Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Вясковае жыццё » Задает тон в работе дояр Александр
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
18-06-2015, 12:11 Вясковае жыццё  ] • Задает тон в работе дояр Александр   |  
 
Назва: Задае тон у працы дояр Аляксандр      

Задает тон в работе дояр Александр У вёсцы здаўна самымі запатрабаванымі спецыялістамі былі механізатар і даярка. Праца трактарыстаў лічыцца мужчынскай і з'яўляецца сезоннай, бо самы прыпар у рабоце на палетках — вясной і летам. А вось сярод даглядчыкаў дойнага статка больш жанчын, якія, дарэчы, шчыруюць інтэнсіўна круглы год. Аднак гэтыя асаблівасці жывёлагадоўчай прафесіі не спалохалі Аляксандра Нікадзімавіча Ізаітку, які аднойчы вырашыў працаваць аператарам машыннага даення на МТФ "Канцэрава" ВУПКУ "Юбілейны". І ўжо шмат гадоў у жаночым калектыве задае тон у працы.

 

Аляксандр Нікадзімавіч ніколечкі не саромеецца, што працуе поплеч з прадстаўніцамі слабага полу, бо ранейшы крыўдны выраз, які характарызаваў спецыфіку работы аператара машыннага даення—"цягаць кароў за дойкі", сёння ўжо не актуальны: даўно мінулі тыя часы, калі вёдрамі насілі ваду для паення жывёлы, уручную даілі статак і раскладвалі ў высокія кармушкі сянаж і сілас.
—Цяпер малочная галіна механізавана, і тэхніка і тэхналогія выканання вытворчых працэсаў істотна змяніліся. А таму мяркую, што ў перспектыве мужчын на фермах будзе прыбаўляцца,—падкрэслівае А. Н. Ізаітка.


Да нашай размовы далучылася дырэктар сельгаспрадпрыемства Ірына Леадораўна Попел, якая звярнула ўвагу на шматлікія станоўчыя перамены, што адбыліся на МТФ "Канцэрава" за апошнія гады.
—Пасля праведзенай у вытворчых памяшканнях рэканструкцыі на базе нашай гаспадаркі раённы семінар ладзілі, каб паказаць маштабы зробленага і магчымасці мадэрнізацыі вытворчасці малака на старых жывёлагадоўчых аб'ектах. Дойны статак на МТФ размешчаны ў двух кароўніках, у якіх замянілі вокны, дзверы, страпільныя сістэмы. Абнавілі пакой для адпачынку жывёлаводаў, які цяпер стаў чыстым і ўтульным. Адрамантавалі ветаптэку. Абсталявалі кармавыя сталы, значна пашырыўшы ўздоўж іх праезды, што дало магчымасць механізаваць кормараздачу. Забетаніравалі пад'езды, і цяпер нават у самую дажджлівую восень трактар бесперашкодна дастаўляе ў кароўнік кармасумесь. Часткова замянілі стойлавае абсталяванне. Устанавілі два новыя малакаправоды. Правялі значную рэканструкцыю ў малочным блоку, дзе абнавілі абліцоўку сцен, падлогі, сталявання і ўстанавілі два новыя халадзільнікі, хаця гэтае абсталяванне з "зайздроснай" перыядычнасцю псуецца. Лягчэй было, пакуль халадзільнікі былі на гарантыйным абслугоўванні, але гэты перыяд ужо закончыўся, і цяпер за кожны рамонт давядзецца плаціць гаспадарцы. Зразумела, калі няма ахаладжэння прадукцыі, то і якасць яе зніжаецца, а таму і аплата пры рэалізацыі памяншаецца.


Пакуль Ірына Леадораўна гаварыла пра вытворчыя працэсы і "рабочыя" праблемы, якіх у гаспадарцы шмат, дояр моўчкі слухаў, не ўмешваўся ў размову, хаця яна ў многім тычылася і яго працы. Гэта мяне нават крыху насцярожыла: "Няўжо не хвалюецца за агульную справу?" І я ўжо збіралася агучыць сваё пытанне, але Ірына Леадораўна, нібы адчуўшы маё імкненне, кіўнула галавой у бок перадавіка вытворчасці і адзначыла:
—У паўсядзённым жыцці ў Аляксандра Нікадзі-мавіча на першым плане—работа, за якую ён хварэе душой. А таму і пяршачкі, якіх ён раздойвае, заўсёды даюць шмат малака. Сёлета пасля цялення некаторыя—па 18-20 літраў. На МТФ "Канцэрава", дзе працуе Аляксандр Нікадзімавіч, акрамя яго, завіхаюцца ля жывёлы яшчэ шэсць даярак, адна з якіх падменная. Аднак ніводная з іх на рабочым месцы не пераўзыходзіць калегу-мужчыну ні па старанні, ні па вытворчых паказчыках. У працоўным спаборніцтве сярод аператараў машыннага даення ён—нязменны лідар.
—Пераймаеце вопыт у іншых жывёлаводаў?—пытаюся ў суразмоўцы.


—Мне здаецца, што ў яго хапае і асабістых навыкаў,—удакладняе Ірына Леадораўна і прыгадвае асобныя важныя моманты з работы дояра.—Сёлетняй зімой, калі пачалі цяліцца пяршачкі, якімі папоўнілі дойны гурт на ферме, у групе Аляксандра былі ажно 74 рознаўзроставыя "рагулі". З асаблівым стараннем прывучаў непаслухмяных пяршачак да даільнай апаратуры, кантраляваў, каб у іх не было мастытаў і каб "аддавалі" ўсё малако. Зразумела, што і нованароджаных цялят у яго было больш, чым у іншых аператараў. У лютым, напрыклад, ён, акрамя дойнага статка, даглядаў і 30 цялятак у прафілакторыі. Нагрузка высокая, але паспяхова спраўляўся з усімі абавязкамі. Адметна, што і ацёлы ў кароў і пяршачак прымаў сам. Для гэтага нярэдка заставаўся начаваць на ферме.
—Захаванасць цялят і іх будучае развіццё ў многім залежыць менавіта ад правільнай выпайкі малодзіва ў першыя гадзіны жыцця,—кажа Аляксандр.—Таму стараўся сам пракантраляваць гэты важны працэс: падсадзіць кожнага нованароджанага "сысунка" пад карову. Каб падсілкаваць аслабленых цялятак, даводзілася здойваць малодзіва і прымусова сілкаваць ім малышоў. Для мяне важна было пракантраляваць і стан здароўя кароў і пяршачак пасля цялення, каб дакладна ведаць ці патрэбна ім гінекалагічная дапамога ветурача.
Прыгадаўшы маё пытанне пра перайманне вопыту ў іншых аператараў машыннага даення, А. Н. Ізаітка ўсміхнуўся і патлумачыў, што навучыўся многаму яшчэ ў маленстве, калі прыбягаў на работу да маці—Антаніны Міхайлаўны, якая шмат гадоў адпрацавала на ферме даяркай. У многім даводзілася дапамагаць ёй у рабоце. Аднак да працэсу даення напачатку яна яго не дапускала. Упершыню самастойна падключыў апарат толькі будучы сямікласнікам, і гэтая падзея яскрава адклалася ў памяці. Пасля заканчэння школы пры выбары прафесіі, не вагаючыся, аддаў перавагу не тэхнічнай спецыяльнасці, а жывёлагадоўчай—паступіў вучыцца на заатэхніка ў Лужаснянскі сельгастэхнікум. Праз два гады давялося па сямейных абставінах вярнуцца дадому, аднак вучобу не кінуў, перавёўся на завочнае аддзяленне. Калі атрымаў дыплом, прызвалі на службу ў армію. Праз два гады дэмабілізаваўся і вярнуўся ў родныя мясціны, каб прадоўжыць работу ў жывёлагадоўлі. Прапанавалі працаваць галоўным заатэхнікам. Аднак, паспрабаваўшы гэтага "хлеба", надоўга не затрымаўся на пасадзе, патрабуючай кіраўнічых задаткаў. Зразумеў, што выконвае не тую справу, да якой прыкіпеў з дзіцячых гадоў.
—З'яўляючыся доярам, я адказваю не за вынікі работы іншых, а за ўласную працу, якую стараюся выконваць сумленна,—робіць выснову Аляксандр Нікадзімавіч,—і гэта мне больш падабаецца, чым "камандаваць" усёй жывёлагадоўчай галіной.
—Значыць, Вы—дояр з дыпломам?
—Сапраўды, гэта так.


Атрыманыя падчас вучобы заатэхнічныя веды А. Н. Ізаітка паспяхова выкарыстоўвае на практыцы.
—А можаце "на вока" вызначыць, з якой цялушкі атрымаецца добрая кароўка?
—Важны фактар—племянныя задаткі. Да таго ж, акрамя закладзеных генетычных да-дзеных, важную ролю ў фарміраванні прадукцыйнасці адыгрывае працэс раздойвання, збалансаванасць кармавых рацыёнаў, ветэрынарныя прафілактычныя і лячэбныя мерапрыемствы… Увогуле, уплывовых на прадукцыйнасць фактараў шмат. А калі гаварыць пра выбар "перспектыўнай" дойнай жывёлы па знешнім выглядзе, то я прыкмячаю, што заўсёды добрыя надоі ў больш "элегантных" па экстэр'еры пяршачак, у якіх няма шырокіх форм, характэрных для мясной жывёлы. У ліку важных станоўчых адметнасцяў—дастатковая шырыня паміж двума апошнімі рэбрамі ў грудной клетцы жывёлы, добрая выражанасць малочных вен і каналаў. У добрай кароўкі і рожкі заўсёды тонкія, і віхор на лбе ёсць…
Мужчына-дояр мяркуе, што яго работа патрабуе не толькі пэўных навыкаў з апаратурай, але і ўраўнаважанасці, церпялівасці пры абыходжанні са статкам. Кожную раніцу на ўсходзе сонца спяшаецца ён на працу, і каровы, якія цяпер пасвяцца на полі, прыкмеціўшы гаспадара, спяшаюцца яму насустрач, каб "заняць" месца ў перасоўнай даільнай устаноўцы.


—Каровы—жывёлы даверлівыя і здольныя аддзячыць за клопаты высокімі надоямі,—падкрэслівае А. Н. Ізаітка.
—-Для "рагуль" няма розніцы, мужчына іх доіць ці жанчына,—дапаўняе Ірына Леадораўна.—Галоўнае, каб даглядчык любіў статак і беражліва абыходзіўся з жывёлай, як гэта робіць Аляксандр Нікадзімавіч. Усе "пяструшкі" розныя па нораве і паводзінах, а таму да кожнай ён мае асабісты падыход. Старанне, нераўнадушнасць, імкненне працаваць вынікова заўсёды даюць добры плён.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.
На здымку: аператар машыннага даення ВУПКУ "Юбілейны" А. Н. Ізаітка.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar