Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Эканоміка і права » “РАМОНТНІК” будуе і рамантуе
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
22-10-2011, 06:52 Эканоміка і права  ] • “РАМОНТНІК” будуе і рамантуе   |  
 
Назва:      

Унітарнае прадпрыемства “Міёрскі рамонтнік” арганізацыя спецыфічная. Прыкладанне сіл у першую чаргу — рамонтна-будаўнічыя работы. Калектыў невялікі, 35 чалавек. Пяты год яго ўзначальвае Станіслаў Казіміравіч Лабунька. Сёння ён госць рэдакцыі.

 

—   Якая асноўная задача стаіць перад калектывам цяпер?

—Яна не мяняецца працяглы час. Мы рамантуем аб’ек-ты сацыяльна-культурнага прызначэння, жыллё. Дарэчы, да сёлетняга года ўзводзілі дамы на вёсцы — па 5 у год. Цяпер рамантуем паліклініку ў Дзісне, там жа—сацыяльны цэнтр (былы дзіцячы дом).

Значны аб’ект — капітальны рамонт дома №12 па вуліцы Камсамольская ў райцэнтры. Тэрытарыяльнаму цэнтру даводзім да ладу памяшканне, якое прызначана для гуртковай работы з інвалідамі. Здараецца субпадрадная дапамога ПМК-55.

 

—   З якімі цяжкасцямі сутыкаецеся?

— Стрымліваюцца тэмпы выканання заказаў па прычыне недахопу фінансавання. Асабліва складана разлічваюцца бюджэтныя арганізацыі. За апошні час набегла прыкладна 200 мільёнаў рублёў недаплаты. Для нас гэта значная сума.

 

—   Тым не менш па выніках 9 месяцаў у вас нядрэнныя паказчыкі.

— Сапраўды, аб’ёмы падрадных работ за гэты перыяд забяспечылі на 108%, на 12% вырасла прадукцыйнасць працы.

 

—   А ці развіваеце платныя паслугі?

— У абавязковым парадку. Заказы бываюць розныя. Камусьці трэба дапамагчы адрамантаваць дом ці кватэру, закласці падмурак для новага жылля. Апрацоўваем драўніну. Да нас можа звяртацца любы чалавек са сваімі праблемамі. Пастараемся дапамагчы. Дарэчы, за 9 месяцаў забяспечылі рост платных паслуг на 150%.

 

—   Некалькі слоў аб перспектыве.

— Для нас важна, каб былі аб’ёмы работ. Дамаўляемся з людзьмі, арганізацыямі. Разумеем, што заказчык будзе, калі нашы паслугі яго задаволяць. Таму на якасць звяртаем увагу. Купілі інструмент, аўтамабіль “Газель”. Стараемся эканоміць рэсурсы. Не дапускаем перарасход электраэнергіі.

—Сённяшнія ўмовы працы патрабуюць строгага выканання правілаў тэхнікі бяспекі.

—У калектыве своечасова праводзяцца інструктажы, заведзены неабходныя журналы, прызначаны адказныя. Людзі падрыхтаваны. Зразумела, што патрэбны самакантроль. Імкнёмся ўлічыць патрабаванні, якія прад’яўлюць да нас кантралюючыя органы.

 

—   Назавіце сваіх лепшых работнікаў.

— Многае залежыць ад брыгадзіра комплекснай брыгады Леаніда Альбертавіча Пяткевіча. Сярод аддзелачнікаў выдзяляюцца Максім Аляксандравіч Тычко, Міхаіл Фадзеевіч Ярашонак, нядрэнны муляр Мікалай Уладзіміравіч Мізер. Нядаўна ўліўся ў калектыў Дзяніс Аляксандравіч Конах. Калектыў зробіць усё, каб справіцца з пастаўленымі задачамі. Заўважу, што ў будаўнічай галіне многае залежыць ад эканамічнай сітуацыі. Будзе стабільнасць — будзем жыць нядрэнна.

Людвіг  КАСАТЫ.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar