Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Вясковае жыццё » Радасць з далоняў
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
28-11-2010, 19:31 Вясковае жыццё  ] • Радасць з далоняў   |  
 
Назва:      

Радасць з далоняў
—Вельмі люблю я гэту зямліцу,—гаворыць Пётр Міхайлавіч Бірук.—Каб зразумець, адчуць усю яе прыгажосць, мала чалавечага жыцця. І не толькі ўсвядоміць самому—растлумачыць гэта маладзейшым. Як перадаць свае адчуванні, калі ўпершыню басаногім хлапчанём ішоў па ўзаранай баразне. Пах ворнай зямлі, спеў жаўрука ў вясновым небе, пафыркванне каня—усё гэта злучалася ў маёй душы ў незвычайную музыку. А тут яшчэ бацька гукае: “Глядзі, Пятро, на красу зямную, сэрцам запамінай!”

А возера, лес. Любоў мая да зямлі, да ўсяго жывога, да прыроды—гэта адтуль, з дзяцінства. І звон жалеза на накавальні, перастук малаткоў.

Думаецца, не выпадкова Пётр Міхайлавіч так пафасна гаварыў пра родныя мясціны. Яны сапраўды зачароўваюць. Нарадзіўся ён у вёсцы Ражні, а калі гэту вёсачку залічылі ў неперспектыўныя, пабудаваў дом у Снегах. Наўкол лясы і пералескі, побач возера Укля. Яно, як кажуць, памежнае. За возерам ужо тэрыторыя Браслаўскага раёна.

Хаця карэнных жыхароў менее, але прыродныя асаблівасці гэтага куточка Міёршчыны прыцягваюць сюды людзей. Некаторыя пабралі ўчасткі і ўладкоўваюць дачы. Так што вёска мае перспектыву.

Пятру Міхайлавічу пайшоў 86-ы. Яго жонка, Аліна Пятроўна, маладзейшая на 11 гадоў. Узрост паважаны, але гэтыя людзі трымаюць вялікую гаспадарку.
—І кароўка ёсць,—заяўляе Аліна Пятроўна,—кабанчыкі, конь, куры, трусы. Пакуль упраўляемся. Дзеці і ўнукі дапамагаюць, прыязджаюць летам, каб назапасіць сена.
Вяскоўцы ведаюць П. М. Бірука як адмысловага каваля. Праўда, пры цяперашнім узросце ён кавальскай справай ужо не займаецца, ды і кузні няма.

Пацікавіўся ў ветэрана, адкуль навуку спасціг працаваць з жалезам. Адказаў, што яго дзед, а затым і бацька былі кавалямі. Вучыўся ў іх. Наладжваў малатарні, плугі, сярпы. Мог падкаваць каня.

—Калі жывёла з норавам, то гэта даволі складана,—адзначае гаспадар,—можа так стукнуць капытом, што ў вачах пацямнее. За дзень мог падкаваць чатырох коней. Падковы мацаваліся спецыяльнымі цвікамі—ухналямі.

Асобная старонка Пятра Міхайлавіча Бірука—вайна. На фронт ён быў мабілізаваны летам 1944-га. Трапіў на 3-і Беларускі.

—Залічылі кулямётчыкам,—успамінае Пётр Міхайлавіч.—Кулямёт буйнакаліберны, падрыхтаваны да стральбы важыў 70 кілаграмаў 700 грамаў. У часці і вучыўся абыходжанню са зброяй. Паказалі разборку і зборку, а потым і выкарыстанне.

Моцныя баі ішлі на тэрыторыі Прыбалтыкі. Немцы ўсімі сіламі стараліся затрымаць наступленне савецкіх войск. Кулямётчыкі падтрымлівалі пяхоту. У адным з баёў кулямёт разбіла. Вечарам загадалі ісці ў разведку.

—Акрамя кулямёта ў мяне быў аўтамат,—адзначае Пётр Міхайлавіч.—Разам са мной пайшлі ў тыл ворага яшчэ два байцы. Праз нейкі час адчуваем, што наблізіліся да пярэдняга краю немцаў. Да нас даносіліся абрыўкі размоў.
Затаіліся. Бачым, што два фрыцы цягнуць дрот. Зразумелі, што гэта сувязісты. Хуценька да іх, наставілі аўтаматы і “хэндэ хох”. Тыя ўзнялі рукі ўгору. Мы забралі іх зброю і павярнулі ў наш бок. У цемры збіліся са шляху. З’арыентавацца дапамагла асвятляльная ракета, выпушчаная з нямецкага боку. Прывялі палонных у сваю часць.

За гэтую вылазку Пётр Міхайлавіч Бірук быў узнагароджаны медалём “За адвагу”.
У час наступлення салдат быў тройчы паранены, але хутка вяртаўся ў строй.
Яшчэ адзін цікавы выпадак успомніў ветэран. Нашы войскі прасоўваліся наперад. У розных месцах завязваліся жорсткія схваткі, а ноччу спарадычная перастрэлка.
—Яшчэ не развіднела, а наша група наблізілася да цагельнага завода,—распавядае франтавік.—Бачым, немцы прывезлі сняданак. Вырашылі перахапіць яго. Хуткі кідок і аўтаматныя чэргі з абодвух бакоў. Мяне зачапіла куля, трапіла ў нагу, але ежу мы адбілі. Двух повараў-немцаў забралі ў палон.
А вось Дзень Перамогі салдат сустрэў у бальніцы: чарговае раненне.
У альбоме сям’і захоўваецца газета “Красная звезда” за 10 мая 1945 года. У ёй надрукаваны заявы кіраўнікоў трох дзяржаў—СССР, ЗША, Англіі, іншыя матэрыялы.

Летам 2008 года муж і жонка Бірукі адзначылі залатое вяселле. Віншавалі родныя і блізкія, кіраўніцтва Новапагосцкага Савета. За значны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі і ў сувязі з 65-годдзем перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне сёлета Пятру Міхайлавічу была ўручана Ганаровая грамата райвыканкама.

Зайшла размова з гаспадарамі пра выхаванне дзяцей. Іх у сям’і двое. Дачка Рэгіна працуе ў Міёрах у сістэме бытавога абслугоўвання, а Валянціна—медсястрой у Наваполацку.

—Раслі паслухмянымі,—гаворыць Аліна Пятроўна,—змалку прывучала іх да працы. Тое ж і з унукамі, якіх у нас трое. Старэйшы летам прыязджае ў вёску, дапамагае нам. І араць можа, і касіць. Гэта радуе.

Аліна Пятроўна, як і муж, працавала ў калгасе “Рассвет”. Спачатку ў паляводстве, а потым 16 гадоў даяркай. У альбоме захоўваецца яе здымак, змешчаны ў раённай газеце. Адзначаецца, што Аліна Пятроўна сумленна працуе, дасягае нядрэнных вынікаў. Пасля выхаду на пенсію яшчэ 7 гадоў збірала малако ў вяскоўцаў.

Звычайныя вясковыя людзі. Яны заўсёды спадзяваліся на сябе, жылі з агарода і гаспадаркі. Гэтая сялянская жылка захавалася і цяпер. Здавалася б, можна ўжо адпачыць. Аднак муж і жонка Бірукі хочуць, каб у іх доме быў дастатак, было чым пачаставаць родных ім людзей. І зводзіць гаспадарку, нягледзячы на розныя болькі, пакуль не збіраюцца.

Мне здалося, што муж і жонка ў нечым дапаўняюць адзін аднаго, нават ва ўменні штосьці рабіць адмыслова. Калі Пётр Міхайлавіч зарэкамендаваў сябе ўмелым кавалём, то Аліна Пятроўна—швачкай.

—Шыла жаночае і мужчынскае адзенне,—кажа яна.—Нават кажухі. І цяпер ёсць нажная машынка “Зінгер”. Дочкі таксама навучыліся.

Хацелася б пажадаць гэтым цудоўным людзям здароўя, няхай і надалей іх цешыць лад у сям’і, падтрымка дзяцей і ўнукаў, якая вельмі важная на цяперашнім адрэзку жыццёвай дарогі.

На здымку: муж і жонка Бірукі.

Людвіг КАСАТЫ
.

 (галасоў: 2)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar