Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Вясковае жыццё » На тракторы и комбайны - с новыми удостоверениями
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
5-04-2014, 17:35 Вясковае жыццё  ] • На тракторы и комбайны - с новыми удостоверениями   |  
 
Назва: На трактары і камбайны — з новымі пасведчаннямі      

На тракторы и комбайны - с новыми удостоверениямиДУДАД "Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых" упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання завяршыў вучобу механізатараў сельгаспрадпрыемстваў раёна. Атраду руплівых хлебаробаў прадастаўлена права кіраваць магутнымі энерганасычанымі трактарамі і самаходнымі машынамі.

 

 — У сельгасвытворчасці более трактароў "МТЗ-12 21", "МТЗ-15 23", "МТЗ-25 22", "МТЗ-30 22", "МТЗ-35 22". Ёсць і "Кіраўцы". Між тым, каб працаваць на іх, павінна быць адкрытай катэгорыя "В". Не менш запатрабаваныя сёння і трактарысты, якія могуць працаваць на самаходных машынах сельгаспрызначэння, напрыклад, на корма- і зернеўборачных камбайнах, энергетычных устройствах УЭС-2-250А і іншай тэхніцы. А для гэтага трэба мець катэгорыю "D", — расказвае дырэктар Цэнтра Генадзь Кандратовіч. — У сельгасвытворчасці з кожным годам скарачаецца колькасць працуючых, а аб'ёмы работы, дзякуючы прымяненню магутнай тэхнікі, нарошчваюцца. Цяпер сельскія механізатары павінны быць высокакваліфікаванымі спецыялістамі, бо ім даводзіцца выконваць шматлікія работы, перасаджвацца з аднаго трактара на другі, працаваць на камбайнах. Востры дэфіцыт трактарыстаў-прафесіяналаў адчуваецца вясной, калі пашыраецца фронт работ і ўся тэхніка задзейнічана у дзве-тры змены. Таму мы і вырашылі да пачатку сяўбы падрыхтаваць механізатараў, якія пры патрэбе сядуць за руль сучаснай тэхнікі і змогуць умела эксплуатаваць яе.

 

Вучыліся сельскія трактарысты за бюджэтныя сродкі. Курсы наведвалі 22 навучэнцы з 9 сельгасарганізацый раёна. Найбольш іх — пяць чалавек — прыязджалі ў Цэнтр падрыхтоўкі з СУП "Цітова". Не прамінулі скарыстацца магчымасцю атрымаць дадатковыя навыкі 4 механізатары з ААТ "Мікалаёўскі". Не засталіся ў баку ад вучобы работнікі ААТ "Чэрасы", "Любінова", "Наўгароды", "Мерыца", "Міёрскі льнозавод", ВУПКУ "Юбілейны", СУП "Павяцце".

 

Трэба падкрэсліць дастаткова высокі ўзровень прафесіяналізму асобных трактарыстаў-машыністаў. Напрыклад, яшчэ да вучобы на чарговых курсах у Цэнтры па 5 катэгорый было "адкрыта" ў пасведчаннях на кіраванне тэхнікай у Генадзя Захарэня, Віктара Карповіча і Уладзіміра Лапкоўскага з ААТ "Любінова", па 4 — у Анатоля Юршэвіча з СУП "Цітова", Казіміра Пуйшы з ААТ "Міёрскі льнозавод" і Уладзіміра Панізніка з ААТ "Мерыца".

 

А калі меркаваць пра механізатарскі вопыт зыходзячы са стажу, то тут у лідарах Аляксей Уладзіміравіч Шыбека з ААТ "Мікалаёўскі", Уладзімір Сяргеевіч Панізнік з ААТ "Мерыца" і Уладзімір Лапкоўскі з ААТ "Любінова".

 

А найбольш карыснай была вучоба для трактарыстаў-машыністаў, якія мелі ў пасведчанні кіроўцаў толькі адну катэгорыю "А". У гэтым ліку Максім Біцель з ААТ "Чэрасы", Анатоль Валынец і Іван Савуць з СУП "Цітова", Уладзімір Гаўрыльчык з ААТ "Наўгароды", Ігар Кузьмін з "Чэрасаў", Аляксей Фёдараў і Іван Шляпецец з ААТ "Мікалаёўскі". Цяпер прафесійныя магчымасці гэтых механізатараў значна пашыраюцца.

 

 — Канешне, нялёгка на камбайне працаваць у перыяд корманарыхтоўкі ці весці жніво, але затое заробак будзе большым, чым у трактарыста, які працуе за рулём МТЗ-82, — падкрэсліваюць механізатары-навучэнцы.

 

 — Магчыма, што хтосьці з тых, хто сёння пацвердзіў сваю годнасць да працы на тэхніцы, якая адпавядае катэгорыям "В" і "D", ужо сёлета ўпершыню выедзе на поле на самаходным апрысквальніку "Дзвіна" ці на камбайне "КЗС-10 К", "КЗС-12 18", або ўключыцца ў корманарыхтоўку за рулём "КВК-800", — дадае майстар вытворчага навучання Алег Цітовіч. — І гэта, канешне, радуе спецыялістаў вучэбнага Цэнтра — мы ўносім важкі ўклад у забеспячэнне кадрамі сельгасарганізацый раёна.

 

Старшыня экзаменацыйнай камісіі, начальнік раённай інспекцыі дзяржтэхнагляду Уладзімір Яскевіч патрабавальна ставіўся да ведання навучэнцамі тэорыі і практыкі. Ён падкрэсліў:

 

 — Механізатарам даецца права кіраваць сучаснымі трактарамі і камбайнамі. І, сеўшы за іх руль, важна не толькі забяспечыць высокапрадукцыйную працу, але і належнае, якаснае абслугоўванне "сталёвых коняў" і "стэпавых караблёў". Калі пры выхадзе са строю вузлоў і дэталяў у новай тэхніцы будзе ўстаноўлена, што ў гэтым вінаватыя самі механізатары, то губляецца права на гарантыйны рамонт, рэальны кошт якога можа аказацца "непад'ёмным" для эканамічнаслабай гаспадаркі.

 

 Галоўны спецыяліст райсельгасхарчу Ігар Гугала пракантраляваў веды механізатараў па правілах бяспекі працы.

 

Ацэньваючы важнасць курсаў павышэння кваліфікацыі механізатараў дырэктар ДУДАД Г. Кандратовіч падкрэсліў, што ёсць і яшчэ адзін станоўчы момант у іх арганізацыі і правядзенні — працэс заняткаў з сельскімі механізатарамі праходзіў без адрыву ад іх працоўных графікаў.

 

На здымку: на тэрыторыі вучэбнага Цэнтра райсельгасхарчу падчас здачы экзаменаў.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar