Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Вясковае жыццё » Пераймаць вопыт. Выпраўляць недахопы
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Снежань 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
28-11-2010, 18:45 Вясковае жыццё  ] • Пераймаць вопыт. Выпраўляць недахопы   |  
 
Назва:      

Пераймаць вопыт. Выпраўляць недахопыНарада-вучоба кіраўнікоў і спецыялістаў зоаветслужбаў гаспадарак раёна па пытаннях жывёлагадоўлі праводзілася на базе СВК “Мікалаёўскі” і “Цітова”. На яе запрасілі таксама кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў для падвядзення вынікаў работы галіны за дзесяць месяцаў.
Першая частка мерапрыемства, тэарэтычная, адбылася ў Цвецінскім СДК.
А. Міраш, загадчыца лабараторыі Полацкага малочнага камбіната, сканцэнтравала ўвагу на павышэнні якасці малака. Адменена ўвядзенне з наступнага года новага тэхнічнага рэгламенту на закупляемую прадукцыю, але трэба забяспечваць шматлікія якасныя паказчыкі, павялічваць вытворчасць малака “экстра”. Гаспадаркам, якія ўжо вядуць яго продаж, нельга дапускаць нізкае ўтрыманне бялку, высокую бактэрыяльную абнасененасць, перавышэнне дапушчальнага ўзроўню саматычных клетак. Спецыяліст указала на асноўныя прычыны пагаршэння якасных паказчыкаў. “Зімовая” праблема: не забяспечваецца чысціня малака, пагаршаюцца яго смакавыя якасці, бо брудна ў кароўніках, дойны статак “абрастае” гноем, пагаршаецца мікраклімат у вытворчых памяшканнях.

Амаль усе гаспадаркі нядаўна атрымалі прыборы для правядзення аналізаў малака на саматычныя клеткі. Ёсць неабходнасць арганізаваць спецыяльныя курсы навучання для лабарантаў па карыстанню імі. Яшчэ адзін важны момант: электронны апарат нельга размяшчаць у халодных, сырых памяшканнях — сапсуецца.

В. Бялько. Начальнік райсельгасхарчу нагадаў пра штотыднёвыя санітарныя дні на жывёлагадоўчых аб’ектах. Парэкамендаваў праводзіць унутрыгаспадарчыя агляды ферм, прапагандуючы работу лепшых калектываў і асобных даярак. А за “брудных” кароў і нізкую якасць малака павінны адказваць не толькі даяркі, але і работнікі, на якіх ускладзены абавязак чысціць стойлы. Не менш важныя ўмовы атрымання якаснага малака—строгае захаванне тэхналогіі даення, паўсядзённая праверка жывёлы на захворваемасць мастытам, якаснае мыццё даільнага посуду, малакаправодаў, халадзільнікаў.

П. В. Пятроў, намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі, гаварыў пра выкананне вытворчых заданняў, захаванне тэхналогіі, працоўную дысцыпліну. Забяспечана прыбаўка малака у СВК “Любінова”, “Мерыца”, “Чэрасы”. А вось УП ”Юбілейны”, “Міёрскі”, падсобная гаспадарка райаграсервісу, КУП “Язна “і некаторыя іншыя знізілі вытворчасць. Рэдкія гаспадаркі забяспечваюць сярэднясутачныя прывагі статка ў 600-700 грамаў. У кастрычніку, напрыклад, па СВК “Цітова” яны складалі 503 грамы (ніжэй леташняга на 35 г), СВК “Мерыца”—508(-51) “Узмёнскі” — 522(-38), “Чэрасы” — 538(-5). Асноўныя прычыны — парушэнне тэхналогіі кармлення і ўтрымання жывёлы. У СВК “Мерыца” своечасова не адсартавалі цялушак па вазе, былі праблемы з халадзільным абсталяваннем. “Калоў вока” і шэраг іншых пралікаў. Яшчэ больш іх у “Папшулях”: там і тэхналогія кармлення парушалася, і належнае ўтрыманне цялушак не забяспечана, ёсць парушэнні ў рабоце лабараторыі, у тым ліку па афармленню дакументацыі. А вось спецыялістам СВК “Гвардзейскі” не давялося чырванець: былі пралікі, але нязначныя, ды і вырашаюцца яны заўсёды аператыўна.


Паўсюдна трэба арганізаваць штодзённыя прагулкі дойнага статка і цялушак; забяспечыць збалансаванае кармленне жывёлы (выкарыстоўваць у адпаведнасці з рэкамендацыямі камбікорм, а не муку ўласнага размолу); праводзіць на фермах санітарныя дні, устанавіць абсталяванне па прыгатаванню ЗЦМ, адрамантаваць водапаенне, палепшыць пакрыццё кароў і цялушак, своечасова праводзіць іх рэктальнае абследаванне, палепшыць работу лабараторый, разбірацца з кожным выпадкам рэалізацыі нізкаякаснай прадукцыі і яе вяртання.

С. Асетнік, галоўны ветурач раёна, падкрэсліў: прадукцыйнасць статка залежыць ад здароўя жывёлы, якое падтрымліваецца адпаведнымі ўмовамі ўтрымання, догляду, кармлення і лячэння. Пад асаблівай апекай павінны быць цяляткі, не толькі нованароджаныя, але і ў групах дарошчвання, дзе, дарэчы, і назіраецца іх найбольшы паморак. Трэба забяспечыць у кароўніках і цялятніках, прафілакторыях чысціню. Кармленне маладняку павінна быць паўнацэнным. Хворых і аслабленых цялятак неабходна адасабляць і забяспечыць ім лепшы догляд. Яшчэ патрабаванні—сартыроўка маладняку па вазе і ўкормленасці, выкарыстанне ЗЦМ, выпайка нованароджаных малозівам (абавязкова мець яго запас у халадзільніках). У цэлым па раёну палепшылася захаванасць БРЖ, у тым ліку ў СВК “Цітова”, “Чаромушкі-агра”, “Мікалаёўскі”, “Язна”, “Гвардзейскі”, “Любінова”, “Сіцькова”. Але застаецца высокім невытворчае выбыццё статку ва УП “Юбілейны”—9,9% ад прыплоду, КУП “Язна”—8,4% (у сярэднім па раёну— 5,3%).

Важная мера супрацьстаяння хваробам—правядзенне вакцынацыі жывёлы. Абавязковыя апрацоўкі супраць падскуранога авадня ўжо трэба было завяршыць.
Настойлівай работай па прафілактыцы, выяўленню і лячэнню мастытаў пакуль могуць пахваліцца толькі зоаветспецыялісты СВК “Мікалаёўскі”. Трэба вылучыць жывёлу для пакрыцця з прымяненнем стымулюючых прэпаратаў—яны ўжо завезены. Крытыка прагучала ў адрас СВК “Любінова”, “Цітова”, “Гвардзейскі”, “Сіцькова”, якія сёлета знізілі выхад цялят на 100 кароў. Абязрожванне маладняку недастаткова актыўна вядуць СВК “Пад’ельцы”, УП “Міёрскі”, філіял “Павяцце”.

А. Клубань, дырэктар райплемстанцыі, падкрэсліў важнасць своечасовага выяўлення кароў і цялушак ў ахвоце, выбару аптымальнага часу асемянення, строгага захавання тэхналогіі. Нагадаў, якія фактары адмоўна ўплываюць на якасць пакрыцця. Асаблівую ўвагу на абсталяванне пунктаў асемянення павінны звярнуць у СВК “Папшулі”, “Сіцькова”, “Наўгароды”, “Мерыца”, УП “Юбілейны”. Сёлета ў студзені ў гаспадарках раёна асемянілі 550 кароў, з іх ацялілася толькі 287—гэта сведчыць пра нізкую эфектыўнасць асемянення, асабліва ў СВК “Сіцькова”, “Любінова”, “Чэрасы”, “Цітова”, “Пад’ельцы”. Жывёлу не выганяюць на свежае паветра на МТФ “Орцы”, “Александрова”, “Рунды”, “Кацілава”, “Румполле” і інш.

З-за дрэннага пакрыцця ў шэрагу гаспадарак чакаецца ў першым квартале наступнага года значна менш расцёлаў чым летась, у тым ліку на фермах СВК “Узмёнскі”, “Міёрскі”. Больш 1500 кароў і цялушак “сумніўна” пакрытыя, неадкладна трэба правесці іх рэктальнае абследаванне.

Удзельнікі мерапрыемства ў СВК “Цітова” наведалі МТФ “Осцевічы” і “Цвеціна”. Кіраўнік гаспадаркі Марыя Сцяпанава і галоўны заатэхнік Алена Карчэўская расказалі пра ўмовы ўтрымання і кармлення статку, арганізацыю тэхналагічных працэсаў. Пабывалі і ў СВК “Мікалаёўскі”, дзе падзяліліся вопытам работы старшыня Анатоль Кудрашоў і кіраўнік жывёлагадоўчай галіны Ядвіга Кудрашова.

У ходзе практычай часткі вучобы раённыя спецыялісты давалі сельгасвытворцам шматлікія карысныя рэкамендацыі па арганізацыі вытворчых працэсаў. Заатэхнік Міёрскага камбікормавага завода Наталля Зямец засяродзіла ўвагу на эфектыўнасці выкарыстання адрасных камбікармоў. Кіраўнік Міёрскага вытворчага ўчастка ААТ “Полацкі малочны камбінат” Анатолій Іваноў гаварыў пра выкарыстанне даільнага і халадзільнага абсталявання. Прадпрыемства прапануе мясцовым гаспадаркам некалькі відаў ЗЦМ.
Кіраваў нарадай-вучобай начальнік райсельгасхарчу В. Бялько. Аб выканані неадкладных работ гаварыў намеснік начальніка райсельгасхарчу па раслінаводству В. Гагалінскі.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.


 (галасоў: 2)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar