Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Вясковае жыццё » Обновленным стенам — новое настроение
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
4-11-2013, 15:37 Вясковае жыццё  ] • Обновленным стенам — новое настроение   |  
 
Назва: Абноўленым сценам — новы настрой      

Обновленным стенам — новое настроение
Не першы год доўжыцца рэканструкцыя і мадэрнізацыя жывёлагадоўчых памяшканняў. Здавалася б, што гэта само па сабе забяспечыць павелічэнне аб'ёмаў і павышэнне якасці прадукцыі самай важнай сельскагаспадарчай галіны. Аднак, калі мясны накірунак дае хаця і сціплы, але прырост, то ў малочным пачаўся спад. Працэс закрануў усю рэспубліку, вобласць, характэрны ён і для Міёршчыны. У чым справа?

 

Некаторыя моманты высвятляе аператыўная зводка: не на ўсіх фермах арганізавана трохразовае даенне кароў, не задзейнічаны ўсе кормараздатчыкі. Намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі П. В. Пятроў вызначае праблему бялку, якога не хапае ў рацыёнах статка. І тлумачыць, што размова ідзе аб своечасовай, у стадыі бутанізацыі касьбе траў для сена і сенажу. Убраная пазней зялёная маса ўжо не такая карысная. Кармы псуюцца і з-за адсутнасці спецыяльнай тэхнікі для іх выемкі з траншэяў і пры павелічэнні часу дастаўкі да кармавога стала.

 

Гэта агульнае, што характэрна для большасці гаспадарак, але ў кожнай нямала і "ўласных" недапрацовак. Каб іх дакладна акрэсліць, а затым і выправіць, 30 кастрычніка ў раёне праведзены Дзень жывёлавода. Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама, у складзе якіх абавязкова былі спецыялісты зоатэхнічнай і ветэрынарнай служб раённага звяна, наведалі кожную гаспадарку, пабывалі на абсалютнай большасці ферм, дзе правялі сустрэчы з даяркамі, даглядчыкамі і іншымі работнікамі. Аналіз мясцовых праблем зрабілі кіраўнікі, эканамісты і заатэхнікі.

 

Прадстаўнічая дэлегацыя прыехала і на ферму "Любінова" аднайменнай гаспадаркі. У яе рэканструкцыю ўкладзены значныя сродкі, утрымліваецца тут 196 кароў, абслугоўваннем якіх займаецца 11 чалавек. А дойны гурт сельгаспрадпрыемства налічвае 609 кароў, яшчэ больш цялушак. З пастаноўкай статка ў памяшканне надоі пачалі зніжацца, цяленняў у кастрычніку паменела: сёлета атрымана толькі 28 цялят, калі летась было 48. Памяншэнне прыплоду пагражае і ў цэлым для гаспадаркі. Гэта пры тым, што ўжо цяпер тут выхад цялят на 100 кароў нізкі. Адзначаецца значная выбракоўка кароў. Гэтую сітуацыю ўжо заўважылі ў раёне, а вось на месцы толькі пачынаюць з ёй разбірацца. Выпраўляюць збоі ва ўзнаўленні статка, прымаюць меры па паляпшэнні кармлення цялушак. Адмаўляюцца ад практыкі размеркавання пяршачак сярод даярак, якім выгадна атрымаць прыбаўку надояў за кошт гэтага папаўнення: навацельныя каровы даюць у сярэднім у два разы больш малака. Але займаючыся пяршачкамі, даяркі губляюць цікавасць да астатняга пагалоўя. А гэта прыводзіць да масцітаў, іншых хвароб і ранняга выбыцця. Цяпер спахапіліся. Прымаюць экстранныя меры па паляпшэнні асемянення, умацаванні тэхналагічнай ды і працоўнай дысцыпліны. Але каб выправіць "мінус", патрэбны час.

Заключэнне спецыяліста — аднаўляецца кіраванне статкам.

 

Жорсткія патрабаванні па ўмацаванні дысцыпліны, працоўнай і тэхналагічнай прад'яўляе дырэктар ААТ "Любінова" В. Р. Яфімаў. А пакуль трэба разбірацца з мноствам празаічных пытанняў, з падтрымкай жывёлаводаў тэхнікай, дзейнасцю  дзённых вартаўнікоў, спецыялістаў галіны, у першую чаргу, асемянатараў.

Прыкладна такая размова пачалася і на малочнатаварнай ферме "Волкаўшчына". І тут зніжаецца валавая вытворчасць малака, нізкая яго таварнасць, менш целіцца кароў, ёсць магчымасць павялічваць гурт, ды няма людзей для яго догляду. Адным словам, тыя ж праблемы, якія перашкаджаюць рухацца наперад. Але ёсць і асаблівасці: з-за недахопу паліва затрымалася ачыстка памяшкання, у якім утрымліваюцца цялушкі. Гэта паўплывае на прывагі.

 

Жывёлаводы ААТ "Любінова" звярталіся з пытаннямі да раённых прадстаўнікоў. Іх цікавілі тэрміны выплаты грошай за рэалізаванае насельніцтвам малако фірмай "Фіялка", прытым да іншых камерсантаў, якія займаюцца яго закупам, прэтэнзій няма. У магазін на цэнтральнай сядзібе рэдка завозяцца тавары, тут бедны асартымент, іншы раз нельга купіць рысавых і грэчневых круп, цукру, пячэння, кавы, маянэзу, а летам не хапала нават мінеральнай вады. Калі раней побач знаходзіўся магазін "Ніка",была канкурэнцыя, а цяпер можна і не старацца.

Асабістая просьба жывёлаводаў фермы "Любінова" — асвятліць паварот да гэтага жывёлагадоўчага памяшкання. Трэба толькі ўкруціць лямпачку ў ліхтар.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar