Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Вясковае жыццё » Годовой успех
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
15-11-2013, 16:00 Вясковае жыццё  ] • Годовой успех   |  
 
Назва: Гадавы поспех      


Вясна ў гэтым годзе атрымалася халоднай і зацяжной, 12 красавіка на палях яшчэ ляжаў снег. У выніку ў многіх пчаляроў-аматараў з-за недахопу кармоў апусцелі вуллі. І на пчальніках сельгасарганізацый з зімоўкі выйшла шмат аслабленых пчоласем'яў. Давялося прыкласці шмат намаганняў, каб выправіць сітуацыю. І гэты год адзначаны багатым медазборам. Пчалярам у летнія месяцы давялося працаваць надта напружана, тройчы адкачваць салодкую прадукцыю. Гэтаму садзейнічаў іх багаты багаж ведаў і вопыту.

 

Цяпер на пчальніках сельгасарганізацый знаходзіцца 650 запоўненых вулляў. Ад іх атрымана 211 цэнтнераў валавога збору мёду ці па 32 кілаграмы ў разліку на сям'ю. Таварнай прадукцыі маем 114,3 цэнтнера ці па 18,4 кілаграма на вулей.

Воску атрымана 776 кілаграмаў ці па 1,2 кілаграма на сям'ю, а таварнага—адпаведна 488 кг і 750 г.

Рэалізавана 35 кілаграмаў пропалісу.

 

Сярод гаспадарак першае месца ў раёне па ўсіх паказчыках заняў пчаляр ААТ "Наўгароды" Юрый Уладзіміравіч Партас. Ад 135 пчоласем'яў ён атрымаў 3670 кг таварнага мёду, па 27,1 кілаграма на вулей — гэта лепшы паказчык нават па вобласці. Воску атрымана 863 грамы на сям'ю.

На другім месцы пчаляры ААТ "Пад'ельцы" Ф. А. Мароз і В. М. Паўлоўскі. На іх рахунку 2910 кілаграмаў таварнага мёду — па 22,4 кг на сям'ю, а на кожную яшчэ па 800 грамаў воску.

Трэцяе месца заняў пчаляр ААТ "Узмёнскі край" А. А. Сцепулёнак. Ён атрымаў таварнага мёду 2440 кілаграмаў — па 17,4 кг на сям'ю, а яшчэ па 742 грамы воску.

 

Нельга назваць здавальняючымі вынікі ў пчалярскай справе ААТ "Мікалаёўскі". Тут ад 140 пчоласем'яў, якія падзелены на чатыры пчальнікі, адкачалі толькі 600 кілаграмаў таварнага мёду — па 4,2 кілаграма на кожную. Праблемай для гэтай гаспадаркі з'яўляецца бедная кармавая база, мала пасеваў рапсу, донніку, канюшыны і іншых меданосных культур. Можна было б палепшыць сітуацыю за кошт перамяшчэння пчальнікоў, але гэта не дазваляюць зрабіць старыя вуллі. Значыць, выйсце бачыцца толькі ў размяшчэнні паблізу вулляў пасеваў меданосных культур.

 

Гэтае пытанне актуальнае для ўсіх гаспадарак, якія займаюцца пчалярствам. А яшчэ для павелічэння прадукцыйнасці працы пажадана закупіць для пчальнікоў механічныя раздрукавальнікі сотаў, каб спрасціць працэс адкачкі мёду.

 

Людміла ТАНАЙНА,

 вядучы спецыяліст

па пчалярстве Міёрскага раёна.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar