Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Вясковае жыццё » Есть хлеб и к хлебу
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
18-11-2013, 16:34 Вясковае жыццё  ] • Есть хлеб и к хлебу   |  
 
Назва: Ёсць хлеб і да хлеба      

Есть хлеб и к хлебу
Лепшыя прадстаўнікі аграпрамысловага комплексу раёна сабраліся 16 лістапада ў Чэраскім СДК на ўрачыстасць, прысвечаную Дню работ-нікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Сімвалічным стала ўручэнне каравая з рук кіраўнікоў лепшых сельгаспрадпрыемстваў старшыні раённага выканаўчага камітэта І. В. Кузняцову. Ігар Валер'евіч выказаў словы падзякі механізатарам і жывёлаводам за старанную працу, павіншаваў іх са святам, пажадаў новых поспехаў.

 

Прааналізаваў вынікі адыходзячага сельскагаспадарчага года начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання В. А. Бялько. Ён назваў лепшыя калектывы па вырошчванні збожжа, рапсу, бульбы, лёну, атрыманні высокіх надояў і прываг, найбольш старанных працаўнікоў на палях і фермах, у майстэрнях і на збожжатаках, у вытворчых цэхах. Так, сёлетні год не дазволіў дасягнуць вызначаных рубяжоў па некаторых паказчыках. Але актыўна вялася рэканструкцыя вытворчых аб'ектаў у вёсках і на прамысловых прадпрыемствах, паступала новая тэхніка, мацавалася тэхналагічная дысцыпліна. Адным словам, стваралася база для дасягненняў у будучым. А на Міёршчыне шмат выдатных працаўнікоў, якія паказваюць прыклад самаадданасці і старання. Менавіта яны былі ўключаны ў склад дэлегацый гаспадарак.

 

Есть хлеб и к хлебу
Першымі на сцэну выйшлі шматлікія дэлегацыі гаспадарак-пераможцаў раённага спаборніцтва. Гэта ААТ "Туркова", "Міёрскі райаграсэрвіс", "Мікалаёўскі". Камбайнерамі і жывёлаводамі ганарыцца СУП "Цітова". Лепшыя даяркі, вядома ж, у ААТ "Дрыгучы". Але іх поспех грунтуецца на высокіх ураджаях, што забяспечваюць трактарысты, і ўбіраюць камбайнеры. З годнасцю прадстаўлялі свае гаспадаркі на свяце механізатары ААТ "Папшулі" і КУП "Язна", лепшыя працаўнікі ААТ "Пад'ельцы", "Любінова", "Узмёнскі край", "Гвардзейскі" і інш. Аператарамі па вырошчванні буйной рагатай жывёлы ганарыцца ААТ "Чэрасы". Пакуль у ліку лепшых працаўнікоў ВУПКУ "Міёрскі" больш механізатараў і вадзіцеляў, але ж там бярэ разгон рэканструяваны жывёлагадоўчы комплекс з даільнай залай. На новыя тэхналогіі выходзяць мясакамбінат і камбікормавы завод.

 

Так, у кожнага працоўнага калектыву раёна ёсць нешта адметнае, што абяцае павышэнне паказчыкаў, новыя дасягненні. Невыпадкова ў заключным слове начальнік райсельгасхарчу В. А. Бялько падкрэсліў, што ўсе ўзнагароды, уручаныя работнікам аграпрамысловага комплексу і шэфам з гарадоў — заслужаныя.

Урачыстасць з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці прадоўжылася канцэртам духавога аркестра пагранічнікаў.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar