Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10  Глаза не боятся, и руки делают »
Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
 » Эканоміка і права » Глаза не боятся, и руки делают
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Сакавік 2024    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 

12-11-2013, 16:20 Эканоміка і права  ] • Глаза не боятся, и руки делают   |  
 
Назва: Вочы не баяцца, і рукі робяць      

Глаза не боятся, и руки делают
Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу расказаць аб развіцці асноўнай галіны народнай гаспадаркі Міёршчыны рэдакцыя папрасіла начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Вячаслава Анатольевіча Бялько.

 

— Развіццё аграрнага сектара ніколі і нідзе не было простым, лёгкім і адназначным па выніках. Не адразу колькасныя змяненні ў ім прыводзяць да якасных перамен. Але мы не стаім на месцы. Ужо не першы год ідзе рэканструкцыя жывёлагадоўчых памяшканняў. Нядаўна ўведзены ў эксплуатацыю буйны жывёлагадоўчы комплекс "Мілашова" ВУПКУ "Міёрскі", паступова засяляюць жывёлай новыя памяшканні ў Карпачове даяркі і даглядчыкі статка ААТ "Пад'ельцы". Практычна ў кожнай гаспадарцы ідзе абнаўленне ферм, насычэнне іх новай тэхнікай, укараненне сучасных тэхналогій. З'яўляюцца новыя аб'екты. Нават калі нешта здаецца немагчымым, нашы кіраўнікі і спецыялісты не спыняюцца, шукаюць найбольш рацыянальныя шляхі вырашэння праблем. Невыпадкова нарадзілася ў народзе прыказка, што вочы баяцца, а рукі робяць. Так і ў нас.

 

Яшчэ больш наглядна гэтыя працэсы можна прасачыць на нашай прамысловасці. Вось мясакамбінат, які з'яўляецца валаўтвараючым і перапрацоўвае 80% вырашчанага статка, заканчвае будаўніцтва новага халадзільніка. Тут ужо асвоена каля 24 млрд. рублёў інвестыцый, а яшчэ на 15 мільярдаў закуплена абсталяванне, якое манціруецца. Яно дазволіць значна палепшыць якасць выпускаемай прадукцыі, павялічыць яе аб'ёмы, забяспечваць насельніцтва і адпраўляць на экспарт новыя вырабы, перш за ўсё інавацыйныя.

Дарэчы, ужо сёлета мясакамбінат павялічыў выпуск таварнай прадукцыі ў дзеючых цэнах на 8,7%, каўбасных вырабаў — на 11,2%, мяса і субпрадуктаў — на 14,2%. Дзякуючы гэтаму, выручка ад рэалізацыі вырасла на 23%.

На камбікормавым заво-дзе цяпер у поўным разгары рэканструкцыя асноўнай вытворчасці. Манціруюцца лініі папярэдняга змешвання сыравіны, дазіравання і мікрадазіравання, абнаўляюцца драбільнае аддзяленне і ўнутрыцэхавы транспарт, мяняюцца аспірацыйныя сеткі і іншае. Усё гэта дзеля таго, каб палепшыць якасць канцэнтратаў і павялічыць аб'ёмы іх вытворчасці.

 

Нават не ў вельмі спрыяльных сёлетніх умовах аграрыі Міёршчыны забяспечылі пэўныя вынікі. За дзесяць месяцаў атрымана сельскагаспадарчай прадукцыі ў супаставімых цэнах на 355,6 млрд. рублёў. Так, гэта на 6% менш, чым за аналагічны перыяд летась і ўсё ж выручка ад рэалізацыі павялічылася на 8,9 мільярда, забяспечаны чысты прыбытак у 19,7 мільярда пры рэнтабельнасці 9,2%. Цяпер больш мэтанакіравана трэба працаваць над павелічэннем рэнтабельнасці продажу.

У сельгасарганізацыях раёна працуе 2,6 тысячы чалавек. На кожнага атрымана прадукцыі больш чым на 137 мільёнаў рублёў. Фонд заработнай платы сёлета павялічыўся ў 1,3 раза, а сярэднямесячная заработная плата склала 2,8 мільёна і вагаецца ў межах ад 4192 тыс. рублёў у ААТ "Туркова" да 1946 тысяч у "Наўгародах".

 

Зразумела, што каб зямля, статак давалі большую аддачу, трэба лепш працаваць. У гэтай сувязі трэба адзначыць ААТ "Узмёнскі край" па ўраджайнасці збожжавых — 30,2 цэнтнера з гектара, лепшы паказчык у раёне. Потым ідуць УП "Павяцце" і "Цітова", ВУПКУ "Міёрскі".

Ураджайнасць насення рапсу забяспечана ў 16,7 цэнтнера з гектара. А вось у ААТ "Пад'ельцы" на круг атрымана па 23 цэнтнеры, усяго 778 тон. Большы намалот, але крыху меншая ўраджайнасць ва "Узмёнскім краі". Добрага выніку дабіліся земляробы ААТ "Туркова", ёсць станоўчыя вынікі ў "Мерыцы", дзе яшчэ зусім нядаўна лічылі, што на іх палях дабіцца высокага ўраджаю рапсу амаль немагчыма.

Вырошчваннем бульбы ў раёне займаліся пяць гаспадарак, яны накапалі 2551 тону клубняў пры ўраджайнасці 150 цэнтнераў з гектара. Не першы год лідыруе УП "Цітова", дзе забяспечана ўраджайнасць у 202 цэнтнеры. Добрыя вынікі забяспечыла ААТ "Туркова".

 

Нашы аграрыі забяспечваюць трывалую матэрыяльнуюазу для поспехаў наступнага года. Маю на ўвазе, што земляробы пасеялі вызначаныя заданнямі 11600 гектараў азімых збожжавых і 2346 га рапсу. Цяпер яны актыўна працягваюць ворыва зябліва.

Для жывёлагадоўлі на зімова-стойлавы перыяд нарыхтавана на ўмоўную галаву па 28,9 цэнтнера кармавых адзінак, што больш леташняга. Трывалая кармавая база створана ў ААТ "Пад'ельцы", "Дрыгучы", "Гвардзейскі", шэрагу іншых гаспадарак. Гэта аснова, каб больш імклівымі тэмпамі павялічваць прывагі і надоі, а адпаведна і грашовыя паступленні.

 

На жаль, сёлета вытворчасць малака зменшылася. За студзень-кастрычнік валавы надой у параўнанні з леташнім стаў бяднейшым на 1381 тону. Што такую негатыўную з'яву можна пераадолець, сведчыць вопыт райаграсэрвісу, ААТ "Гвардзейскі" і "Туркова".

Сярэдні надой на карову за 10 месяцаў склаў 3156 кг, што на 148 кілаграмаў менш леташняга. А вось у ААТ "Дрыгучы" ад кожнай рагулі атрымана па 4896 кг сырадою, у "Туркова" — 4027, райаграсэрвісе — 3782.

 

Дарэчы, ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс" сёлета зрабіў значны крок наперад не толькі ў развіцці падсобнай гаспадаркі. У сельгаспрадпрыемствах сіламі гэтай арганізацыі вывезена 72,9 тыс. тон арганікі, 62,4 тысячы тон яе ўнесена ў глебу, на 8,3 тыс. гектараў унесены мінеральныя тукі. Хімабаронныя работы праведзены на 3,8 тысячы га. Механізаваны атрад нарыхтаваў у гаспадарках 30,8 тыс. тон кармоў. На значных плошчах праведзена вапнаванне кіслых глеб.

 

— Напярэдадні прафесійнага свята па добрай традыцыі прынята ўшаноўваць лепшых работнікаў. Каго можна назваць героямі 2013 года?

— Год быў не простым, таму ўсе работнікі сельскай гаспадаркі заслугоўваюць падзякі за самаадданую працу, за намаганні па выкананні пастаўленых задач. Напомню, што "Чалавекам года Віцебшчыны" была названа аператар комплексу ААТ "Чэрасы" Валянціна Генадзьеўна Шчасная. Удзельнікамі рэспубліканскіх "Дажынак" сталі камбайнер "Узмёнскага краю" Віктар Пятровіч Шамёнак (намалаціў 1772 тоны зерня) і вадзіцель гэтай гаспадаркі Уладзімір Вітальевіч Сахонька (даставіў з поля 2911 тон зерня ў фактычнай вазе). Сярод камбайнераў-"тысячнікаў" яшчэ Віктар Часлававіч Рубанік з райаграсэрвісу, Андрэй Станіслававіч Ломаш з ВУПКУ "Міёрскі", Мікалай Канстанцінавіч Качан з ААТ "Пад'ельцы". У ліку лепшых вадзіцеляў на адвозцы зерня Міхаіл Фёдаравіч Лагун з ААТ "Туркова", Славамір Ігнатавіч Рубанік з ВУПКУ "Міёрскі", Валерый Зыгмундавіч Каськевіч з ААТ "Мерыца". Славяцца стараннем трактарысты-машыністы з УП "Павяцце" Славамір Станіслававіч Жойдзь і Іван Любаміравіч Мутар (выпрацавалі адпаведна 5890 і 5222 умоўных эталонных гектараў), Ігар Іванавіч Снапок з "Узмёнскага краю". На нарыхтоўцы кармоў вызначыліся Уладзімір Іларыёнавіч Ганчарэнка, які на кормаўборачным камбайне нарыхтаваў 31900 тон зялёнай масы, Сяргей Іванавіч Алеська з ААТ "Туркова" (30441 тона), Валерый Аркадзьевіч Яроменак з ААТ "Дрыгучы", Станіслаў Данатавіч Драгун з ААТ "Мікалаёўскі".

 

Па праву мы ганарымся дасягненнямі лепшых даярак. 5580 кілаграмаў малака ад кожнай каровы сваёй групы надаіла Святлана Іванаўна Кашыра, па 5509 — Алена Мікалаеўна Якуль з ААТ "Дрыгучы", па 5361 кг — Ірына Іванаўна Анашка з ААТ "Пад'ельцы", па 5270 — Ларыса Уладзіміраўна Хмельнік з ААТ "Любінова".

Найбольшыя прывагі пры вырошчванні буйной рагатай жывёлы забяспечылі аператары ААТ "Чэрасы" Валянціна Генадзьеўна Шчасная (845 г), Святлана Мікалаеўна Казлова (824 г).

 

Усіх выдатных працаўнікоў назваць проста немагчыма, але шчыра дзякую ім за нялёгкую, але вельмі неабходную працу, за разуменне дзяржаўных праблем у аграрнай галіне, за пастаянную гатоўнасць вырашаць іх з поўнай аддачай сіл і уменняў.

 

— Які Ваш прагноз на наступны 2014 год у аграрным сектары раёна?

— Задачы работнікаў сельскай гаспадаркі не мяняюцца з гадамі, нам заўсёды трэба забяспечваць людзей хлебам, мясам, малаком, агароднінай, іншымі прадуктамі харчавання. Толькі з яшчэ большымі намаганнямі трэба клапаціцца пра эфектыўнасць галіны, каб самім сяльчанам жыць заможна, каб праца прыносіла задавальненне.

 

Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


 (галасоў: 1)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar