Хлебаробы сельгаспрадпрыемстваў раёна сёлета адвялі пад азімыя зерневыя культуры 13900 гектараў ворыва і цяпер актыўна працуюць на гэтай плошчы: апрацоўваюць глебу, сілкуюць яе ўгнаеннямі, вядуць сяўбу пшаніцы і жыта.
У ААТ "Пад'ельцы" закладзена ў траншэі 2129 тон правяленай масы. Надвор'е ў апошнія дні сонечнае, але "налятаюць" кароткія ліўніевые дажджы і павышаецца вільготнасць правяленай травы ў пракосах. Даводзіцца чакаць, пакуль маса абсохне. Каб забяспечыць высокую якасць корму, прымяняюць кансерванты.
Паўднёвыя рэгіёны Беларусі ўжо на фінішы сяўбы, а ў паўночных гаспадарках Віцебскай вобласці яшчэ самы разгар работ, у тым ліку і ў нашым раёне, дзе тэхніка выехала на палеткі ў апошнія дні сакавіка і да сённяшняга часу глеба на многіх участках яшчэ не высахла.
ДУДАД "Цэнтр падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых" упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання завяршыў вучобу механізатараў сельгаспрадпрыемстваў раёна. Атраду руплівых хлебаробаў прадастаўлена права кіраваць магутнымі энерганасычанымі трактарамі і самаходнымі машынамі
Па меры падсыхання глебы павялічваюцца аб'ёмы работ у сельгасарганізацыях раёна. Амаль усе гаспадаркі прыступілі да сяўбы зерневых і зернебабовых і на 4 красавіка імі былі заняты 954 гектары (глядзіце зводку), у тым ліку на 86 гектарах лягло ў глебу насенне зернебабовых (49 — у КУП "Язна", 20 — у ААТ "Пад'ельцы" і 17 — у ААТ "Мікалаёўскі"). Не выехалі на палеткі трактары з пасяўнымі агрэгатамі толькі там, дзе цяжкія гліністыя землі. А вось да перадпасяўной падрыхтоўкі ворыва ўжо прыступілі ва ўсіх гаспадарках, і яно апрацавана на 1503 гектарах, а найбольш у ААТ "Гвардзейскі" — 200 і "Мікалаёўскі" — 179. Акрамя культывацыі і дыскавання трэба ўзараць 4423 гектары, на 765 га гэтая работа ўжо выканана.
Токары-прафесіяналы заўсёды былі запатрабаванымі спецыялістамі, якіх ахвотна прымалі на працу ў розныя прамысловыя, камунальныя, мантажныя, рамонтныя і іншыя прадпрыемствы
За мінулы год вытворчасць малака ў гаспадарках раёна зменшылася на 4,2%, яго рэалізацыя — на 8,6%, надой на карову — на 185 кілаграмаў. І гэта пры тым, што ўведзены ў эксплуатацыю дзве даільныя залы (цяпер іх 4), на ўсіх фермах устаноўлены малакаправоды, дастаткова нарыхтавана кармоў.
Непадалёку ад цэнтральнай сядзібы ААТ "Любінова", на пагорачку за вёскай Чапукі, месціцца лепшая малочнатаварная ферма сельгаставарыства. Штодзённа сюды спяшаюцца аператары машыннага даення. Іх праца, нягледзячы на механізацыю многіх працэсаў, застаецца нялёгкай. Зразумела, работнікам фермы хочацца і аплату мець дастойную. Аднак, як правіла, зімой яна невялікая, бо малака (за яго найбольшыя налічэнні) у гэты перыяд нямнога. І цяляткі, за догляд якіх даяркі таксама атрымліваюць грошы, нараджаюцца бліжэй да вясны. — Аднак ёсць і іншыя фактары, што ўплываюць на велічыню заробку, напрыклад, — кваліфікацыя, — падкрэслівае загадчыца фермы Наталля Іванаўна Тумарава. — Таму даяркі павінны імкнуцца павышаць сваё прафмайстэрства.