Колькі глебы ўзараў і якое сілкаванне ворнага кліну арганікай забяспечыў, ці шмат нарыхтаваў на стойлавы перыяд сенажу і сіласу для грамадскага статка ў складзе корманарыхтоўчага звяна і колькі эталонных гектараў выпрацоўваў штогод…? На гэтыя пытанні трактарыст Іосіф Скавародка з Канахоў ужо не можа даць адказ, бо пайшоў з жыцця, але аднавяскоўцы сцвярджаюць, што за некалькі дзясяткаў гадоў руплівай працы на "сталёвым кані" механізатар зрабіў нямала.
У калгас "Парыжская камуна" (цяпер ААТ "Пад'ельцы") прыйшоў у маладосці і адсюль, калі дасягнуў пенсіённага ўзросту, праводзілі на заслужаны адпачынак. Але самы важны ўнёсак гэтага чалавека ў сельгасвытворчасць—перадача ў спадчыну хлебаробскай прафесіі сыну Уладзіміру, які ўжо трэці дзясятак гадоў шчыруе на палетках, дзе колісь гэтак жа рупліва завіхаўся і яго бацька.
—Вось на такіх самаадданых, прывязаных да вёскі людзях і трымаецца сельгасвытворчасць,—падкрэслівае дырэктар мясцовай гаспадаркі Сяргей Касцюкоў.—Працуе механізатар на "МТЗ-1221". Яго галоўная задача ў гэтыя восеньскія дні—зяблевае ворыва. А яшчэ задзейнічаны ў жывёлагадоўлі.
—Вясной, у красавіку, у ліку першых Уладзімір Іосіфавіч выехаў на ворны клін з чызелем. Затым на трактары ў счэпцы з МТТ-4 сілкаваў палеткі мінеральнымі ўгнаеннямі. А калі надышла касавіца, транспарціраваў да траншэй зялёную масу,—дадае галоўны эканаміст гаспадаркі Ала Стральчук.
Механізатару, які мае сям'ю, сельгаставарыства выдзеліла ў Пад'ельцах дом сядзібнага тыпу. А гэта яшчэ адзін важны стымул для трывалага замацавання на сяле.
Эліза БЛАЖЭВІЧ.
На здымку: механізатар ААТ "Пад'ельцы" Уладзімір Скавародка.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.
У калгас "Парыжская камуна" (цяпер ААТ "Пад'ельцы") прыйшоў у маладосці і адсюль, калі дасягнуў пенсіённага ўзросту, праводзілі на заслужаны адпачынак. Але самы важны ўнёсак гэтага чалавека ў сельгасвытворчасць—перадача ў спадчыну хлебаробскай прафесіі сыну Уладзіміру, які ўжо трэці дзясятак гадоў шчыруе на палетках, дзе колісь гэтак жа рупліва завіхаўся і яго бацька.—Вось на такіх самаадданых, прывязаных да вёскі людзях і трымаецца сельгасвытворчасць,—падкрэслівае дырэктар мясцовай гаспадаркі Сяргей Касцюкоў.—Працуе механізатар на "МТЗ-1221". Яго галоўная задача ў гэтыя восеньскія дні—зяблевае ворыва. А яшчэ задзейнічаны ў жывёлагадоўлі. —Вясной, у красавіку, у ліку першых Уладзімір Іосіфавіч выехаў на ворны клін з чызелем. Затым на трактары ў счэпцы з МТТ-4 сілкаваў палеткі мінеральнымі ўгнаеннямі. А калі надышла касавіца, транспарціраваў да траншэй зялёную масу,—дадае галоўны эканаміст гаспадаркі Ала Стральчук.Механізатару, які мае сям'ю, сельгаставарыства выдзеліла ў Пад'ельцах дом сядзібнага тыпу. А гэта яшчэ адзін важны стымул для трывалага замацавання на сяле.
Эліза БЛАЖЭВІЧ.
На здымку: механізатар ААТ "Пад'ельцы" Уладзімір Скавародка.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.