Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Вясковае жыццё » Где травы ложатся в прокосы
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Снежань 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
10-06-2014, 16:15 Вясковае жыццё  ] • Где травы ложатся в прокосы   |  
 
Назва: Дзе травы кладуцца ў пракосы      

Где травы ложатся в прокосы

У ААТ "Пад'ельцы" закладзена ў траншэі 2129 тон правяленай масы. Надвор'е ў апошнія дні сонечнае, але "налятаюць" кароткія ліўніевые дажджы і павышаецца вільготнасць правяленай травы ў пракосах. Даводзіцца чакаць, пакуль маса абсохне. Каб забяспечыць высокую якасць корму, прымяняюць кансерванты.

 

У ліку тых, хто актыўна працуе на палетках, дзе травы кладуцца ў пракосы, вопытны механізатар Андрэй Вайцехавіч Урублеўскі. За перыяд працяглай работы ў гаспадарцы ён асвоіў розныя віды тэхнікі. Умела выкарыстоўвае ў счэпцы з колавымі трактарамі шматлікія навясныя і прычапныя сельгасмашыны. Добра падуладны яму і "КВК-800-Палессе", на якім шчыруе ў гэтыя дні. Дарэчы, Андрэй Вайцехавіч выконвае ў гаспадарцы ўвесь фронт работ па здрабненні правяленай масы, бо ААТ мае толькі адзін самаходны кормаўборачны камбайн. Побач на сенажацях на ротарных касілках старанна працуюць Валерый Генадзьевіч Бунта і Мікалай Іосіфавіч Катовіч. Хутка да іх далучыцца і Уладзімір Віктаравіч Хадасевіч, які да гэтага быў задзейнічаны на адвозцы здробненай масы. Дарэчы, у звяне транспартнікаў шчыруюць на "МТЗ-1221" Сяргей Васільевіч Бунта, Валерый Мікалаевіч Развадоўскі і Уладзімір Іосіфавіч Скавародка, на "МАЗе-555 142" — Славамір Вітальевіч Клакоўскі. Дапамагаюць ім дастаўляць "зялёнку" з поля ў траншэі і іншыя трактарысты, у ліку якіх ёсць і наёмныя механізатары з ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс і УП "Міёрскае ПМС".

 

Где травы ложатся в прокосыНа "Беларусах" у счэпцы з граблямі "рыхляць" пракосы Сяргей Рыгоравіч Пятроў і Васіль Іванавіч Пятроў.

 

 — Для належнага ўшчыльнення сянажнай масы забяспечваецца кругласутачная трамбоўка на траншэях, — падкрэслівае дырэктар сельгаставарыства Сяргей Уладзіміравіч Касцюкоў. — Днём на гэтым участку заняты на магутным "Амкадоры-352" Марат Антонавіч Герасімовіч, а ноччу на "МТЗ-3022" — Аляксандр Іванавіч Арлоўскі.

 

Працаваць корманарыхтоўшчыкам даводзіцца рупліва, бо гаспадарка мае вялікі жывёлагадоўчы комплекс з сучаснымі тэхналогіямі ўтрымання статка, і на працягу ўсяго года трэба забяспечваць жывёлу высокапажыўнымі кармамі.

 

У сельгаставарыстве запланавана назапасіць на стойлавы перыяд не менш за 4551 тону кармавых адзінак, у тым ліку з першага ўкосу траў — 2693. На сённяшні дзень заданне выканана на 22,1%. На ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана па 3,5 ц.к. адз., а гэта ледзь не ўдвая вышэй за сярэднераённы паказчык.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar