ААТ "Дрыгучы" забяспечвае самую высокую прадукцыйнасць дойнага статка. Жывёлаводы гэтай гаспадаркі штогод ставяць рэкорды па надоях і не зыходзяць з прыступак п'едэстала пераможцаў працоўнага спаборніцтва. Вось і сёлета ім ёсць чым пахваліцца.
Аператар машыннага даення МТФ "Рыкуны" Святлана Іванаўна Кашыра за 10 месяцаў атрымала ад кожнай каровы сваёй групы па 5580 кілаграмаў малака — самы вялікі паказчык у раёне.
Не першы год доўжыцца рэканструкцыя і мадэрнізацыя жывёлагадоўчых памяшканняў. Здавалася б, што гэта само па сабе забяспечыць павелічэнне аб'ёмаў і павышэнне якасці прадукцыі самай важнай сельскагаспадарчай галіны. Аднак, калі мясны накірунак дае хаця і сціплы, але прырост, то ў малочным пачаўся спад. Працэс закрануў усю рэспубліку, вобласць, характэрны ён і для Міёршчыны. У чым справа?
У 62 населеных пунктах Міёрскага сельсавета жыве 2215 чалавек, у тым ліку 326 дзяцей, 1227 працаздольных і 762 пенсіянеры. У Дворным Сяле, Пад'ельцах і Чэрасах больш чым па сотні жыхароў, у 27 вёсках крыху менш насельнікаў, астатнія зусім невялікія. Дапамагаюць сяльчанам вырашаць мясцовыя праблемы 16 старэйшын.
Раён атрымаў яшчэ адзін буйны жывёлагадоўчы комплекс — у канцы верасня здадзены ў эксплуатацыю аб'ект, які ў праектна-каштарыснай дакументацыі называўся "Рэканструкцыя МТФ на 730 кароў у н. п. Мілашова". Пачалі выкарыстоўвацца даільная зала, два кароўнікі бяспрывязнага ўтрымання, у якія пастаўлены пакуль толькі 200 галоў малочнага гурта, павеці для прафілакторыя і захоўвання сена, цэх раздою, будынак для сухастойных кароў, цялятнік на 320 галоў, 10 сіласных траншэй на 750 тон кожная, склады для подсцілу і канцкармоў, пляцоўкі для гною. На іх узвядзенне спатрэбілася больш за 6 гадоў і каля 28 мільярдаў рублёў.
Марыя Міхайлаўна Красько працуе ў ААТ "Мікалаёўскі" 25 гадоў, з іх 14 — у жывёлагадоўлі. Яна выконвае абавязкі аператара па доглядзе за маладняком БРЖ на ферме "Арханава". Вырошчвае цялят да шасцімесячнага ўзросту. Самыя напружаныя ў рабоце першыя тыдні пасля фарміравання групы, калі трэба прывучыць статак да новых умоў утрымання і кармлення, зрабіць патрэбныя прышчэпкі. У гэты перыяд імунітэт у гадаванцаў аслаблены і трэба агарнуць іх асаблівай апекай, каб прадухіліць захворванні і пазбегнуць паморку.
На вуліцы Камсамольская, што ў аграгарадку Язна, адбылася падзея, якую чакалі даўно. Здаецца і вуліца невялікая, але ж людзі жывуць на ёй цікавыя, незвычайныя. Аб іх і ішла гаворка.
У жніўні даяркі ААТ "Мікалаёўскі" адгрузілі на перапрацоўку 486025 кілаграмаў малака ў заліковай вазе. Гэта самы вялікі аб'ём у раёне. За яго гаспадарцы налічана 1464,3 мільёна рублёў. Таксама найвялікшая сума. А вось з ААТ "Дрыгучы" адпраўлена 288246 "заліковых" кілаграмаў, па аб'ёмах гаспадарка на трэцім месцы. Яна атрымала за малочную прадукцыю 997,8 мільёна—другая пазіцыя. Для параўнання прывяду працэнты. "Мікалаёўскі" доіць малака на 68% больш за "Дрыгучы", а вось грашовую выручку атрымаў большую толькі на 47%. Справа ў тым, што ўся рэалізацыя з дрыгуцкіх ферм залічана гатункам экстра, а ў "Мікалаёўскім" такога надою толькі 43,3%, вышэйшага гатунку—13,4%, першага—38,7%.
5 верасня на базе ААТ "Папшулі" адбыўся раённы семінар кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, які вёў начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання В. А. Бялько. З інфармацыяй аб завяршэнні комплексу ўборачных работ выступіў першы намеснік начальніка райсельгасхарчу В. У. Гагалінскі. Ён звярнуў увагу на выбарачную ўборку яравога рапсу. Гэтая культура паспявае марудна, а абмалочваць недаспелае насенне эканамічна нявыгадна. Таму неабходна выкарыстаць дэфаліянты, што паскараюць паспяванне раслін.
У жывёлагадоўлі настаў адказны час: поўным ходам ідзе пастаноўка статка ў памяшканні, ажыццяўляецца пераход з зялёных кармоў на траншэйныя. Трэба сказаць, што падрыхтоўка ферм у асноўным закончана, усе памяшканні пабелены, пафарбаваны, прадэзінфіцыраваны. Асабліва добра з гэтымі работамі справіліся ААТ "Туркова", "Мікалаёўскі", "Чэрасы", "Райаграсэрвіс". На якія моманты яшчэ важна звярнуць увагу? З гэтым пытаннем рэдакцыя звярнулася да намесніка начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі П. В. Пятрова. Вось яго парады.