Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Вясковае жыццё » Способствуют работе — ответственность и честность
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
20-06-2015, 14:01 Вясковае жыццё  ] • Способствуют работе — ответственность и честность   |  
 
Назва: Спрыяюць працы — адказнасць і сумленнасць      

Способствуют работе — ответственность и честность Пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў ААТ "Мікалаёўскі" пасля аб'яднання з суседнім сельгаставарыствам "Сіцькова" павялічылася амаль да 5000. Вось таму і аб'ёмы корманарыхтоўкі на зімова-стойлавы перыяд у гэтай гаспадарцы намнога большыя, чым у іншых. Зразумела, каб забяспечыць жывёлу сенажом, сіласам і сенам, трэба не толькі мець значныя плошчы пад кармавымі культурамі, але і своечасова ўбраць зялёную масу з палеткаў і пакласці яе на працяглае захоўванне.

 

Сёлета скасіць 1700 гектараў шматгадовых траў і зрабіць гэта адным махам не атрымаецца, мясцовым механізатарам трэба напружана папрацаваць на працягу некалькіх тыдняў. Тэхніку разгрупавалі на два атрады, у складзе кожнага з якіх ёсць кормаўборачны камбайн "КВК-800", трактары для адвозкі здробненай масы і яе трамбоўкі ў траншэях. Яшчэ на мінулым тыдні па аб'ёмах касьбы сельгаставарыства пераступіла "экватар". Спрыяла рабоце не толькі надвор'е, але і руплівасць меха-нізатараў. Асабліва вялікая адказнасць кладзецца на машыністаў кормаўборачных камбайнаў. У ліку такіх касцоў В. А. Зелянкевіч, які і трапіў у поле зроку карэспандэнтаў "раёнкі". "Ці заслугоўвае Васіль Аляксеевіч, каб пра яго напісалі ў газеце?"—такое пытанне было адрасавана работнікам адміністрацыі сельгаставарыства. На гэтае пытанне мясцовыя спецыялісты не задумваючыся адказалі: "Канечне ж! Ён і старанны работнік, і станоўчы сем'янін. Яго выніковай працы спрыяюць асабістая адказнасць і сумленнасць. Бярэцца за ўсякую работу, ніколі не адмаўляецца.


Ураўнаважанасць, памяркоўнасць—гэтыя рысы прысутныя ў яго характары і яны вельмі важныя пры выкананні многіх сельгасработ. Падчас кожнай важнай працоўнай кампаніі ён заўсёды на адказным участку. Вясной, напрыклад, на машыне "Раса" на пнеўматычным ходзе падсілкаваў вялікія плошчы азімых культур, праводзіў хімпраполку зерневых. Цяпер жа задае добры тон у працы на корманарыхтоўцы. А калі надыдзе жніво, прыступіць да абмалоту збажыны на камбайне. І зімой без справы не сядзіць—выконвае транспартныя работы ў жывёлагадоўлі".


Станоўчыя водгукі пра Васіля Аляксеевіча давялося пачуць і ад многіх іншых тамашніх жыхароў, якія добра ведаюць механізатара, бо ён з ліку мясцовых. Раней жыў разам з бацькамі ў Лугаўцах, Баслаках. А калі стварыў уласную сям'ю, то абжыўся на цэнтральнай сядзібе гаспадаркі—у Мікалаёве. У 2002 годзе сельгаставарыства выдзеліла Зелянкевічам новы прасторны домік, што вельмі ўзрадавала і гаспадара сям'і, і яго жонку—Наталлю Анатольеўну, якая, дарэчы, таксама працуе ў мясцовай гаспадарцы—яна спецыяліст па кадрах.


Способствуют работе — ответственность и честность Калі Васіль Аляксеевіч атрымаў ведамаснае жыллё, то адразу ўзяўся за ўзвядзенне на прысядзібным участку надворных пабудоў, якія ў сельскай мясцовасці вельмі патрэбны, пры гэтым яго не спалохала, што жыллё непрыватызаванае. Лічыў, што ў вясковага жыхара на падворку абавязкова павінен быць статак, а каб яго трымаць, трэба мець добры хлеў, пуню для сена, сховішча для агародніны. Акрамя гэтых "падсобак" вырасла паблізу сядзібы і лазня—спрадвечная спадарожніца вясковага ладу жыцця. 
—Гадуем карову, свіней,—кажа жонка Васіля Аляксеевіча.
—А хто сена для буронкі сушыць?


—Усёй сям'ей спраўляемся. Дачка Таццяна, па адукацыі педагог, прыязджае летам у водпуск, дапамагае ў гэтым. Муж яе таксама наведваецца сюды на выхадныя, і яго пры патрэбе далучаем да хатняй сенанарыхтоўкі. Наш пастаянны памочнік—сын Віктар, яму яшчэ толькі 14, а ўжо ў многім падстаўляе плячо старэйшым. Васіль, канечне, не можа адлучыцца днём з работы, бо калі яго камбайн стане, то і тэхніка, задзейнічаная ў мехзвяне, часова прыпыніцца. Нават у абедзенны перапынак дадому не прыязджае, для эканоміі часу разам з іншымі механізатарамі "сталуецца" на полі—для корманарыхтоўшчыкаў арганізавана дастаўка гарачых абедаў.
Калі спрыяе рабоце надвор'е, то машыністы "КВК-800" заняты без выхадных. Аднак, як кажа Наталля Анатольеўна, нягледзячы на напружаную працу ў сельгаставарыстве, Васіль Аляксеевіч усё ж застаецца галоўнай апорай у хатніх справах. Вось і з нарыхтоўкай сена для ўласнай каровы без яго дамашнія не справіліся б: вяртаючыся з работы, ён дапамагае звезці высушаную траву з поля, скласці яе ў пуню. І раніцай, пакуль ісці на мехдвор, пасабляе ў хатніх справах, хаця, канечне, з вясны да восені з-за спраў на "калгасных" палетках яго ўдзел у сямейным жыцці памяншаецца, на многае не хапае часу.


—Няўжо і на рыбалку, якая для кожнага вясковага хлапчука як бальзам для душы, з сынам не з'ездзіць?
—На жаль, не. У гэтым занятку ў Віктара ёсць маладзейшы напарнік—муж сястры Таццяны—Сяргей, які прыязджае на выхадныя з Полацка.
Расказваючы пра калгаснага трактарыста, суразмоўцы адзначалі яго паважлівыя адносіны да матулі, якая цяпер жыве адна. Вёсачка Баслакі размешчана блізенька ад мехмайстэрні сельгаставарыства, а таму нярэдка пасля працы, паставіўшы трактар, Васіль Аляксеевіч, перш чым накіравацца дадому, спяшаецца да пажылой жанчыны, каб пацікавіцца яе здароўем ці штосьці па гаспадарцы дапамагчы. 82-гадовая Любоў Ігнатаўна жыўнасць на падворку ўжо не трымае, а вось агарод з дапамогай дзяцей штогод садзіць, паціхеньку корпаецца на градках, даглядае ў парнічку памідоры. Ва ўсёй рабоце, якая патрабуе фізічных высілкаў, яна спадзяецца на сыноў
Способствуют работе — ответственность и честность —Брат Васіля Аляксеевіча—Аляксандр—таксама не пакінуў родныя мясціны, працуе ў тутэйшай гаспадарцы на трактары. Праўда, летам, яны задзейнічаны на розных участках: першы—у раслінаводстве, другі—у жывёлагадоўлі. Занятасць у сельгасвытворчасці і па хатняй гаспадарцы не перашкаджае ім клапаціцца пра маці. Яны і ля дома абкошваюць тэрыторыю, і дровы на зіму нарыхтоўваюць, і агароды апрацоўваюць,—расказвае Наталля Анатольеўна, якая лічыць, што клапаціцца пра бацькоў—абавязак кожнага і гэта нельга адзначаць як заслугу. Разважаючы пра работу мужа, жанчына падкрэсліла, што ў Васіля Аляксеевіча вялікі механізатарскі стаж, ёсць вопыт у выкананні розных работ, аднак у гаспадарцы нямала трактарыстаў, якія вызначаюцца больш высокімі дасягненнямі. Напрыклад, Станіслаў Данатавіч Драгун таксама працуе на "КВК-800", штогод займае прызавыя месцы ў раённым спаборніцтве па нарыхтоўцы зялёнай масы. А ў ліку тых, хто рупліва заняты на сенажацях, можна назваць усіх, хто шчыруе на трактарах з касілкамі, граблямі, прэсамі, прычэпамі. Таму і дзякаваць трэба за ствараемыя запасы кармоў для грамадскага статка кожнаму з іх.
Магчыма, хтосьці скептычна ўздыхне: "Ну вось, у чарговы раз зрабілі героя са звычайнага вясковага трактарыста." У адказ скажу: "Каб ацаніць працу механізатараў, варта сесці ў кабіну трактара і паназіраць за іх работай на працягу некалькіх дзён, калі, канечне, хопіць на гэта вытрымкі і здароўя. І тады, напэўна, складуцца іншыя ўражанні пра вясковых лю-дзей і іх працу, за якую кожнаму трэба шчыра падзякаваць".
Эліза БЛАЖЭВІЧ.
На здымках: 1. трактарыст-машыніст В. А. Зелянкевіч за рулём "КВК-800"; 2. механізатар Аляксандр Эдуардавіч Атміновіч, які задзейнічаны на транспартыроўцы зялёнай масы.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.
 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar