Механізатары ААТ “Туркова” закончылі падрыхтоўку да веснавых палявых работ культыватараў, плугоў, сеялак. Набыты запасныя часткі да пасяўнога агрэгата. На чарзе рамонт корманарыхтоўчай тэхнікі і зернеўборачных камбайнаў.
Старанна займаюцца рамонтнымі работамі ААТ “Сіцькова”, “Гвардзейскі”, “Мікалаёўскі”. Гэтыя работы яшчэ больш паскорацца, бо з абласнога бюджэту на запасныя часткі раёну выдзелена 388 мільёнаў рублёў. З іх 145 мільёнаў накіравана на забеспячэнне рамонту рухавікоў і 15 мільёнаў —электраабсталявання. На астатнюю суму гаспадаркі ў цэнтралізаваным парадку закажуць неабходнае праз Верхнядзвінскі райаграсервіс. ААТ “Папшулі” і “Мерыца” ўжо атрымалі патрэбныя ім запчасткі. Трэба паспяшацца і іншым. На 60 мільёнаў рублёў будуць закуплены рухавікі для энерганасычанай тэхнікі праз наш райаграсервіс.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.