Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Вясковае жыццё » На полях — передовик, дома — любимый дедушка
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
1-07-2015, 14:43 Вясковае жыццё  ] • На полях — передовик, дома — любимый дедушка   |  
 
Назва: На палетках — перадавік, дома — любімы дзядуля      

На полях — передовик, дома — любимый дедушка У аграгарадку Язна Васіль Генадзьевіч Шыман паважаны чалавек. Дырэкцыя мясцовага сельгаспрадпрыемства характарызуе яго як стараннага працаўніка, а аднавяскоўцы адносяцьда ліку дбайных гаспадароў.

 

Штогод вясной і восенню В. Г. Шыман засявае палеткі на энерганасычаным трактары з шыроказахопным пасяўным агрэгатам. Летам рупліва працуе на сенажацях на "Палессі" з дзевяціметровай навясной касілкай. Сёлета ўжо паклаў траву ў пракосы больш чым на 600 гектарах. У мінулым годзе заняў другое месца ў раённым спаборніцтве па касьбе, а ў папярэднім—быў лепшым сярод сеяльшчыкаў. Хвалюецца трактарыст, што надвор'е стаіць для корманарыхтоўкі спрыяльнае, але работу стрымлівае недахоп саляркі: на яе пакупку патрэбны немалыя грошы, а ў гаспадарцы выручка за рэалізуемую прадукцыю невялікая, таму і крэдыты на гэтыя мэты не даюць. Аднак такая акалічнасць не расслабляе перадавога трактарыста, наадварот, ёсць імкненне працаваць больш вынікова, каб дабіцца не меншых, чым летась, вытворчых паказчыкаў.
Пасля працоўнага дня Васіль Генадзьевіч спяшаецца дадому, дзе чакаюць родныя. У сям'і ён не толькі ўмелы гаспадар, але і клапатлівы бацька і дзядуля. Разам з жонкай Наталляй Яўгенаўнай выхаваў дваіх дзяцей.


Старэйшая Насця перанесла цяжкую аперацыю і цяпер жыве ў вёсцы разам з бацькамі, замужам, мае дзетак. Сыночку Раману адзін годзік, а Ягорку—два, і абодва хлопчыкі—любімыя ўнукі Васіля Генадзьевіча. Вяскоўцы нярэдка бачаць, як ён старэйшага ўнучка ў садок вядзе ці з меншым па вуліцы гуляе… У яго з малымі свае стасункі і забавы. Гледзячы на такія сяброўскія мужчынскія зносіны, Насця радуецца, што яе сыночкі многае пераймаюць ад дзядулі.
Прыбаўляецца ў доме Шыманаў гоману, калі прыязджае на канікулы малодшая дачка Аксана, якая вучыцца на другім курсе Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У такія моманты радуецца Васіль Генадзьевіч, што некалькі гадоў таму гаспадарка выдзеліла яму новае жыллё, якое ўжо паспеў прыватызаваць. У прасторным новым доме з камунікацыямі ўсім хапае месца. Гаспадар неадкладна ўзяўся за ўзвядзенне надворных пабудоў, якіх паступова прыбаўляецца.


—Свіней на падворку Шыманаў цяпер няма. Аднак без гаспадаркі пры невялікіх заробках у сельскай мясцовасці цяжкавата, таму нядаўна Васіль Генадзьевіч купіў цялушачку, якую збіраецца гадаваць, каб частаваць унукаў свежым малаком,—расказвае намеснік дырэктара КУП "Язна" Таццяна Паўлаўна Семяняка.
У ліку дарагіх для Васіля Генадзьевіча лю-дзей і яго дачушка ад першага шлюбу Ірына, якая таксама жыве з матуляй на цэнтральнай сядзібе сельгаспрадпрыемства. Раней з ёй бацька часта бачыўся, а цяпер дзяўчына вучыцца ў Віцебску—там жа, дзе і яго малодшая Аксана. У наступным годзе стане дыпламаваным спецыялістам.
—Васіль Генадзьевіч з працавітай сям'і,—падкрэслівае Таццяна Паўлаўна Семяняка.—На трактары шчыруе ў нашай гаспадарцы і яго родны брат Віктар, якога таксама можна ставіць у прыклад іншым—штогод у ліку пераможцаў раённага спаборніцтва. Летась на "КЗС-1218" намалаціў больш за 1000 тон збожжа. У лідарах і на ворыве глебы. А ў гэтыя дні працуе ў складзе звяна па нарыхтоўцы сенажу—на "МТЗ-3022" транспартыруе зялёнку. Дзякуй абодвум братам за працу і дай Божа гэтым людзям і іх сем'ям здароўя, ладу, дабрабыту, і, няма сумнення, што яны за гэта аддзячаць сумленнай працай.


Эліза БЛАЖЭВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar