Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Вясковае жыццё » Агроном
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
22-07-2013, 15:42 Вясковае жыццё  ] • Агроном   |  
 
Назва: Аграном      

Агроном У першыя майскія дні нібы прыпыніўся бег часу для Клаўдзіі Мямнонаўны Машара. Яна яшчэ некалькі дзён прыходзіла з раніцы ў дыспетчарскую ААТ "Наўгароды", каб падпісаць нейкія паперы, даць параду ранейшым калегам, дапамагчы ім расставіць тэхніку і людзей, бо заканчвалася затрыманая непагаддзю сяўба. Але з'яўлялася ўжо не так рана, не спяшалася ў поле да пасяўных агрэгатаў ці на насенныя склады: 35-гадовая праца галоўным аграномам гаспадаркі для яе закончылася. Момант нібы даўно вызначаны і жаданы, і ўсё ж раптоўны, нечаканы.

 

Ганаровую грамату ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання ўручыў К. М. Машара першы намеснік начальніка райсельгасхарчу В. У. Гагалінскі, ён выказаў цёплыя словы падзякі за нястомную шматгадовую добрасумленную працу. А каму, як не кіраўніку раслінаводчай галіны ведаць, чаго каштуе хлеб агранома! Да віншаванняў далучыліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Р. В. Парфёненка, якая цікавілася арганізацыяй сяўбы ў сельгаставарыстве, дырэктар сельгаспрадпрыемства І. В. Кулеш, іншыя работнікі. Да месца быў каштоўны падарунак.

tc "Ганаровую грамату ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання ўручыў К. М. Машара першы намеснік начальніка райсельгасхарчу В. У. Гагалінскі, ён выказаў цёплыя словы падзякі за нястомную шматгадовую добрасумленную працу. А каму, як не кіраўніку раслінаводчай галіны ведаць, чаго каштуе хлеб агранома! Да віншаванняў далучыліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Р. В. Парфёненка, якая цікавілася арганізацыяй сяўбы ў сельгаставарыстве, дырэктар сельгаспрадпрыемства І. В. Кулеш, іншыя работнікі. Да месца быў каштоўны падарунак. "

К. М. Машара закончыла Лужаснянскі сельскагаспадарчы тэхнікум у 1972 годзе. Сама яна з Браслаўскага раёна, але накіравалі яе на работу ў калгас "Язна" на Міёршчыне. А тут прызначылі памочнікам брыгадзіра паляводчай брыгады. У той час у гаспадарках яшчэ было нямала кіраўнікоў сярэдняга звяна-практыкаў. Яны не мелі спецыяльнай адукацыі, ды і агульная ў іх спынілася на некалькіх класах, але ўсё гэта кампенсавала вялікая практыка, веданне зямлі і ўменне працаваць з людзьмі. Вось пад наглядам такога кіраўніка і адбывалася станаўленне маладога спецыяліста. Трэба сказаць, што Клаўдзія Мямнонаўна аказалася здольным вучнем, і ўжо праз 9 месяцаў яна ўзначаліла вытворчы ўчастак Курылавічы. Цяпер яе вучобу працягваў тагачасны кіраўнік гаспадаркі М. В. Воранаў. Ён звяртаў увагу не толькі на ўменне працаваць з зямлёй, арганізаваць работы, але і на эканамічныя паказчыкі.

 

Усё гэта спатрэбілася К. М. Машара, калі яе прызначылі галоўным аграномам калгаса "Перамога". У той час яго ўзначальваў М. С. Белавус. Ён успамінае, што новы спецыяліст хутка ўлілася ў калектыў, бо ведала сваю справу, спакойна вырашала вытворчыя пытанні, з раніцы і да позняга не пакідала поле ў час напружаных работ. Тут, у Наўгародах, яна стварыла сям'ю, але і дамашнія клопаты не змянілі стыль яе работы. Па-ранейшаму першай яна выходзіла на пасяўное поле. А больш чым 3700 гектараў сельгасугоддзяў патрабавалі ўвагі. Хаця Клаўдзія Мямнонаўна і сцвярджае, што землі тутэйшыя не маюць нейкіх асаблівасцяў, нярэдка яны забіралі не толькі дні з раніцы да вечара, але і выхадныя, святы, нават ночы, калі даводзілася рыхтаваць на сушылцы насенне.

 

Апошнюю сяўбу Клаўдзія Мямнонаўна пачала на тыдзень пазней звычайнага, стрымлівала надвор'е. Але 510 гектараў ужо займалі азімыя. Іх падкармілі, дапамаглі раслінам справіцца з цвіллю. Крыху на большай плошчы, дзякуючы пасяўным агрэгатам і старанню людзей, хутка пасеялі ячмень. Потым узяліся за зернебабовыя, яравы рапс… Ужо было бачна, што работы на палях закончацца ў сярэднегадавыя тэрміны. Можна было не хвалявацца.

 

Цяпер у Клаўдзіі Мямнонаўны іншыя клопаты, больш увагі можна аддаваць сям'і, блізкім людзям. Але ніколі не пакіне яе раўнадушным жытнёвае поле, на якім пад подыхам ветра хвалюецца калоссе.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar