Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Эканоміка і права » “Прамая лінія” наконт працы
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
13-08-2010, 15:53 Эканоміка і права  ] • “Прамая лінія” наконт працы   |  
 
Назва:      

20 мая ў райвыканкаме вялі прыём і “прамую лінію” прадстаўнікі абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы. Вось некалькі адказаў на пытанні, якія былі адрасаваны намесніку начальніка гэтага ўпраўлення Венеце Мікалаеўне Сініцкай.

— Мяне не дапусцілі да работы ў сувязі з непраходжаннем медыцынскага агляду па п.4 ч.2 арт.49 працоўнага кодэкса. Мінулі тры дні, ці маю я права звольніцца?
—У перыяд адхілення работнік мае права звольніцца на агульных падставах і правілах, напрыклад, па ўласнаму жаданню ці патрабаванню на падставе арт.40 і 41 працоўнага кодэкса.

—Працую ў арганізацыі па кантракту. Мне 57 гадоў. Аформіла на сябе дэкрэтны водпуск (замест дачкі на ўнучку). Не з’яўляюся яе апекуном. У сакавіку заканчваецца тэрмін дзеяння заключанага са мной кантракта. Мяне папярэдзілі, што мяне хочуць звольніць у сувязі з заканчэннем кантракта. Ці законна гэта?
—Указам ад 24.04.2000г. №180 “Аб парадку прымянення Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” ад 26 ліпеня 1999г. №29 (далей Указ) вызначаны парадак заключэння і падаўжэння кантрактаў з работнікамі.

У адпаведнасці з п.2 Указа ўстаноўлена, што пры заключэнні кантракта з работнікам, працоўны дагавор з якім быў заключаны на нявызначаны тэрмін, падаўжэнні ці заключэнні новага кантракта тэрміны яго дзеяння вызначаюцца з:

—працуючай жанчынай, якая знаходзіцца ў водпуску па цяжарнасці і родах, маці (бацькам дзіцяці замест маці, апекуном), што знаходзіцца ў водпуску па догляду за дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў,—не менш, чым да заканчэння ўказаных водпускаў;

—работнікам перадпенсійнага ўзросту (жанчыны—53 гады, мужчыны—58), якія добрасумленна працуюць і не дапускаюць парушэнняў працоўнай і выканаўчай дысцыпліны,—не менш чым да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту (жанчыны—55 гадоў, мужчыны—60) і атрымання ім права на пенсію па ўзросту.

Раз бабуля дзіцяці, якая знаходзіцца ў водпуску па догляду за дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, не з’ўяляецца яго апекуном, гарантыі, устаноўленыя Указам у частцы падаўжэння кантракта з асобамі, што знаходзяцца ў водпуску па догляду за дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў, на яе не распаўсюджваецца. Такім чынам, наймальнік мае права скасаваць з ёй кантракт у сувязі з заканчэннем яго тэрміна (п.2 арт.35 працоўнага кодэкса).

—Я прыняты па працоўнаму дагавору з выпрабавальным тэрмінам. Ці можна са мной скасаваць кантракт “па ўзгадненню бакоў” да заканчэння выпрабавальнага тэрміну?
—Калі бакі выказалі жаданне да заканчэння тэрміну папярэдняга выпрабавання скасаваць працоўны дагавор па ўзгадненню бакоў, то гэта магчыма.

—Мяне накіравалі ў камандзіроўку на 2 дні ў Мінск. Дакументы па найму жылога памяшкання я наймальніку не прадаставіў. Ці абавязаны мне зрабіць нейкія выплаты па найму жылога памяшкання?
—Так, абавязаны. У адпаведнасці з пастановай Міністэрства фінансаў ад 21.12.2007 г. №197 з 1.01.2008 года ўстаноўлены наступныя памеры пакрыцця выдаткаў пры службовых камандзіроўках у межах рэспублікі па найму жылога памяшкання без прадастаўлення пацвярджаючых дакументаў—4500 рублёў.

Падрыхтавала Венета СІНІЦКАЯ,
намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення
Дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Тэл. 8-0212-47-69-82.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar