Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Эканоміка і права » Приватизация с ошибками
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Лістапад 2020    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
31-03-2015, 16:40 Эканоміка і права  ] • Приватизация с ошибками   |  
 
Назва: Прыватызацыя з памылкамі      

Прычыны парушэння заканадаўства пры прыватызацыі жылых памяшканняў разгледжаны на сумесным пасяджэнні калегій пракуратуры вобласці і Камітэта дзяржаўнага кантролю. Сумесныя з падраздзяленнямі Камітэта дзяржкантролю праверкі паказалі, што ў 2013-2014 гг. мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі праведзена прыватызацыя больш за 31 тысячы аб'ектаў нерухомасці. Прычым не заўсёды выконваліся нормы заканадаўства ў гэтай сферы.

 

У прыватнасці, насуперак патрабаванням артыкула 136 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь тэрытарыяльнымі выканкамамі не выконваўся месячны тэрмін разгляду заяў грамадзян аб прыватызацыі жылых памяшканняў (г.Наваполацк, Аршанскі, Лёзненскі, Глыбоцкі, Гарадоцкі, Полацкі раёны).
Паўсюдна выяўлены парушэнні патрабаванняў Палажэння аб вызначэнні кошту аб'ектаў прыватызацыі, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.05.2013 №421. Кошт аб'ектаў нерухомасці вызначаўся няправільна, чым парушаліся маёмасныя правы грама-дзян, якія ўдзельнічалі ў прыватызацыі.
Дапускаліся факты памылковага прымянення агульнага індэкса змены кошту будаўніча-мантажных работ, няправільна прымяняліся каэфіцыенты спажывецкіх якасцяў жылых памяшканняў, вызначалася плошча належных прыватызацыі аб'ектаў (г.Віцебск, Бешанковіцкі, Лепельскі, Полацкі, Сенненскі, Талачынскі, Чашніцкі, Шаркаўшчынскі і іншыя раёны). Такія парушэнні цягнулі за сабой як завышэнне, так і заніжэнне кошту прыватызуемых грамадзянамі жылых памяшканняў.


У Полацку выяўлены выпадкі, калі прымаліся рашэнні аб прыватызацыі памяшканняў у жылых дамах, што з'яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, без падпісання грамадзянамі-ўдзельнікамі прыватызацыі ахоўных абавязацельстваў.
У многіх рэгіёнах рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў аб прыватызацыі жылых памяшканняў прымаліся пры адсутнасці неабходных дакументаў, прадугледжаных заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах. У Віцебску, Наваполацку, а таксама Віцебскім, Аршанскім і Полацкім раёнах адсутнічаў належны кантроль за своечасовым паступленнем у бюджэт сродкаў ад прыватызацыі.


Не прымаліся належныя меры па спагнанні пратэрмінаванай запазычанасці па ўплаце чарговых узносаў за прыватызуемае жыллё ці скасаванне дагавораў куплі-продажу ў судовым парадку.
Устаноўлены пракурорамі і спецыялістамі кантролю і іншыя парушэнні заканадаўства аб прыватызацыі. Па выніках наглядных мерапрыемстваў старшыням гаррайвыканкамаў унесена 21 прадстаўленне, прынесена 20 пратэстаў на рашэнні выканкамаў аб прыватызацыі жылля. Усяго за дапушчаныя парушэнні да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 38 службовых асоб гаррайвыканкамаў і арганізацый ЖКГ.


Іван ВОЛЧЫК, пракурор раёна. 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar