Даільная зала—асноўны аб’ект малочнатаварнай фермы. Яго ўзвядзенне і эксплуатацыя з’яўляюцца нятаннай справай, аднак ствараюцца належныя ўмовы для захавання ўсіх патрабаванняў тэхналогіі і атрымання высакаякаснай прадукцыі. Першае такое памяшканне на Міёршчыне з’явілася на МТФ «Супорніца» ў ААТ «Туркова».І ў тым, што тут забяспечваюцца стабільныя надоі і высокая якасць малака, што ёсць магчымасць вучыцца іншым, заслуга слесара па абслугоўванні абсталявання Мікалая Аляксеевіча Шчамяля.
Цяпер заканчваецца агляд-конкурс пастаноўкі сельскагаспадарчай тэхнікі на зімовае захоўванне і падрыхтоўкі майстэрняў да рамонту сельгасмашын. У бліжэйшыя дні будуць падведзены яго вынікі на калегіі райсельгасхарчу. Расказаць аб адносінах сельскіх механізатараў да замацаванай за імі тэхнікі, дзейнасці інжынерных служб сельгаспрадпрыемстваў мы папрасілі інспектара дзяржтэхнагляду Уладзіміра Канстанцінавіча Яскевіча.
Лепшыя прадстаўнікі аграпрамысловага комплексу раёна сабраліся 16 лістапада ў Чэраскім СДК на ўрачыстасць, прысвечаную Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Сімвалічным стала ўручэнне каравая з рук кіраўнікоў лепшых сельгаспрадпрыемстваў старшыні раённага выканаўчага камітэта І. В. Кузняцову. Ігар Валер'евіч выказаў словы падзякі механізатарам і жывёлаводам за старанную працу, павіншаваў іх са святам, пажадаў новых поспехаў.
На ўездзе ў аграгарадок Цвеціна ўздоўж дарогі стаяць домікі сядзібнага тыпу, якія мясцовае сельгаспрадпрыемства пабудавала для сваіх работнікаў. У адным з іх жыве сям'я Чэрапаў — вясковых работнікаў, якія руплівай працай уносяць немалы ўклад у развіццё жывёлагадоўчай галіны ў гаспадарцы.
У мінулы панядзелак механізатары УП "Павяцце" закончылі ворыва вызначаных заданнем 663 гектараў зябліва. Больш за 400 га гэтай плошчы на рахунку трактарыста Уладзіміра Мар'янавіча Сіўко, які працуе на МТЗ-3022 з 8-корпуснымі абаротнымі плугамі.
Вясна ў гэтым годзе атрымалася халоднай і зацяжной, 12 красавіка на палях яшчэ ляжаў снег. У выніку ў многіх пчаляроў-аматараў з-за недахопу кармоў апусцелі вуллі. І на пчальніках сельгасарганізацый з зімоўкі выйшла шмат аслабленых пчоласем'яў. Давялося прыкласці шмат намаганняў, каб выправіць сітуацыю. І гэты год адзначаны багатым медазборам. Пчалярам у летнія месяцы давялося працаваць надта напружана, тройчы адкачваць салодкую прадукцыю. Гэтаму садзейнічаў іх багаты багаж ведаў і вопыту.
9 лістапада калектыў нядаўна ўзбуйненага адкрытага акцыянернага таварыства "Мікалаёўскі" падвёў папярэднія вынікі сваёй сёлетняй дзейнасці. Урачыстасць, якая была прысвечана Дню работнікаў сельскай гаспадаркі, сабрала не толькі працаўнікоў сельгаспрадпрыемства, але і вяскоўцаў. Зала Мікалаёўскага СДК, а ў ёй 240 месц, не ўмяшчала ўсіх гледачоў.
У гаспадарках раёна штогод абнаўляюцца старыя жывёлагадоўчыя фермы, вядзецца іх рэканструкцыя і тэхнічнае перааснашчэнне. З'яўляюцца і новыя аб'екты, дзе выкарыстоўваюцца прагрэсіўныя тэхналогіі вытворчасці. У гэтым ліку і два асабліва важныя — МТФ "Карпачова" і МТФ "Мілашова". Асаблівай адметнасцю гэтых
Даўно стала звычайным для механізатараў і жывёлаводаў раёна прэсаванне сена і саломы ў рулоны. А вось выкарыстанне гэтай тэхналогіі для кансервавання сенажу першым на Міёршчыне выкарыстала ААТ "Туркова".