Механізатар Віктар Шыман — галоўны араты КУП "Язна". З шыроказахопным абаротным плугам і пасяўным агрэгатам на "МТЗ-3022" ён шчыруе вясной і восенню. У перыяд корманарыхтоўкі вясковы трактарыст дастаўляе з палеткаў да ферм у траншэі сянажную і сіласную масу. Самая адказная для яго работа — абмалот збожжавых, але яна не палохае вопытнага хлебароба, які за рулём камбайна адчувае сябе гэтак жа ўпэўнена, як і за рулём "Беларуса". Дырэкцыя гаспадаркі шчыра ўдзячна сумленнаму работніку за руплівую працу.
Кіраўнік гаспадаркі Леанід Марозаў адзначае важкі ўклад у сельгасвытворчасць і механізатара Уладзіміра Раманюка, які штогод задзейнічаны на перадпасяўной падрыхтоўцы глебы, а ў перыяд корманарыхтоўкі садзіцца за руль кормаўборачнага камбайна. На жаль, замацаваны за ім "МТЗ-1221" нядаўна сапсаваўся, давялося часова перасесці за руль "МТЗ-82". Гэты трактар слабейшы, але ў выкананні транспартных работ ён незаменны памочнік.
Эліза БЛАЖЭВІЧ.