Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Эканоміка і права » Выездное заседание
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
30-08-2013, 14:33 Эканоміка і права  ] • Выездное заседание   |  
 
Назва: Выязное пасяджэнне      

Выездное заседание
Пытанне "Аб практыцы работы мясцовых органаў улады, спажывецкай кааперацыі Міёрскага раёна па арганізацыі гандлёвага абслугоўвання насельніцтва, закупак лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі, аказанні дапамогі ў вядзенні асабістых падсобных гаспадарак" разгледжана на выязным пасяджэнні прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 27 жніўня. Напачатку старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў пазнаёміў удзельнікаў пасяджэння з раёнам, асаблівую ўвагу звярнуў на мадэрнізацыю дзеючых прадпрыемстваў, стварэнне новых вытворчасцяў.
Наглядным сведчаннем змен, якія адбываюцца на Міёршчыне, быў відэафільм.

 

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў А. Я. Ацясаў падкрэсліў, што размова пойдзе аб ролі гандлю праз установы спажыўкааперацыі ў забеспячэнні патрэб  насельніцтва, і закупе лішкаў сельгаспрадукцыі і дароў прыроды.

 

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Р. В. Парфёненка пазнаёміла членаў прэзідыўма з дзейнасцю мясцовых улад у азначаным напрамку. Так, рознічная гандлёвая сетка ў раёне прадстаўлена 149 прадпрыемствамі, сярод якіх 67 магазінаў спажыўкааперацыі, 7 — прамысловых прадпрыемстваў і  39 — прыватных арганізацый, 37 належаць прадпрымальнікам. Дзейнічаюць рынкі ў Міёрах і Дзісне, 7 аўтамагазінаў райпа забяспечваюць жыхароў невялікіх населеных пунктаў. Такім чынам, насельніцтва раёна мае магчымасць набыць любыя прамысловыя і харчовыя тавары, будаўнічыя матэрыялы. Пры тым, на долю райпа прыходзіцца 56% аб'ёму рознічнага тавараабароту і 95% — грамадскага харчавання. Практычна ўсё сельскае насельніцтва абслугоўваецца спажыўкааперацыяй, у вёсках дзейнічае толькі 5 прыватных магазінаў. І гэта пры тым, што асаблівасцю раёна з'яўляецца мноства невялікіх населеных пунктаў.

Пытанне гандлёвага абслугоўвання насельніцтва пастаянна знаходзіцца ў полі зроку раённага Савета і райвыканкама. Узнікаючыя праблемныя моманты вырашаюцца ў канструкцыйнай абстаноўцы.

 

У снежні 2010 года распрацавана раённая праграма развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак грамадзян, якая прадугледжвае забеспячэнне насельніцтва насеннем, угнаеннямі, маладняком, выдзяленне тэхнікі для апрацоўкі зямлі, нарыхтоўкі кармоў і іншага. Аналагічныя задачы вызначае кожны сельскі Савет. Пра іх маштабнасць сведчыць ужо тое, што ў раёне налічваецца 6706 домаўладанняў, ім прадастаўлена звыш 4,3 тыс. гектараў зямлі пад агароды, яшчэ амаль столькі ж пад сенакосамі і пашамі. Гэта дазваляе закупляць летам 23-25 тон  малака штодзень.

Наш раён не мінула агульная тэндэнцыя скарачэння домаўладанняў і падсобных гаспадарак са статкам. І ўсё ж на пачатак года ў насельніцтва было 2295 кароў, больш за 4,6 тыс. свіней, 608 авечак, 313 коз, 512 коней, шмат птушкі. Толькі за першае паўгоддзе людзям прададзена 633 галавы цялят і кароў, 724 парасяці, 301 тона зерня, 2786 тон сена, 541 т камбікармоў. Праз магазіны райпа рэалізаваны 4,3 т мінеральных угнаенняў, 36 матаблокаў, сродкі абароны раслін на 4,8 млн. рублёў.

Птушку актыўна рэалізуюць насельніцтву індывідуальныя прадпрымальнікі.

 

Сёлета ў палі севаабароту вынесена 128 га збожжавых і 3 гектары бульбы. Для апрацоўкі агародаў выдзяляецца па заяўках тэхніка сельгаспрадпрыемстваў.

За кошт ільготных крэдытаў "Белаграпрамбанка" па 27 дагаварах на 656 млн. рублёў закуплены трактар МТЗ-80, 2 міні-трактары, 11 матаблокаў з навясным абсталяваннем, цяпліца, саджанцы, буйная рагатая жывёла.

Абмалот збожжавых на агародах з'яўляецца самай складанай задачай, асабліва ў Дзісне і Язне, аднак і гэтая задача вырашаецца. Асаблівае месца займае закуп малака ў насельніцтва, якім сталі займацца індывідуальныя прадпрымальнікі. Гэта паступова зняло праблемныя пытанні. Летась закуп склаў 7506 тон ці 103,9% да папярэдняга года. Ён павялічыўся і ў разліку на карову. Лепшыя малаказдатчыкі рэалізуюць дзяржаве па 6-7 тон малака за год, а больш 5000 кг прадало 46 жыхароў раёна. На жаль, сёлетнія ўмовы надвор'я не дазволілі дасягнуць леташняга ўзроўню.

 

У 2012 годзе насельніцтва прадало 139 тон мяса ў жывой вазе ці 45 кг на двор, сёлета за паўгоддзе рэалізацыя склала 90 тон. Ад насельніцтва закуплена 733 цяляці ці 67% закантрактаваных.

Выездное заседание
Старшыня праўлення райпа С. Д. Лясовіч дапоўніла, што ў сістэме працуюць 480 чалавек. Насельніцтва абслугоўвае 6 гандлёвых прадпрыемстваў, у тым ліку 39 на вёсцы. Узровень кааперавання насельніцтва складае 19%, а гэта 4430 пайшчыкаў. З улікам мноства невялікіх населеных пунктаў пашыраецца парк аўтамагазінаў, сёлета ён папоўніцца дзвюма новымі машынамі. Па заяўках насельніцтва вядзецца закуп яблыкаў і бульбы, ягад і іншых дароў прыроды.

Райпа ўзяло курс на стварэнне сеткі магазінаў крокавай даступнасці, ужо абсталявана 7 невялікіх гандлёвых прадпрыемстваў, месячны абарот якіх дасягае 350 млн. рублёў. Новы такі магазін з'явіцца сёлета ў мікрараёне цяперашняй забудовы.

За апошнія гады ў вялікіх аб'ёмах праводзіўся капітальны рамонт сельскіх і гарадскіх прадпрыемстваў гандлю, што забяспечвала павелічэнне рэалізацыі тавараў у 2-3 разы.

 

Старшыня абласнога Савета А. Я. Ацясаў звярнуўся да старшыні райпа з пытаннямі аб арганізацыі закупу бульбы, пладоў і ягад, цікавіўся сітуацыяй з закупам мяса і цялят, фінансавым становішчам арганізацыі. Дапаўненні па гэтых напрамках работы спажыўкааперацыі зрабіў першы намеснік старшыні аблспажыўсаюза В. А. Шуляк.

У заключэнне А. Я. Ацясаў падкрэсліў, што гандлёвае абслугоўванне насельніцтва, развіццё асабістых падсобных гаспадарак і закуп лішкаў сельгаспрадукцыі, пладоў і ягад у насельніцтва — гэта таксама пытанні напаўнення бюджэтаў пярвічнага ўзроўню. Такія моманты замацаваны ў прынятай пастанове. Яна патрабуе ад спажыўтаварыства і далей удасканальваць гандлёвае абслугоўванне сельскага насельніцтва, укараняць новыя яго формы, актывізаваць нарыхтоўчую дзейнасць.

У час практычнай работы члены прэзідыўма абласнога Савета пазнаёміліся з рэканструкцыяй рынку ў райцэнтры, дзейнасцю тут нарыхтоўчага пункта. Размова ішла і пра перавагі, якія атрымліваюць пайшчыкі пры пакупцы дарагіх тавараў. Магазін крокавай даступнасці "Маркет" парадаваў насычанасцю прылаўкаў таварамі. Што да магазіна "Родны кут", то гэта брэнд спажыўкааперацыі. На жаль, не ўсе пакупнікі ведаюць, што ў гэтым прадпрыемстве гандлю цэны на некаторыя тавары нават ніжэйшыя, чым у магазінах "Еўраопт".

 

У аграгарадку Любінова ўдзельнікаў пасяджэння сустракалі старшыня Новапагосцкага сельскага Савета Р. А. Гернат і дырэктар тутэйшай гаспадаркі В. Р. Яфімаў. З іх удзелам прадоўжылася размова аб канкрэтных справах па развіцці асабістых падсобных гаспадарак. А гэта падтрымка па апрацоўцы агародаў, утрыманні статка. Закуп на карову тут перабольшыў 3300 кілаграмаў, дзякуючы прадпрымальнікам, стала менш скарг па вызначэнні тлустасці і якасці. 27 гектараў агародаў уключана ў севаабарот гаспадаркі. Насельніцтву выдзяляецца сена з аплатай толькі за транспартныя паслугі. Закантрактавана 112 цялят ад 216 кароў, большасць з іх ужо выкуплена, аплата зроблена, а здатчыкам прадугледжаны розныя льготы. Мясцовай асаблівасцю з'яўляецца фарміраванне зімой з механізатараў, у якіх менее асноўнай работы, брыгады па нарыхтоўцы дроў, якія прадаюцца насельніцтву па 20-22 тысячы рублёў за кубаметр. Развіццю падсобных гаспадарак садзейнічае выдзяленне механізатарам збожжа, работнікам — продаж насення і апрацоўка агародаў. Для ўрачыстасцяў бясплатна выкарыстоўваецца сталовая.

 

На пытанне, што б яшчэ трэба было рабіць, у адказ прагучала — патрэбна больш дроў. Ішла размова і пра тое, што неабходна лепш прапагандаваць зручнасць вырошчвання збожжавых у палях севаабароту гаспадаркі.

У час наведвання магазіна "Ля дарогі" размова вялася пра арганізацыю закупу брусніц, чарніц, яблыкаў. А яшчэ тут нарыхтоўваюць металалом, поліэтылен, макулатуру.

 

Дырэктар Чапукоўскай СШ В. І. Стацэвіч адзначыў, што ў школе асноўная ўвага надаецца экалогіі, спорту і працоўнаму выхаванню. Вось таму з участка ў 5 гектараў агароднінай забяспечваюць уласную сталовую і дзіцячы санаторый "Расінка". Вучні дабіваюцца добрых вынікаў у спартыўных спаборніцтвах. Яшчэ школа славіцца экалагічным музеем, экскурсію па якім правялі дзясяцікласніцы Вераніка Дудалева і Дзіяна Мароз.

 

Выездное заседание
Члены прэзідыўма абласнога Савета наведалі касцёл, а праграма знаходжання на Міёршчыне закончылася для іх знаёмствам з падвор'ямі на паўвостраве. Тут дзісенскія ўмельцы прапанавалі іх увазе свае сувеніры, вышыванку і абрэзкавае шыццё, зёлкі ад любых хвароб на ўсякі выпадак. Для падарункаў блізкім можна было выбраць вырабы народнага клуба майстроў "Святліца". Разбягаліся вочы ад прысмакаў, якімі па праву могуць ганарыцца ў Мікалаёве і Завуцці, Туркове і Новым Пагосце. Павяцце прапагандавала сябе як сапраўднае малочнае раздолле, а Міёрскі сельсавет прапаноўваў дарогу да здароўя і даўгалецця, якія дораць багацці Ельні. Узмёны — гэта сапраўдны мядовы край, Пераброддзе — паляўнічы і рыбалоўны. Язна прапанавала не толькі ласункі, але і цікавыя выступленні фальклорнага гурта "Язынка".

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar