10-12 лютага ў раёне праходзіла еўраатэстацыя гаспадарак раёна на права вырошчвання насення крыжакветкавых культур для Віцебскага МЭЗа з наступнай рэалізацыяй атрыманай прадукцыі ў краінах Еўрасаюза. Трэба сказаць, што ў рамках гэтага пілотнага праекта гонар Віцебшчыны абаранялі Верхнядзвінскі раён і наш Міёрскі. Справа новая, у многім нязведаная, ды і не вельмі танная: за ўдзел у ёй МЭЗ заплаціў за кожную гаспадарку па 4-5 тыс. еўра.
Аператар машыннага даення сельгаспрадпрыемства "Павяцце" Вольга Мар'янаўна Ганчарова за сумленню працу і забеспячэнне высокіх вытворчых паказчыкаў адзначана Граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
— Руплівая працаўніца, клапатлівая шматдзетная маці і любячая бабуля, — так характарызуюць яе калегі па працы.
Аператар машыннага даення фермы Пячонкі Ірэна Мікалаеўна Камінская — адна з лепшых жывёлаводаў ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс".
Жанчына прымала ўдзел у раённым свяце, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. Яе старанне адзначана грашовай прэміяй і Ганаровай граматай райсельгасхарчу.
Летам, калі многія гараджане ідуць у водпуск і песцяцца пад цёплымі промнямі сонца, у механізатара ААТ "Мерыца" Аляксея Казіміравіча Баравіка самы прыпар у рабоце. А адпачывае перадавы работнік сельгасвытворчасці, як і большасць яго калег па працы,—зімой. Вось і летась пайшоў у водпуск у снежні.
Адпаведна старажытнакітайскага каляндара, 2014-ы лічыцца годам Каня. Хочаце даведацца пра характар і манеры паводзін сімвала года? Тады наведайце конеферму, паназірайце за гэтымі дзіўнымі жывёламі і адкрыеце нямала цікавага пра іх. Але памятайце, што конь выдатна запамінае добрае і дрэннае абыходжанне з ім. Ласкавае і клапатлівае стаўленне чалавека заўсёды выклікае ў яго станоўчую рэакцыю ў адказ: даверлівасць, прыхільнасць, паслухмянасць, безадмоўнасць у працы, гатоўнасць верна служыць.
Каваля Мікалая Іванавіча Чарвінскага з Чэрасаў добра ведаюць не толькі ў аграгарадку і навакольных вёсках. За 22 гадыработы ля горна і накавальні ён многім дапамог, шмат рознай работы выканаў. НапярэдадніНовага года і мы вырашылі наведацца да гэтага спецыяліста сельгасвытворчасці. А папярэдне зрабілі заказ: выкаваць з металлу падкову.
Ферма "Навасёлкі" ААТ "Мікалаёўскі" ў атачэнні будаўнічых матэрыялаў: наўкола бетонныя блокі і пліты, розныя канструкцыі. Заканчваюцца работы па ўзвядзенні арачніка для бяспрывязнага ўтрымання жывёлы, будзе працягвацца рэканструкцыя іншых памяшканняў. Але і ў такіх умовах жывёлаводы імкнуцца дабівацца нядрэнных вынікаў. У першую чаргу гэта адносіцца да калектыву даярак, які даглядае дойны гурт у кароўніку №3. На раённых урачыстасцях да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі менавіта ён прадстаўляў ААТ "Мікалаёўскі".