Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Приятные перемены »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Вясковае жыццё » Приятные перемены
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

18-06-2013, 14:13 Вясковае жыццё  ] • Приятные перемены   |  
 
Назва: Прыемныя перамены      

Приятные перемены
— Вынікамі мадэрнізацыі, якая праведзена на  МТФ "Рунды", задаволена кіраўніцтва гаспадаркі і жывёлаводы, якія тут працуюць. Палепшыліся тэхналагічныя ўмовы вытворчасці прадукцыі, змянілася знешняе і ўнутранае аблічча памяшканняў. Бытавыя пакоі сталі больш камфортнымі.

 

З гэтай прадмовы дырэктара ААТ "Папшулі" Васіля Аляксеевіча Кухцінскага пачалося маё знаёмства з перспектыўным аб'ектам жывёлагадоўчай галіны гаспадаркі. Кіраўнік  пашкадаваў, што крыху запазніліся прыехаць на ферму: усе работнікі разышліся дадому і не было магчымасці з імі пагутарыць.

 

Приятные перемены
Тэрыторыя МТФ добраўпарадкаваная, зроблена падсыпка, грэйдзіраванне, устаноўлена агароджа. Вакол кароўніка забетаніраваны адлівы. Абсталявана цвёрдым пакрыццём пляцоўка для выгрузкі корму. Выгараджаны две выгульныя пляцоўкі для статка.  На вуліцы пабудаваны драўляны прафілакторый для маленькіх цялят. Абсталявана належным чынам сянажная траншэя на 2000 тон. Заасфальтавана пляцоўка для часовага захоўвання гною. Усё гэта радуе вока.

— Зроблена вельмі многае. Напрыклад, у жывёлагадоўчым памяшканні заменены ўязныя вароты, абноўлены дах, устаноўлены вокны з вентыляцыяй. Зроблены шырокі праезд па кароўніку, — звяртае ўвагу дырэктар сельгаставарыства на станоўчыя перамены. — Уздоўж стойлаў абсталявалі "кармавы стол". Для дастаўкі і раздачы кармасумесі выкарыстоўваем трактар, што аблегчыла працу жывёлаводаў — адменена цяжкая работа падвозчыкаў. І плюс не толькі ў гэтым. Раней хтосьці з жывёлаводаў мог паленавацца і прывезці на гужавой павозцы сенажу з траншэі менш нормы, бо ўручную грузіць даводзілася. А ў выніку каровы недаядалі. Цяпер механізатар, які працуе з кормараздатчыкам, рыхтуе кармасумесь па даведзеных нормах, адпаведна колькасці жывёлы. З гэтым удала спраўляецца Васіль Генадзьевіч Варона, за ім замацаваны "Беларус" і "Гаспадар". Да мадэрнізацыі на МТФ стаяла толькі 100 кароў. Цяпер колькасць статкамесц значна павялічылася. Да таго ж, побач мы ўзводзім новы кароўнік з даільнай залай, дзе размесцім яшчэ 200 кароў.

 

Кіраўнік гаспадаркі падышоў да будаўнічай пляцоўкі і цяжка ўздыхнуў, зазначыўшы, што на новым аб'екце пакуль не працуюць ні тэхніка, ні людзі. Яшчэ летась закупілі за бюджэтныя сродкі (1 мільярд 937 мільёнаў) шматлікія матэрыялы. А вось на выкананне будаўнічых работ грошай пакуль няма.

Побач са старым жывёлагадоўчым памяшканнем яшчэ ў мінулым годзе "вырас" новы арачнік — узняліся ўгору жалезныя канструкцыі. Аднак і тут работы таксама часова прыпынены па фінансавых прычынах. Між тым, мясцовыя жывёлаводы спадзяюцца, што сёлета ўдасца "засяліць" сюды каля 150 цялушак перадзлучнога ўзросту.

 

Ад экскурсіі па ферме засталіся прыемныя ўражанні. Але як жа не пагутарыць з даяркамі?! На жаль, у гэты дзень сустрэцца з перадавіцай фермы В. А. Чабатар не ўдалося. Але пазней усё ж гутарка з лепшай работніцай МТФ адбылася—па мабільным тэлефоне.

Ванда Альгердаўна, Вы працуеце на МТФ "Рунды" больш за 20 гадоў. Пераменамі, якія адбыліся на ферме за апошнія гады, задаволены?tc "—Ванда Альгердаўна, Вы працуеце на МТФ \"Рунды\" больш за 20 гадоў. Пераменамі, якія адбыліся на ферме за апошнія гады, задаволены?"

— Канешне ж! Цяпер кормараздатчык "беражэ" мае напрацаваныя рукі. А яшчэ летась устанавілі ў кароўніку малакаправод, хаця апрабаваць яго ў рабоце мы так і не паспелі. Але вельмі спадзяёмся, што сёлета пры пераводзе жывёлы з пашы на стойлавае ўтрыманне ўжо будзем даіць кароў "з  палёгкай" і не цягаць даільныя вёдры з малаком. На ферме тры пастаянныя даяркі. А вось падменнай у нас няма. За кожным аператарам зімой было замацавана па 50 кароў — пры ранейшых умовах даення, нагрузка немалая.

 

Устаноўка новага абсталявання паспрыяе і павышэнню якасці малака?tc "—Устаноўка новага абсталявання паспрыяе і павышэнню якасці малака?"

— Бясспрэчна. У нас жа і ў малочным блоку цяпер чысціня і прыгажосць: зроблены касметычны рамонт, устаноўлены новы халадзільнік, заменены дзверы, вокны. Душа радуецца! Але якасць малака і прадукцыйнасць статка залежаць не толькі ад аснашчэння фермы новым абсталяваннем, але і многіх іншых фактараў, у ліку якіх і строгае захаванне  тэхналогіі даення, а ў гэтай справе на першым плане сумленне саміх работнікаў. Асабіста я стараюся працаваць так, каб не было сорамна за зробленае. Дысцыпліна, адказнасць, свядомасць і руплівасць—паўсядзённыя складальнікі маёй работы.

 

Шчыруеце?! А як Вы лічыце, патрэбны на ферме пакоі для адпачынку?tc "—Шчыруеце?! А як Вы лічыце, патрэбны на ферме пакоі для адпачынку?"

— Абавязкова! Пераапрануцца трэба і памыцца, і адпачыць хвілінку-другую, бо ў нас жа работа нялёгкая. Зімой пасля дойкі мы заўсёды садзімся  папіць чаю. Вы ж прыкмецілі ў пакоі для адпачынку на стале пячэнне, кубачкі, электрачайнік. Зробім невялікі перапынак, а затым бяромся за іншую работу.

 

Жанчына з задавальненнем зазначыла, што ў бытавых пакоях пасля рамонту многае змянілася да лепшага. Забяспечаны вадзяны абагрэў. Устаноўлена сантэхніка. У кране рукамыйніка заўсёды ёсць цёплая вада. Для кагосьці, магчыма, гэта нявартыя ўвагі дробязі, але жывёлаводы далёка не ўсіх ферм могуць пахваліцца такімі бытавымі ўмовамі на рабочых месцах.

— А між тым, ад гэтага і настрой залежыць, і праца спорыцца, — зазначыла Ванда Альгердаўна і падзякавала кіраўніцтву гаспадаркі за перамены, якія адбыліся на МТФ "Рунды".

 

На здымках: старшыня В. А. Кухцінскі ў прафілакторыі для цялят на МТФ “Рунды”; механізатар В. Г. Варона працуе на МТЗ з “Гаспадаром”.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar