Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Вясковае жыццё » Мёда в ульях становится больше
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
1-12-2014, 09:18 Вясковае жыццё  ] • Мёда в ульях становится больше   |  
 
Назва: Мёду ў вуллях более      

Мёда в ульях становится больше На пчальніках сельгасарганізацый раёна — 650 пчоласем'яў, столькі ж іх было і летась. Па гэтым паказчыку аграрыяў Міёршчыны апярэджваюць толькі калегі з Полаччыны, дзе каля 700 заселеных вулляў.

 

Крылатыя працаўніцы жывуць у ААТ "Пад'ельцы" — 152 пчоласям'і, "Мікалаёўскі" — 150, "Наўгароды" — 148, "Узмёнскі край" — 140. Шмат гадоў займалася вытворчасцю салодкай прадукцыі і ААТ "Дрыгучы", але мёданосная жыўнасць была перавезена ў ВУПКУ "Міёрскі", дзе цяпер 60 пчоласем'яў.


Гаспадараць на пчальніках Франц Антонавіч Мароз і Віктар Міхайлавіч Паўлоўскі, Павел Уладзіміравіч Лагун, Юрый Уладзіміравіч Партас і Іван Іванавіч Мароз, Андрэй Аляксандравіч Сцепулёнак, Часлаў Раманавіч Рубанік. У кагосьці з іх шматгадовы вопыт работы і дастатковы запас ведаў, а некаторыя яшчэ толькі асвойваюць новую прафесію. Ім у гэтым дапамагаюць старэйшыя калегі і вядучы спецыяліст па пчалярстве ў Міёрскім раёне Любоў Мікалаеўна Танайна. Дзякуючы агульным намаганням на працягу апошніх гадоў вытворцы няктарнай прадукцыі сярод раёнаў Віцебшчыны ў ліку першых.


— Сёлета валавая вытворчасць мёду склала 255 цэнтнераў. Кожная пчоласям'я дала ў сярэднім па 39,2 кілаграма пры плане 22,5. Адкачалі для продажу 151 цэнтнераў салодкай прадукцыі, што на 36,7 цэнтнера больш мінулагодняга. Выхад таварнага мёду на пчоласям'ю склаў 23,1 кілаграма, што значна вышэй за сярэднеабласны паказчык. А да мінулагодняга прыплюсавалі па 4,7 кілаграма, — расказвае Любоў Мікалаеўна. — Да таго ж, нашы пчаляры сабралі 771,6 кілаграма воску, у тым ліку таварнага — 454 кг (700 грамаў на пчоласям'ю пры плане 420).


Акрамя надвор'я, ёсць нямала фактараў, якія ўплываюць на мёдазбор. Калі ж даваць ацэнку толькі па атрыманні таварнай прадукцыі, то яе найбольш у ААТ "Пад'ельцы", дзе на продаж адправілі з пчальніка 40,7 цэнтнера мёду ці па 29 кілаграмаў ад кожнай пчоласям'і. У ААТ "Узмёнскі край" і "Мікалаёўскі" гэтыя паказчыкі склалі 38 ц (27,1 кг) і 33,4 ц (22,3 кг).


Нашаму раёну, у адпаведнасці з абласной праграмай развіцця пчалярства, трэба да 2015 года забяспечыць аб'ём вытворчасці валавога мёду ў 184,6 цэнтнера (па 28,4 кг на пчоласям'ю). Як сведчаць вынікі работы за сёлетні год, на гэты рубеж ім ужо ўдалося выйсці. Зразумела, што для гэтага трэба было весці селекцыйна-племянную работу, актыўна займацца ўзнаўленнем пчоласем'яў, паляпшаць умовы ўтрымання крылатых працаўніц. Праводзіць ветэрынарныя мерапрыемствы. Прыбаўляецца на пчальніках новых вулляў, аднак працэс гэты ідзе вельмі запаволена з-за адсутнасці грашовых сродкаў. А таму пакуль застаюцца ў выкарыстанні і вельмі старыя вуллі, якія нашы работнікі пастаянна рамантуюць, забяспечваючы належныя ўмовы для жыцця крылатых насельнікаў. Ва ўсіх гаспадарках, якія займаюцца пчалярствам, ёсць электрычныя медагонкі, што аблегчыла і паскорыла працэс адкачкі мёду. Многае зроблена па арганізацыі тэрыторыі пчальнікоў. Таварнага мёду более, але, на жаль, няма гарантаванага рынку збыту пчалярскай прадукцыі, што асабліва хвалюе мясцовых вытворцаў.


— Пчалярская галіна, як і любая іншая ў сельгасвытворчасці, карпатлівая, але і вельмі-вельмі патрэбная, — адзначае Л. М. Танайна. — Вялікая роля пчол у апыленні сельгаскультур, экалогіі навакольнага асяроддзя. Вось таму развіццё пчалярства — важны напрамак гаспадарчай дзейнасці. І над вырашэннем шматлікіх пытанняў, якія ўзнікаюць у рабоце гэтай галіны, трэба працаваць гэтак жа руплі-ва, як працуюць пчолы на карысць чалавека.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

На здымку: на рынку ў Міёрах.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

 

 

 

 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar