Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Эканоміка і права » На пороге перемен
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
30-10-2012, 15:39 Эканоміка і права  ] • На пороге перемен   |  
 
Назва: На парозе перамен      

Камбікормавы завод адно з буйнейшых прадпрыемстваў на Міёршчыне. Яго прадукцыя запатрабавана не толькі ў раёне, але і за яго межамі. Прадпрыемства ўключана ў абласную праграму «Развіццё аграпрамысловага комплексу вобласці на 2011-2015 гады, будаўніцтва малочнатаварных ферм, мадэрнізацыя і тэхпераўзбраенне прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу, развіццё сыравінных зон па вытворчасці мяса, малака, агародніны, бульбы, пладоў і ягад».  Непасрэдна на камбікормавым заводзе мадэрнізацыя вытворчасці пачне ажыццяўляцца з 2013 года, а завяршыцца ў 2014-ым. Што плануецца зрабіць? Пра гэта расказвае галоўны інжынер завода Сяргей Аляксандравіч Мацвееў.

 

—   Цяпер рыхтуем праектна-каштарысную дакументацыю па комплекснай рэканструкцыі камбікормавага цэха і не толькі. У пачатку кастрычніка ў міністэрстве абаранілі праграму мадэрнізацыі. Ёй прадугледжваецца будаўніцтва асобнага цэха грануляцыі камбінаваных кармоў. Ён будзе ўзведзены на месцы склада №1. Плануецца рэканструяваць драбільнае аддзяленне, лінію асноўнага дазіравання і змешвання кампанентаў, лінію мікрадазіравання. Зманціруем лінію папярэдняга змешвання збожжавай сыравіны. Канешне, усё гэта накіравана ў першую чаргу на павелічэнне прадукцыйнасці працы, расшырэнне асартыменту выпускаемай прадукцыі. Калі цяпер у змену вырабляем 80 тон камбікармоў, то пасля мадэрнізацыі іх выхад павялічыцца ў паўтара раза.

 

Цэх гранулявання павінен быць начынены сучасным абсталяваннем. Паступіць яно з Даніі. У гадзіну будзем атрымліваць 10-14 тон кармоў. Зразумела, што для іх вытворчасці патрэбна пэўная тэхналогія. Неабходна ўзвесці тэхналагічную кацельню, бо для грануліроўкі кармоў патрэбна пара. Установім новую электрычную падстанцыю.

 

Мадэрнізацыя прадпрыемства мае на мэце забеспячэнне энергазберажэння. Скажам, пнеўматранспарт будзе заменены на механічны, што дасць эканомію электраэнергіі. Прадугледжваецца ўзвядзенне сховішча сіласнага тыпу для захоўвання збожжа на 6000 тон. Для гэтага на месцы лесазавода адведзены ўчастак. Нашы работнікі знеслі пабудовы, падрыхтавалі пляцоўку. Думаем, што з’явяцца 6 новых рабочых месц.

 

Для ажыццяўлення намечанага сваіх абаротных сродкаў не хопіць, разлічваем на падтрымку дзяржавы. Толькі ў такім выпадку мы мадэрнізуем прадпрыемства, для чаго патрэбна прыкладна 20 мільярдаў рублёў.

 

Падрыхтаваў Л. КАСАТЫ.

 

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar