 |
На днях патэлефанавалі ў рэдакцыю жыхары вёскі Басянкі-2. Яны з замілаваннем гаварылі пра фельчара Басянкоўскага ФАПа Вольгу Мікалаеўну Міхнёнак. —У які б час сутак мы ёй ні патэлефанавалі, яна тут жа “прыляціць”,—расчулена паведамляюць на другім канцы провада.—Такая душэўная, добрая, выратавальніца наша. А ў нас тут многім бабулькам за 80, старыя, нямоглыя. Ды і да маладзейшых Вольга Мікалаеўна наведваецца па першаму званку.
|
 |