Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Выбары 2015 » Зарегистрированы три инициативные группы
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
21-07-2015, 15:39 Выбары 2015  ] • Зарегистрированы три инициативные группы   |  
 
Назва: Зарэгістраваны тры ініцыятыўныя групы      

Зарэгістраваны тры ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта: Аляксандра Лукашэнкі, Сяргея Калякіна і Сяргея Гайдукевіча. Такое рашэнне прынята 17 ліпеня на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

 

У ініцыятыўную групу па вылучэнні Аляксандра Лукашэнкі ўвайшлі 10577 чалавек. У групу Сяргея Калякіна —1510. Адну асобу без грамадзянства выключылі. Дакументы па групе Сяргея Гайдукевіча ўключалі 2484 чалавекі, але з яе таксама выключылі трох чалавек з-за непаўналецця і адну ўдзельніцу— грамадзянку Расіі.
16 ліпеня ў Цэнтрвыбаркам па пошце дастаўлены дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Заблоцкага Сяргея Віктаравіча. У гэты ж дзень перадалі дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні Ірыны Першынай (кіраўнік ініцыятыўнай групы Марыя Храмцова), Жанны Раманоўскай (кіраўнік ініцыятыўнай групы Яўген Напорка), Мікалая Статкевіча (кіраўнік ініцыятыўнай групы Марына Адамовіч). Таксама 16 ліпеня перададзены дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні Андрэя Канаўца. Кіраўнік яго ініцыятыўнай—Дзмітрый Піліпчук. Паступілі дакументы аб стварэнні групы па вылучэнні Таццяны Караткевіч. Ініцыятыўную групу ўзначаліць Андрэй Дзмітрыеў. Яшчэ адзін пакет дакументаў, які перададзены 16 ліпеня ў ЦВК,—па стварэнні групы па вылучэнні Анатоля Лябедзькі. Кіраўнік—Віктар Карнеенка.


Раней былі пададзены дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўніком групы выступіў Міхаіл Орда. 15 ліпеня ў Цэнтрвыбаркам паступілі дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні Сяргея Калякіна. Кіраўнік яго групы—Валерый Ухналёў. Пасля былі пададзены дакументы аб рэгістрацыі групы па вылучэнні Сяргея Гайдукевіча. Кіраўнік групы— Анатоль Хішчанка.
Згодна з заканадаўствам, ЦВК павінен прымаць такія рашэнні на працягу пяці дзён пасля падачы дакументаў па стварэнні ініцыятыўнай групы. Адмова ў рэгістрацыі—калі парушаны палажэнні Выбарчага кодэкса. Права аб-скардзіць яе належыць таму, хто прэтэндуе стаць кандыдатам. Скарга падаецца ў Вярхоўны суд у трохдзённы тэрмін з дня прыняцця рашэння аб адмове.


Права выбірацца Прэзідэнтам Беларусі маюць беларускія грамадзяне не мала-дзейшыя за 35 гадоў, якія валодаюць выбарчым правам і пастаянна пражываюць у рэспубліцы не менш за 10 гадоў непасрэдна перад выбарамі. Пры гэтым тыя, хто мае судзімасць, не рэгіструюцца ў якасці кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду. Уваходзіць у склад ініцыятыўнай групы маюць права толькі грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18 гадоў. Прызнаныя судом недзеяздольнымі, а таксама тыя, хто знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі, удзел у выбарах не прымаюць.  

 

Кіраўнік місіі
наглядальнікаў ад СНД

Старшыня Выканаўчага камітэта  — выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў 14 ліпеня на пасяджэнні Савета пастаянных  паўнамоцных прадстаўнікоў краін Садружнасці прызначаны кіраўніком місіі наглядальнікаў ад СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі. Удзельнікі пасяджэння аднагалосна падтрымалі яго кандыдатуру. Сяргей Лебедзеў пажадаў усім канструктыўнай работы на выбарах і запэўніў, што місія наглядальнікаў ад СНД захавае аб'ектыўны і непрадузяты падыход.


Прадстаўнік ПА АБСЕ 

У складзе ацэначнай місіі (місіі па ацэнцы патрэбнасцей) БДІПЧ АБСЕ ў Беларусь прыбыў і прадстаўнік ПА АБСЕ. Каменціруючы сустрэчу кіраўніцтва ЦВК з місіяй, Мікалай Лазавік адзначыў: "Яна ў пашыраным скла-дзе. Прадстаўляе дзве арганізацыі. Ад Парламенцкай асамблеі АБСЕ—дырэктар па пытаннях выбараў Андрэас Бейкер. Ад БДІПЧ АБСЕ—старшы саветнік па выбарах, выконваючы абавязкі намесніка дырэктара дэпартамента па выбарах БДІПЧ Таццяна Багусевіч і саветнік дэпартамента па выбарах Уладзімір Місеў".


"Кіраўніцтва ЦВК Беларусі азнаёміла місію з тым, як праходзіць падрыхтоўка да выбараў. Было адзначана, што работа вядзецца ў адпаведнасці з календарным планам",— сказаў Мікалай Лазавік. Ён адзначыў, што ЦВК нацэльвае ніжэйшыя камісіі на тое, каб кампанія прахо-дзіла свабодна, дэмакратычна і без лішніх абмежаванняў і забарон.
"У час семінараў, у ходзе будучых трэнінгаў членаў выбарчых камісій будзем акцэнтаваць увагу на тым, каб адносіны ўсіх суб'ектаў выбарчага працэсу: і палітычных партый, і грамадскіх аб'яднанняў, і кандыдатаў, і давераных асоб, і членаў камісій, і наглядальнікаў—былі ўважлівымі і не выходзілі за рамкі заканадаўства",—заверыў Мікалай Лазавік.


Таксама місію цікавіла сістэма выбарчых камісій: склад ЦВК, парадак яе фарміравання, колькасць тэрытарыяльных і ўчастковых выбаркамаў і г.д. Асаблівую ўвагу звярнулі на нядаўнія змяненні выбарчага заканадаўства. "У прыватнасці, іх цікавіла фарміраванне фондаў кандыдатаў. Як ажыццяўляецца кантроль за выкарыстаннем фінансаў",—растлумачыў сакратар ЦВК. Ішла размова і аб забароне агітацыі, накіраванай на байкот выбараў. Мікалай Лазавік нагадаў прадстаўнікам місіі, што Беларусь далучылася да Канвенцыі аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правоў і свабод дзяржаў- удзельніц СНД. "У адпаведнасці з гэтай канвенцыяй байкот забаронены. Прычым гэта распаўсюджваецца не толькі на выступленні кандыдатаў, а на ўсіх грамадзян краіны. Інакш кажучы, калі дзяржава траціць вялізныя грошы на арганізацыю і падрыхтоўку выбараў, то грамадзянам забараняецца весці агітацыю за зрыў найважнейшага мерапрыемства",—падкрэсліў Мікалай Лазавік.


Па матэрыялах БелТА падрыхтавала Н. СТАНКЕВІЧ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar