Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Эканоміка і права » Всю жизнь — с цифрами и планами
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
30-06-2012, 09:15 Эканоміка і права  ] • Всю жизнь — с цифрами и планами   |  
 
Назва: Усё жыццё — з лічбамі і планамі      

30 чэрвеня — Дзень эканаміста

 

Всю жизнь — с цифрами и планами Многія імкнуцца атрымаць прафесію эканаміста, але не ўсе ўсведамляюць, што звязваюць жыццё з бясконцымі вылічэннямі, аналізамі, планамі і шматзначнымі лічбамі, якія будуць штодзённа мільгацець перад вачыма, нават дома, пасля працоўнага дня яшчэ шматразова перакруцяцца ў памяці. Пра работу гэтых спецыялістаў намеснік райсельгасхарчу па эканоміцы Лілія Эдвардаўна Болтач заўважыла:

— У галаве іх, вобразна кажучы, шмат файлаў, якія па першым “кліку” адкрываюцца і выкарыстоўваюцца ў рабоце. Штосьці з захоўваемай інфармацыі можна было б сцерці, але яна “завісае” і не атрымліваецца выдаліць нават пры вялікім жаданні. Колькі розных звестак за два-тры дзесяцігоддзі адкладваецца ў памяці эканамістаў, ніхто не можа падлічыць, але адназначна скажу — шмат. Сёння ў іх рабоце незаменны памочнік — камп’ютар, які істотна аблягчае працу: запісвае інфармацыю, дапамагае ў разліках, вядзенні дакументацыі. Моладзь актыўна карыстаецца такой тэхнікай. Бясспрэчна, і спецыялісты старой загартоўкі асвоілі яе, але вызначаюцца яны і дасканала адтрэніраванай памяццю. Запытайцеся ў нашых самых вопытных эканамістаў, а такіх, на жаль, ужо няшмат, пра аб’ёмы вытворчасці прадукцыі, яе сабекошт, рэнтабельнасць ці якія-небудзь іншыя паказчыкі, адрапартуюць, нават не зазірнуўшы ў дакументацыю. Вось таму я асабліва паважліва стаўлюся да нашых ветэранаў. Дзякую за працу галоўным эканамістам Наталлі Мечыславаўне Мядзелец (ААТ “Мікалаёўскі”), Антаніне Мацвееўне Кашкур (“Мерыца”), Вользе Іванаўна Васюковіч (“Туркова”), Людміле Мікалаеўне Жылінскай (“Дрыгучы”) і самаму прафесійна граматнаму спецыялісту Аліне Ананьеўне Лакотка з сельгаставарыства “Чэрасы”. Сярод маладых эканамістаў адзначу Таццяну Лысюк з ААТ “Гвардзейскі” і Ганну Генадзьеўну Кулагіну з ААТ “Узмёнскі край”. У дзень прафесійнага свята кожнаму эканамісту жадаю здароўя, аптымізму, паспяховага пераадолення жыццёвых і вытворчых праблем, дабрабыту, а яшчэ — усведамлення важнасці сваёй работы.

    Работа з эканамістам райсельгасхарчу паслужыла падставай для сустрэчы з лепшым эканамістам сельгасвытворчасці Алінай Ананьеўнай Лакотка з Чэрасаў. Ранейшае знаёмства з ёй падчас камандзіровак у сельгаставарыства сведчыла не толькі пра яе прафесійную кампетэнтнасць, але і ветлівасць, адкрытасць. Пры чарговай размове, якая адбылася ў яе рабочым кабінеце, жанчына ахвотна расказала пра вытворчую дзейнасць гаспадаркі, акрэсліла шляхі ўмацавання эканомікі.  З цеплынёй адзывалася пра калег па рабоце. Прыгадвала мінулае. Шчырая ўсмешка з’явілася на твары жанчыны, калі загаварыла пра ўнукаў, яны прыехалі аж з Чэрвеньскага раёна пагасціць у вёсцы летам.

— Канешне ж, і мне хочацца дома застацца, каб унучкам больш увагі ўдзяліць, няспешна з хатнімі справамі справіцца,—зазначыла Аліна Ананьеўна. — Я свой пенсійны ўзрост некалькі гадоў назад сустрэла. Мінулай вясной цвёрда вырашыла — трэба на адпачынак, што і зрабіла. Але не прайшло і паўгода, як зноў “паклікала” работа, а дакладней кажучы, звярнулася да мяне з такой просьбай в.а. дырэктара Ганна Міхайлаўна Колбун. Адмовіць ёй не змагла, бо мы разам столькі гадоў у суседніх кабінетах адпрацавалі — я ў эканамічнай, а яна ў бухгалтарскай службе. Але я ў рабочы кабінет вярнулася з упэўненасцю, што не надоўга, стажырую новага эканаміста Аляксандра Дуброўскага. Ён, дарэчы, ужо мае вышэйшую адукацыю, але не па спецыяльнасці. Цяпер завочна вучыцца ў дзвюх ВНУ на эканаміста і ўпраўленца.

 

Аліна Ананьеўна прыгадала, якія перамены адбыліся ў сельгасвытворчасці за 35-гадовы перыяд яе работы. У 1977 годзе пасля заканчэння сельгасакадэміі працаўладкавалася яна галоўным эканамістам у калгасе імя Мічурына (цэнтральная сядзіба размяшчалася ў в. Старыя Крукі). У 1982-ім гэта гаспадарка аб’ядналася з суседнім калгасам “Баявы партызан” (цяпер ААТ “Чэрасы”), дзе завяршалася ўзвядзенне комплексу па адкорме БРЖ і была неабходнасць павелічэння сельгасугоддзяў для ўмацавання кармавой базы. Ад вытворчасці і рэалізацыі мяса і малака гаспадарка атрымлівала добры прыбытак і была эканамічна моцнай. А. А. Лакотка працавала эканамістам да 1987 года. А з гэтага перыяду ўзначаліла партыйную арганізацыю калгаса. Аліна Ананьеўна цяпер,   азіраючыся ў мінулае, падкрэслівае, што гады яе ідэалагічнай работы былі вельмі яркімі і запамінальнымі. Прыгадала, што ў гаспадарцы тады асаблівая ўвага надавалася арганізацыі сацыялістычнага спаборніцтва, ушанаванню перадавікоў. Прыемным момантам было ўручэнне пераходных Чырвоных сцягоў РК КПБ за высокія вытворчыя паказчыкі ў розных галінах. Калгас “Баявы партызан” атрымліваў такія ўзнагароды штогод. У 1990-ым А. А. Лакотка зноў вярнулася да эканомікі. Пасля распаду СССР пайшлі перакосы ў эканоміцы краіны, шмат праблем узнікла і ў сельгасвытворчасці. У выніку інфляцыі, дыспарытэту цэн на прамысловую і сельскагаспадарчую прадукцыю і шэрагу іншых адмоўных фактараў фінансавае становішча калгаса пачало пагаршацца. 

 

— Малако і мяса сталі вельмі таннымі, а цана на бензін, салярку, тэхніку і запчасткі, угнаенні і гербіцыды імкліва расла. Даходаў ад рэалізацыі прадукцыі не хапала для пакрыцця расходаў. Асабліва стратнай стала вытворчасць ялавічыны, — кажа Аліна Ананьеўна. — Спробы выправіць сітуацыю да лепшага былі безвыніковымі. Тым не менш,  пры дзяржаўнай падтрымцы мы набывалі па лізінгу тэхніку, будавалі жыллё, праводзілі рэканструкцыю ферм. Калі павялічылася цана на малако і мы забяспечылі вытворчасць «экстры», грашовая выручка ад рэалізацыі стала большай. А ў канцы мінулага года, пасля павышэння закупачнай цаны на мяса, упершыню за многія гады дабіліся рэнтабельнай вытворчасці ялавічыны.

 

А. А. Лакотка падкрэсліла, што мяняюцца і адносіны да працоўных абавязкаў у вяскоўцаў, якія пачалі ўсведамляць (але не ўсе), што важна не толькі справіцца з даведзенымі заданнямі, але і атрымаць добры фінансавы вынік ад зробленага, гэта ўмацуе эканоміку, дасць магчымасць развіцця вытворчасці і росту заробку.

Сёлета ў сельгаставарыстве за чатыры месяцы ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года павялічылася прадукцыйнасць працы на 10,8%, сярэдні заробак узрос з 699 тысяч рублёў да 1853000, а ў маі склаў 2298000 рублёў.

— Толькі вось пры сённяшніх цэнах у магазінах для сям’і з дзецьмі такога заробку ненадоўга хапае, бо вельмі дарагія прадукты харчавання. Прэзідэнт краіны паставіў задачу забяспечыць кожнага добрым заробкам, але ёсць важная ўмова — яго трэба зарабіць, рэалізаваўшы прадукцыю, зэканоміўшы на выдатках, забяспечыўшы высокую якасць, — заўважае А. А. Лакотка. — Па гэтых напрамках нам і трэба працаваць: нарошчваць вытворчасць малака і мяса, зніжаць іх сабекошт, дабівацца высокай ураджайнасці сельгаскультур. Летась мы пачалі рэалізацыю малака гатункам «экстра», сёлета пастаўляем яго ў большым аб’ёме. А ў выніку рэнтабельнасць малочнай галіны за 5 месяцаў склала каля 25%. Шмат прадаём цяжкавагавых бычкоў, а цана на статак вышэйшай укормленасці цяпер досыць высокая. Рэнтабельнасць вытворчасці мяса за студзень-май — 10% і яна, мяркую, будзе павялічвацца.

 

Расказала субяседніца пра тэхнічнае перааснашчэнне гаспадаркі, рэканструкцыю вытворчых аб’ектаў. Некалькі гадоў назад адрамантавалі, абнавілі абсталяванне на МТФ “Старыя Крукі” — устанавілі малакаправод, замянілі сістэму водапаення, пераабсталявалі кармушкі. Цяпер вядуць рэканструкцыю малочнатаварнай фермы ў Чэрасах, дзе аб’ём работы асабліва вялікі. Ад старога кароўніка засталіся толькі сцены, якія плануюць крыху нарасціць, каб вышэй ляжалі дахавыя перакрыцці і была магчымасць заязджаць у памяшканне кормараздатчыку. Малакаправод “выцесніць” даільныя вёдры.

— Мяркуецца затраціць на рамонт МТФ звыш 2 мільярдаў рублёў, — адзначае Аліна Ананьеўна і з прафесійным майстэрствам хуценька падлічвае за які перыяд гэтыя ўкладанні акупяцца. — Пры гадавой прадукцыйнасці кароў у 4000 кілаграмаў і ўмове рэалізацыі малака гатункам «экстра» — спатрэбіцца каля 8 гадоў. Калі ж кожная “рагуля” дасць па 5000-6000 кг прадукцыі, то значна хутчэй. Але ў выйгрышы з першых дзён будуць даяркі Алена Дулуоглу, Таццяна Захарэвіч, Вераніка Скавародка, Ірына Лакотка, бо працаваць ім у новых умовах будзе значна лягчэй.

 

Вялікі аб’ём рамонтных работ праводзіцца на комплексе па адкорме БРЖ. Летась, напрыклад, капітальна адрамантавалі адно з пустуючых памяшканняў, у якім размясцілі цялушак злучнога ўзросту. Сёлета абнаўляецца цялятнік №7. У будучым плануюць давесці да ладу і пустуючы цяпер будынак №6. А гэта дасць магчымасць павялічыць пагалоўе жывёлы. Шмат клопатаў дастаўляе на комплексе самацёчна-змыўная сістэма гноевыдалення, якая пастаянна “капрызнічае”, ды і ўвесь працэс працаёмкі і вельмі затратны. Але пакуль правесці рэканструкцыю тут немагчыма з-за недахопу сродкаў. А ў будучым і гэтую праблему давядзецца вырашаць.

Сёлета плануецца  ўвесці ў дзеянне новую зернесушылку, што дасць магчымасць сушыць усё зерне на месцы, а не звяртацца за дапамогай у ААТ “Узмёнскі край”. Зменшацца затраты.

 

Эканаміст адзначыла, што ў гаспадарцы няма вострай праблемы з кадрамі. Створаны добрыя ўмовы для работы ў мехмайстэрні, машынна-трактарны парк папаўняецца новай тэхнікай. Ёсць нямала маладых механізатараў. І ў іншых сферах прыходзіць замена старэйшым. Напрыклад, шмат учарашніх студэнтаў сярод работнікаў бухгалтэрыі.

— Прыязджаюць дзяўчаты да нас, замуж выходзяць. Вось хто ў маім кабінеце за суседнім сталом сядзеў — усе сем’ямі абзавяліся. Шчаслівае месца! І адразу ж у іх нараджаюцца дзеці, якіх я называю сваімі “рабочымі” ўнукамі, — з усмешкай кажа Аліна Ананьеўна. — Вось і наш малады эканаміст па працы Аляксандр Дуброўскі нядаўна ажаніўся і таксама чакаецца папаўненне ў маладой сям’і. У мінулым годзе ён атрымаў новы дом.

Пашанцавала летась атрымаць жыллё яшчэ чатыром мясцовым сем’ям — Грэцкіх, Шокеляў, Маскальковых, Чапулёнкаў. Сёлета ў сельгаставарыстве рамантуюць двухкватэрны дом, у ім будуць жыць інжынер па працы Вольга Тамашэвіч і слесар комплексу па адкорме БРЖ Леанід Дзірачыц.

 

Доўга гутарылі з Алінай Ананьеўнай пра работу, якая ёй па душы, менш — пра жыццё асабістае, а яно, як і ў большасці вясковых жанчын, звязана з сям’ёй і гаспадаркай. Раней Лакоткі жылі ў Старых Круках. Там нарадзіліся дзеці — дзве дачушкі — Лена і Наташа. Пасля аб’яднання калгасаў сям’я пераехала ў Чэрасы, у калгасны дом, які затым прыватызавалі. Муж Мікалай Мікалаевіч усё жыццё адпрацаваў токарам. Цяпер на пенсіі, але адпачываць асабліва часу няма, бо дома клопатаў хапае. Ёсць агароды, карова, прысядзібныя надворныя пабудовы, і ўсюды не абысціся без гаспадарлівых мужчынскіх рук. Каб праца лепш спорылася, купіў матаблок.

Дочкі ўжо дарослыя. Як і маці, закончылі Горацкую сельгасакадэмію, працуюць бухгалтарамі. Абедзве замужам. Жывуць у іншых абласцях. У Аліны Ананьеўны і Мікалая Мікалаевіча трое ўнукаў.

— Мяркую, што старэйшыя з іх, Ілля і Вераніка, усё лета правядуць на бабуліных блінах і пад дзядулевым наглядам. У доме цяпер шматлюдна, а паедуць унукі — пуста стане, бо побач з малымі і мы прывыкаем да актыўнага ладу жыцця. Сваёй энергіяй, неўтаймаванасцю малыя нас хаця і заклапочваюць, але надаюць сілы, аптымізму.  А ў прынцыпе, вось дзеля гэтага кожны чалавек і жыве, стварае сям’ю, працуе, радуецца дзецям, пазней — унукам. Некаторыя кажуць, не трэба змешваць у адно рабочыя справы з сямейнымі, а мне здаецца — гэта адно цэлае, узаемазвязанае.

 

— Не шкадуеце, што сталі эканамістам?

— Нават і не ўяўляю сябе ў іншай прафесіі. Работа эканаміста звязана з лічбамі, якія, як і людзі, “размаўляюць”, але не ўсім гэтая мова зразумелая.

Цяпер прафесія эканаміста прэстыжная, але не кожны, атрымаўшы яе, зможа быць добрым спецыялістам. Кажуць, што Аліна Ананьеўна Лакотка “разумее” эканоміку.

 

На здымку: Галоўны эканаміст ААТ “Чэрасы” А. А. Лакотка з эканамістам па працы А. Дуброўскім.  

Э. БЛАЖЭВІЧ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar