Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Вясковае жыццё » Рябина и Лялька
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
30-12-2014, 15:06 Вясковае жыццё  ] • Рябина и Лялька   |  
 
Назва: Рабіна і Лялька      

Рябина и Лялька Ад козачак, якіх гаспадар вывеў на вуліцу аж дух захапіла: якія яны грацыёзна прыгожыя! Адна — чорная, высокая, з выцягнутай шыяй, доўгай і гладкай поўсцю, разумнымі вачыма, другая — шэранькая, яшчэ маладзенькая і меньшая, але сыценькая, з кароткай і надта мяккай поўсцю, да якой хацелася прытуліцца і сагрэцца. Абедзве — Рабіна і Лялька — чысцюткія, нібы толькі з лазні. 
— Хто ж іх мыў? — усміхаецца гаспадыня прыгажунь — Галіна Зыгмунтаўна Карніцкая. — Гэтыя жывёлы ад прыроды вельмі акуратныя: на гной ніколі не лягуць. Калі ў стойле мокра, самі выцягнуць сена з кармушкі і зробяць сабе сухую і чыстую "пасцельку".

 

— Кавалачак хлеба, які зваліўся долу ў хляве, яны ні ў якім разе есці не будуць. Для паення выкарыстоўваем толькі асобнае чыстае вядро, інакш піць адмаўляюцца, — заўважае гаспадар Браніслаў Іванавіч. 
— А цырульнік ім патрэбны?
— Мы іх не стрыжом і нават не расчэсваем. Летам, калі дзе бадзюкоў начапляюць, тады пачысцім ім кажушкі.

 

А ўвогуле, козы хітрыя і кемлівыя, праўда праяўляюцца гэтыя рысы ў шкодніцтве, — заважае Галіна Зыгмунтаўна. — Улетку старую казу не бяруся выводзіць на пашу, бо з рук вырвецца, бачыце, якая яна масіўная і дужая, і пабяжыць у агарод ласавацца буракамі, капустай ці морквай. Маленькія казляняткі палахлівыя, і звычайна трымаюцца ля сваіх матуль, а як падрастуць, іх таксама трэба прывязваць. Дарогу ва ўлюбёнае месца і яны хутка знаходзяць.


Нейкімі асаблівымі ласункамі гаспадары коз не частуюць. Летам выпасваюць на зялёнай траве, а зімой асноўны корм — сена і крышачаку аўсу. Даюць пойла, запаранае мукой. Найлепшы прысмак у стойлавы перыяд — лаза, а вось алешыну не ядуць. 
На падворку Карніцкіх козы жывуць ужо больш за 20 гадоў. Абзавяліся імі, як пайшлі на пенсію. Першая каза з'явілася дзякуючы жаніцьбе сына. Бабуля яго жонкі ў Бешанковічах разводзіла гэтых жывёл, адна з іх і прыехала аднойчы на аўтамабілі ў Станулева. Праўда, той козачкі ўжо даўно няма, затое ёсць пародзістая Рабіна, якую Еўфрасіння Піліпаўна прыпаднесла Карніцкім як чарговы падарунак сем гадоў таму.

 

Працяг "МН" №104.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.
Фота Казіміра  БЛАЖЭВІЧА.
 


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar