Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Эканоміка і права » Торговый реестр о вас знает?
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
27-01-2015, 14:08 Эканоміка і права  ] • Торговый реестр о вас знает?   |  
 
Назва: Гандлёвы рэестр пра вас ведае?      

2 студзеня ўступіла ў сілу пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2014 года №1227 аб зацвярджэнні Палажэння аб Гандлёвым рэестры рэспублікі. Міністэрства гандлю пастановай ад 24 снежня №41 вызначыла меры па рэалізацыі гэтага дакумента, зацвердзіла формы заяў, неабходных для прадастаўлення звестак у Гандлёвы рэестр. Улічыце, што да 2 лютага 2015 года суб'ектам аптовага і рознічнага гандлю, грамадскага харчавання, адміністрацыям гандлёвых цэнтраў, рынкаў, інтэрнет-магазінаў неабходна ўнесці ў гэты рэестр змяненні і (ці) дапаўненні да ранейшых звестак пра свае аб'екты. 

 

Гандлёвы рэестр уключаны ў Дзяржаўны рэгістр інфармацыйных рэсурсаў і з 1 сакавіка гэтага года будзе размешчаны на сайце адзінага партала дзяржаўных электронных паслуг. У ім належыць рэгістраваць гандлёвыя аб'екты, у якіх ажыццяўляецца аптовы і рознічны гандаль, грамадскае харчаванне, гадлёвыя цэнтры, рынкі, інтэрнет-магазіны, суб'екты гандлю, што займаюцца аптовым і рознічным гандлем не на гандлёвых аб'ектах. Гэтай працэдурай займаюцца гарадскія, раённыя выканаўчыя камітэты, мясцовыя адміністрацыі раёнаў Мінска па месцы знаходжаня аб'ектаў ці па месцы рэгістрацыі суб'ектаў.


У выпадку стварэння новых падобных аб'ектаў суб'ект ці адміністрацыя, упаўнаважаная ёй асоба прадастаўляюць у адпаведны мясцовы выканаўчы і распарадчы орган заяву аб уключэнні звестак у Гандлёвы рэестр і заяву аб узгадненні рэжыму работы.
У месячны тэрмін трэба звярнуцца з заявай у адпаведны выканкам аб унясенні змяненняў ці дапаўненняў у рэестр, калі памянялася найменне суб'екта, адміністрацыі, юрыдычнай асобы або адбыліся змены з аб'ектамі. Унясенне павінна адбывацца не больш чым за 5 рабочых дзён, аб чым выдаецца ці высылаецца паведамленне. Калі падстаў для змяненняў недастаткова—паведамляюцца прычыны для адмовы іх уносіць.

 
Пакуль змяненні ў рэестр не ўнесены, аб'ект можа дзейнічаць у ранейшым рэжыме — да дня абнаўлення тэрытарыяльнай базы дадзеных.
Пры спыненні дзейнасці суб'ект гандлю падае заяву аб выключэнні звестак пра аб'ект з Гандлёвага рэестра. Такое рашэнне можа прыняць і выканкам у выпадку, калі адміністрацыя не выконвае патрабаванні прадпісання аб выпраўленні несапраўдных звестак аб гандлёвым аб'екце.
Суб'екты аптовага і рознічнага гандлю штогод да 1 красавіка абавязаны прадастаўляць заявы аб унясенні змяненняў і (ці) дапаўненняў у звесткі, уключаныя ў Гандлёвы рэестр, з указаннем рознічнага і аптовага тавараабароту за папярэдні фінансавы год.


Формы заяў размешчаны на сайце Міністэрства гандлю www.mintorg.gov.by у раздзеле "Гандлёвы рэестр".


Аддзел эканомікі
райвыканкама.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar