Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Эканоміка і права » В комиссии
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Студзень 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
12-04-2013, 10:22 Эканоміка і права  ] • В комиссии   |  
 
Назва: У камісіі      

"Усё ў вашых руках", — на чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх гэтую фразу паўтаралі не раз. Для юнакоў, якія сваімі неабдуманымі ўчынкамі прыносяць боль бацькам і ствараюць праблемы сабе, для дарослых, якія забываюцца пра свае бацькоўскія абавязкі. Для тых, хто сур'ёзна памыляецца, але можа выправіць уласныя памылкі. Усё ў руках чалавека, і таму не трэба іх апускаць.

 

Сам сабе гаспадар

Тры гады абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову. Так сямнаццацігадовы А. паплаціўся за здзейсненыя ў нецвярозым стане ўгон машыны і ДТЗ. Цяпер тры гады ён увогуле не мае права садзіцца за руль. Хлопец працуе у адной з гаспадарак раёна, большую частку вольнага часу праводзіць у сваёй знаёмай за камп'ютарам. Па словах А., дома яму няма чаго рабіць, толькі з хатнімі клопатамі дапамагае спраўляцца. Юнаку нагадалі, што трэба кантраляваць свае паводзіны, бо чарговае ўчыненае злачынства будзе мець куды больш сур'ёзныя наступствы.

 

Са школьнага акна

Двое падлеткаў выскачылі з акна ў класным кабінеце на другім паверсе. Для чаго? Наўрад ці змогуць яны самі сабе даць зразумелы адказ. На шчасце, абышлося без траўм і пераломаў. Паводзіны пятнаццацігадовых хлопцаў і да гэтага былі далёка не прыкладнымі. Характарыстыка на У. сведчыць, што юнак мае шкодныя звычкі, часта кажа няпраўду, недысцыплінаваны на ўроках. Не першы раз на камісіі А. Калі так будзе працягвацца, вучыцца хлопцам давядзецца зусім у іншым месцы.

 

Знайшоў чужое — вярні

Параілі падлетку А., які прысвоіў мабільны тэлефон свайго знаёмага. Хлопец сказаў, што памяняўся з сябрам тэлефонамі і не ведаў, што рэч крадзеная. Раней, даючы тлумачэнні міліцыі, адзначаў, што знайшоў мабільнік у паліклініцы, дзе праходзіў медагляд. Як было на самой справе, ведае толькі сам А. Вывад, які ён павінен зрабіць для сябе з гэтай гісторыі такі — чужое трэба заўсёды вяртаць.

 

Спорт і піва

Сямнаццацігадовы А. быў затрыманы на вуліцы ў нецвярозым стане. Класічнае пытанне: "Адкуль спіртное?" — адпаведны адказ: "Незнаёмы хлопец па просьбе купіў". Юнак любіць спорт, удзельнічае ў розных спаборніцтвах, мае шмат узнагарод. Як тут піва аказалася? "Так атрымалася", — адказаў А. За гэта яму давядзецца заплаціць штраф у памеры адной базавай велічыні.

 

Я дзяцей не аддам!

Выкрыкнула жанчына і са слязамі на вачах выбегла за дзверы. Мужчына застаўся і спакойна выслухаў усё, што трэба зрабіць, каб вярнуць сына і дачушку. Ён таксама расплакаўся. А прычын забраць хлопчыка-першакласніка і на год меншую дзяўчынку было дастаткова. Бацькі разам не жывуць, хоць шлюб зарэгістраваны. У абодвух ёсць сужыцелі. Дзеці знаходзяцца то ў бацькі, то ў маці, то ў бабулі. У доме жанчыны часта збіраюцца п'яныя кампаніі, у бацькі таксама спіртное і антысанітарыя. Прычым сужыцельніца мужчыны — абавязаная асоба. Пакуль дзеці будуць у дзяржустанове, бацькам трэба навесці ідэальны парадак у доме і ў жыцці.

 

Зноў чорная паласа

Сям'я К. на кантролі ў сацыяльных служб даволі доўга. Быў перыяд паляпшэння, цяпер з'явіліся праблемы. Злоўжыванне спіртным, скандалы, званкі ў міліцыю… Усё гэта пакідае адбітак на псіхіцы сына-школьніка. Разам з бацькамі жыве іх дарослая дачка С. са сваім сужыцелем і двума маленькімі дачушкамі. Алкаголь прыносіць у дом не толькі канфлікты, але і беспарадак, антысанітарыю. Камісія прыняла рашэнне забраць непаўналетніх дзяцей, пакуль сітуацыя не выправіцца.

 

Што Вы рашылі?

Спыталі ў маці дваіх дзяцей. Жанчына адказала, што будзе весці належны лад жыцця. Яна ўжо лячылася ад алкагольнай залежнасці ў Мінску, заплаціла за гэта значную суму, але праз 2 тыдні зноў запіла. Пэўны час была без работы, цяпер уладкавалася на працу ў мясцовую гаспадарку. Яе старэйшай дачцэ хутка 18, дзяўчына вучыцца ў каледжы. Вядома, трэба ёй і прадукты з сабою даць, і грошы на жыццё. Калі ў жанчыны не атрымаецца быць сапраўднай маці, яе пазбавяць бацькоўскіх правоў.

 

Доўгія пошукі працы

Ужо паўгода Н. абяцае ўладкавацца на працу. "Гэта не так лёгка",  — прыводзіць яна аргумент. Па словах жанчыны, яе і сына-школьніка матэрыяльна забяспечвае муж. Вольнага часу ў Н. шмат, а вось выхаваннем сына заняцца няма калі. Падлетак ужо быў на камісіі. Ён часта прыходзіць на ўрокі з непадрыхтаванымі дамашнімі заданнямі, псуе чужыя рэчы, ужывае нецэнзурную лексіку. За апошняе далі штраф у 2 базавыя велічыні. Жанчыне паставілі ўмову абавязкова ўладкавацца на працу, а хлопчыка папярэдзілі пра спецустанову.

 

Кацярына СУРАВЕЦ.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar