаспадарку атрымала дом сядзібнага тыпу ў аг. Пад'ельцы. Зазначу, што яна неўзабаве зменіць сваё працоўнае месца — будзе пераведзена на новы комплекс, дзе ўмовы лепшыя, хаця адказнасць вышэйшая, ды і новую вытворчую тэхналогію давядзецца асвойваць.

Кадрамі МТФ "Карпачова" на сённяшні дзень поўнасцю ўкамплектавана. Але цяпер будзе здадзена толькі першая чарга аб'екта. Калі ж поўнасцю завяршыцца будаўніцтва, то дадаткова спатрэбяцца жывёлаводы. Канешне, працаўладкавацца на гэты аб'ект змогуць толькі тыя, хто мае станоўчую працоўную біяграфію. Гаспадарцы патрэбны дысцыплінаваныя і руплівыя работнікі, такія як А. М. Найдзёнак, А. В. Крук, І. І. Анашка.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar