Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Эканоміка і права » Пра грошы, крэдыты, карткі
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
28-11-2010, 18:57 Эканоміка і права  ] • Пра грошы, крэдыты, карткі   |  
 
Назва:      

Дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг №213 “ААБ Беларусбанк” Алена Мікалаеўна Юшкевіч праводзіла “прамую лінію”. Вось адказы на найбольш цікавыя пытанні.

—Я кліент ААТ “БПС-Банк”, у адным з вашых аддзяленняў хацеў зняць грошы, і ў мяне запатрабавалі пашпарт. Якая падстава для гэтага была ў касіра?
—У адпаведнасці з рэкамендацыямі па абслугоўванню трымальнікаў пластыкавых картак у ААТ “ААБ Беларусбанк” пры атрыманні наяўных грашовых сродкаў у пунктах іх выдачы ў абавязковым парадку патрабуецца прад’яўленне дакумента, які засведчвае асобу кліента, у наступных выпадках: аперацыя праводзіцца па картках MasterCard, VISA, VISA Electron іншых банкаў
; па неперсаналізаваных картках БелКарт-М; без уводу ПІН-кода або ў замежнай валюце (акрамя картак ААТ “ААБ Беларусбанк”); подпіс кліента на карт-чэку не супадае з узорам подпісу на картцы ці подпіс на картцы адсутнічае; асоба кліента выклікае абгрунтаваныя падазрэнні.

— Чуў, што банкі выдаюць крэдыты на пагашэнне ўзятых крэдытаў у іншых банках, ці можна ў вас узяць такі крэдыт?
— Не. ААТ “ААБ Беларусбанк” не выдзяляе насельніцтву крэдыты на пагашэнне выдадзеных раней крэдытаў, у тым ліку і крэдытаў, атрыманых у іншых банках.

— Ці можна адправіць долары ЗША пераводам BLIZKO? Ці хутка атрымальнік атрымае грошы, і дзе ў нас можна зрабіць такі перавод?
— Пераводы па сістэме грашовых пераводаў BLIZKO ў ААТ “ААБ Беларусбанк” ажыццяўляюцца толькі ў расійскіх рублях. Такі пункт дзейнічае ў Міёрах па вул. Дзяржынскага, 24, пры АПЕРО ЦБП №213. Праз хвіліну пасля адпраўкі перавода ён стане даступным для атрымання ў любым пункце абслугоўвання сістэмы ў межах краіны прызначэння незалежна ад таго, у які горад быў накіраваны. Дарэчы, пры гэтым устаноўлены нізкія фіксаваныя тарыфы, якія залежаць выключна ад сумы перавода.

— Чуў, што можна аформіць на картку авердрафт. Што гэта такое?
— Гэта кароткатэрміновы крэдыт, які банк прадастаўляе фізічнай асобе, што атрымлівае на карт-рахунак пастаянныя даходы. Велічыня авердрафта вызначаецца ў залежнасці ад сярэднямесячнага даходу, які залічваецца на карт-рахунак за апошнія тры месяцы. Ён дазваляе ажыццяўляць плацяжы пры недахопе ці адсутнасці на карт-рахунку ўласных грашовых сродкаў. За карыстанне авердрафтам спаганяецца плата ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацбанка плюс 5,5 працэнтных пунктаў (цяпер — 16% гадавых). Працэнты налічваюцца толькі на фактычна выкарыстаную суму авердрафта. Калі ён аформлены, але не выкарыстоўваецца, то і працэнты не спаганяюцца. Пагашэнне авердрафта робіцца аўтаматычна пры залічэнні на карт-рахунак зарплаты ці іншых грашовых сродкаў.

Для афармлення авердрафта ўладальніку карт-рахунка неабходна звярнуцца ў філіял ААТ “ААБ Беларусбанк”, з якім заключаны дагавор карт-рахунка, з дакументам, што засведчвае яго асобу.

— Я пенсіянер, ці магу ўзяць крэдыт на спажывецкія патрэбы?
— Крэдыты на спажывецкія патрэбы асобам, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, прадастаўляюцца пры ўмове атрымання пенсіі ў аддзяленнях ААТ “ААБ Беларусбанк” і афармлення да рахунка, на які паступае пенсія, пастаянна дзеючага плацёжнага даручэння на перавод плацяжоў за карыстанне крэдытам, а таксама прадастаўленнем у забеспячэнне вяртання крэдыту паручальніцтва фізічных асоб, што не дасягнулі пенсійнага ўзросту.

— Чуў, што можна бясплатна падключыць інтэрнэт-банкінг. Што для гэтага патрэбна?
— Сапраўды, такая магчымасць прадугледжана акцыяй “Актыўнасць заахвочваецца!” Яе ўдзельнікамі з’яўляюцца ўсе фізічныя асобы, у якіх адкрыты карт-рахунак у ААТ “ААБ Беларусбанк”. Абавязковай умовай з’яўляецца паступленне на карт-рахунак на працягу трох апошніх месяцаў у безнаяўным парадку заробку і іншых выплат. Пры гэтым доля безнаяўнага абароту па карт-рахунку за кожны з гэтых трох апошніх месяцаў павінна складаць не менш 30% агульнага аб’ёму расходных аперацый па картцы. На такіх жа ўмовах акцыяй прадугледжана бясплатнае афармленне картак MasterCard Standard, VISA Classic.

 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar