Осенние хлопоты »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Вясковае жыццё » Осенние хлопоты
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

11-09-2013, 13:27 Вясковае жыццё  ] • Осенние хлопоты   |  
 
Назва: Восеньскія клопаты      

Осенние хлопоты
5 верасня на базе ААТ "Папшулі" адбыўся раённы семінар кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, які вёў начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання В. А. Бялько. З інфармацыяй аб завяршэнні комплексу ўборачных работ выступіў першы намеснік начальніка райсельгасхарчу В. У. Гагалінскі.
Ён звярнуў увагу на выбарачную ўборку яравога рапсу. Гэтая культура паспявае марудна, а абмалочваць недаспелае насенне эканамічна нявыгадна. Таму неабходна выкарыстаць дэфаліянты, што паскараюць паспяванне раслін.

 

Ураджайнасць абмалочаных участкаў яравога рапсу складае 11-14 цэнтнераў з гектара. Гэта мала, калі ўлічваць, што сёлета на Міёршчыне высяваўся імпартны гібрыд, які і вырошчваўся па замежнай тэхналогіі. Сітуацыю можна патлумачыць тым, што камбайны былі недастаткова ўшчыльнены, адбыліся значныя страты дробных зярнят. Іх неабходна звесці да мінімуму.

Наступная клопатная задача — лушчэнне іржышча азімага рапсу і азімых зерневых культур, насенне якіх затым прарастае і засмечвае новыя пасевы. Праблема ў тым, што на пачатак верасня да гэтай справы не прыступілі яшчэ 5 гаспадарак.

Марудна разгортваецца таксама абмалот насенных участкаў канюшыны. А насенны матэрыял яе літаральна на вагу золата. Купляць яго вельмі дорага, а без пасеваў канюшыны нельга забяспечыць у наступным таннае малако. Таму за стварэнне запасаў насення бабовых траў для кіраўнікоў прадугледжаны меры матэрыяльнага заахвочвання.

 

Сёлета вырас добры ўраджай кукурузы, у ААТ "Мікалаёўскі", "Туркова" і шэрагу іншых гаспадарак кожны гектар дае больш за 400 цэнтнераў зялёнай масы. Яе як мага хутчэй неабходна сіласаваць, бо пачаткі хутка спеюць, на асобных участках неўзабаве іх можна будзе ўбіраць на зерне. А вось у якасці сіласу іх пажыўная вартасць зніжаецца.

 

У зале семінара, а потым і на палетках, ішла падрабязная размова аб тэхналогіі сяўбы азімых. Для іх тэхналагічная каляіна абавязковая, бо стварае ўмовы для правядзення падкормкі і хімічнай праполкі. Насенне паўсюдна выкарыстоўваецца пасля пратручвання. Каб не стрымліваць работы, неабходна хутчэй заканчваць ворыва і апрацоўку глебы, бо толькі на выраўненых участках забяспечваецца належная якасць сяўбы, зводзіцца да мінімуму вымярзанне раслін.

На палетках азімай пшаніцы, дзе папярэднікам з'яўляўся азімы рапс, абавязкова трэба правесці восеньскую праполку, бо вясенняя будзе неэфектыўнай.

 

Кіраўнік раслінаводчай галіны звярнуў увагу прысутных на падрыхтоўку насеннага матэрыялу, завоз эліты, накапленне насення зернебабовых траў і лёну.

З дапамогай шэфаў у раёне пачынаецца ўборка бульбы. Нямала сказана і пра ўгнаенні. Калійных тукаў дастаткова, іх пажадана ўносіць і пад яравыя пасевы, а вось фосфарных мала. Іх трэба накапліваць і заказваць. У справу павінна пайсці ўся арганіка.

Нельга ўпускаць пытанне закупу хімпрэпаратаў.

 

Складаным гэты год аказаўся для жывёлаводаў, гэта падкрэсліў і намеснік начальніка райсельгасхарчу П. В. Пятроў. 9 гаспадарак зменшылі вытворчасць малака. Гэта вынік дрэннай арганізацыі работы пастухоў і даярак, парушэння тэхналогіі. Спецыяліста непакояць змяншэнне колькасці цяленняў, праблемы з асемяненнем кароў і цялушак у ААТ "Туркова", "Дрыгучы", "Наўгароды", ВУПКУ "Юбілейны". У групах адкорму і дарошчвання невялікія прывагі. Каб мець магчымасць павялічваць аб'ёмы жывёлагадоўчай прадукцыі, неабходна нарошчваць пагалоўе статка.

Прынцыпова размова ішла пра павышэнне якасці малака, а большасць гаспадарак раёна ўжо асвоіла гэтую тэхналогію.

 

Большасць жывёлагадоўчых памяшканняў ужо гатова прыняць статак. І жывёлу неабходна без спешкі ставіць на ноч пад дах, бо ночы становяцца халоднымі, памяншаецца светлавы дзень. Адначасова павінна весціся сартыроўка кароў па прадукцыйнасці, кармленні стымулюючымі рацыёнамі пры трохразовым даенні і рэгулярных прагулках.

Пастаўлены задачы па заканчэнні будаўніцтва плёначнікаў, агароджванні і добраўпарадкаванні прыфермскіх тэрыторый. Звернута ўвага на тое, што выкарыстанне амкадораў для пагрузкі сенажу з траншэй і буртоў выклікае  "гарэнне" корму, рэзкае і хуткае пагаршэнне яго якасці. Трэба арганізаваць грэйферамі, укрываць месцы пагрузкі.

Раздатчыкаў кармоў у гаспадарках дастаткова, каля 50, аднак не ўсе з іх яшчэ выкарыстоўваюцца. Ёсць неабслужаныя малакаправоды.

 

Пра абсталяванне і падрыхтоўку пасяўных агрэгатаў гаварыў начальнік аддзела механізацыі райсельгасхарчу А. Д. Мышко. На некаторых зняты маркеры, няма разрыхляльнікаў за коламі, чысцікаў. Гэта недапушчальна. Настае час ачысткі і пастаноўкі на зімовае захоўванне збожжаўборачных камбайнаў. Кормаўборачныя на ўборцы кукурузы таксама трэба штодзённа ачышчаць і абслугоўваць, забяспечваць вогнетушыцелямі.

Канкрэтныя пытанні тэхналогіі закладкі сіласу разглядаліся з удзелам кіраўнікоў гаспадарак непасрэдна ля бурта з утрамбаванай зялёнай масай. Вызначаны аптымальныя фазы паспявання пачаткаў, выкарыстанне кансервантаў, прэпаратаў для барацьбы з пустазеллем і хваробамі. У раёне кукурузу вырошчваць навучыліся, галоўнае цяпер — забяспечыць закладку высакаякаснага корму. А тут важныя трамбоўка і герметызацыя. Звернута ўвага і на тое, каб не загушчаць пасевы, на іх асноўны кампанент сіласу—пачаткі — атрымліваюцца дробнымі.

 

Асаблівасці сяўбы азімай пшаніцы разбіралі спецыялісты і кіраўнікі ля пасяўнога агрэгата ва ўрочышчы Верацюга. Тут на АПП-6 механізатар Іван Мікалаевіч Талапіла сеяў "санту" першай рэпрадукцыі.

Цікавасць у кіраўнікоў выклікала МТФ "Рунды", дзе ўтрымліваецца 160 кароў. Тут прайшла рэканструкцыя, заменены дах, створаны кармавы стол, забетаніраваны праходы для кормараздатчыка, агароджана тэрыторыя, устаноўлены закрыты малочны халадзільнік, вельмі прывабны выгляд маюць бытавы пакой, душавая і іншыя памяшканні. Для цялят падрыхтаваны плёначнік. Цяпер заканчваецца абсталяванне арачніка, дзе, найбольш верагодна, бяспрывязна будуць утрымлівацца цяляты на дарошчванні. Гэты аб'ект паказаў, што і ва ўмовах "сярэдняй" гаспадаркі можна стварыць належныя ўмовы для ўтрымання жывёлы, працы людзей і атрымання высакаякаснай прадукцыі.

 

Каб замацоўваць работнікаў у сельскай гаспадарцы, на вёсцы неабходна будаваць жыллё, матэрыяльна падтрымліваць работнікаў, якія старанна працуюць. У кастрычніку ў раёне пачынаецца падрыхтоўка трактарыстаў-машыністаў, а са снежня будзе праводзіцца перападрыхтоўка гэтых кадраў. Прадугледжваецца і выязное навучанне. Гэтымі магчымасцямі трэба скарыстацца, асабліва там, дзе яшчэ ёсць неўладкаваныя выпускнікі школ.tc "Пераходны перыяд"tc "На здымках\: удзель-нікі жніва з ААТ \"Узмён-скі край\" камбайнер Вік-тар Пятровіч Шамёнак і вадзіцель Уладзімір Вітальевіч Сахонька."tc "«Прамая лінія»"

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar