Рупліва ўносяць арганіку пад азімую сяўбу механізатары ААТ "Туркова", яны ўжо загарнулі яе ў глебу 11 524 тоны на ворным кліне ў 120 гектараў. У рабоце па гэтым напрамку тамашнія раслінаводы штогод паказваюць прыклад іншым, у лідарах, як сведчаць вытворчыя паказчыкі, яны і сёлета.
Актыўна выкарыстоўваюць мясцовыя ўгнаенні для асенняга перадпасяўнога сілкавання таксама раслінаводы ААТ "Дрыгучы", дзе на 106 гектарах пакладзена пад ворыва 8 691 тона гною, атрыманага на мясцовых жывёлагадоўчых аб'ектах.
Агульныя запасы арганікі пад азімую сяўбу ў гэтых таварыствах складаюць адпаведна 36 920 і 19 659 тон.
Эліза БЛАЖЭВІЧ.
Актыўна выкарыстоўваюць мясцовыя ўгнаенні для асенняга перадпасяўнога сілкавання таксама раслінаводы ААТ "Дрыгучы", дзе на 106 гектарах пакладзена пад ворыва 8 691 тона гною, атрыманага на мясцовых жывёлагадоўчых аб'ектах. Агульныя запасы арганікі пад азімую сяўбу ў гэтых таварыствах складаюць адпаведна 36 920 і 19 659 тон.
Эліза БЛАЖЭВІЧ.