Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Вясковае жыццё » Неисправности исправить заранее
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Верасень 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
28-02-2015, 16:06 Вясковае жыццё  ] • Неисправности исправить заранее   |  
 
Назва: Няспраўнасці выправіць загадзя      

Неисправности исправить заранее У ААТ "Любінова" падчас вясенне-палявых работ накіруецца на палеткі ўся колавая тэхніка. Несумненна, спраў у механізатараў будзе шмат. Ужо цяпер большасць з іх дакладна ведаюць, на якіх участках давядзецца працаваць. 

 

Як адзначае загадчык майстэрні Вітольд Пятровіч Катовіч, асаблівая адказнасць ляжа на кіроўцаў энерганасычаных "МТЗ-3022". І таму яны з асаблівым стараннем рыхтуюць "сталёвых коней" да пасяўной.
На самай маладой па тэрмінах эксплуатацыі "трыццатцы" будзе працаваць Віталь Ланзер, які першым завяршыў рамонтныя работы. Хутка ён паставіць на лінейку гатоўнасці і шыроказахопны дыскатар. Андрэю Катовічу давялося сёлета "перабіраць" пярэдні мост у сваім энерганасычаным трактары. Дзякуючы падтрымцы калег па рабоце і інжынернай службы, якая своечасова прадставіла запчасткі, рамонт выканаў хутка. Цяпер даводзіць да ладу лушчыльнік.
Аператыўна выправіў няспраўнасці хадавой часткі "МТЗ-3022" і Віктар Карповіч. Хаця яго трактар ужо шмат гадоў у рабоце, спецыялісты інжынернай службы не сумняваюцца, што ў гарачую пару тэхніка не падвядзе. А займецца Віктар сяйбой зерневых.

 
— Каб забяспечыць своечасовае і якаснае загортванне насення ў глебу, важна не толькі колавую тэхніку адрамантаваць, але і прычапны інвентар. За мной замацаваны АПП-6Д, прызначаны для апрацоўкі глебы з адначасовым пасевам зерневых ці зернебабовых культур, і выдатна падыходзіць для сяўбы на розных па механічным складзе глебах. Паўсферычныя дыскі агрэгата садзейнічаюць добрай апрацоўцы глебы, а пнеўматычная сеялка рэгулюе глыбіню загортвання насення. Але, каб прычапны агрэгат якасна выконваў усе функцыі, трэба загадзя выправіць няспраўнасці. І гэтую карпатлівую работу выканае Віктар Карповіч, — падкрэслівае загадчык майстэрні.
— Галоўная замінка ў правядзенні рамонтных работ — недахоп дэталяў, на закупку якіх не хапае сродкаў, — канстатуюць механізатары, але не сумняваюцца, што пакуль паклічуць вясеннія палеткі, уся тэхніка будзе стаяць на лінейцы гатоўнасці.
Эліза БЛАЖЭВІЧ.
На здымку: у мехмайстэрні ААТ "Любінова" вядуць рамонтныя работы механізатары Віктар Карповіч, Віталь Ланзер
і слесар Павел Молакаў.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar