Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Эканоміка і права » Подъезд ремонтировать будем?
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
16-05-2015, 11:06 Эканоміка і права  ] • Подъезд ремонтировать будем?   |  
 
Назва: Пад'езд рамантаваць будзем?      

Кожны дбайны гаспадар стараецца своечасова зрабіць рамонт ва ўласнай кватэры, нярэдка з выкарыстаннем дарагіх матэрыялаў. А тым часам на лесвічных пляцоўках у некаторых дамах сцены падрапаныя, размаляваныя, з надпісамі, нярэдка непрыстойнага зместу, сыплецца тынкоўка…  

 

Што і казаць, у камунальных дамах пад'езды, якія з'яўляюцца месцамі агульнага карыстання, добраўпарадкаваннем не вылучаюцца, бо ў адносінах да гэтай тэрыторыі жыльцы не адчуваюць сябе гаспадарамі. А між тым, у мінулым годзе ўступілі ў дзеянне Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 чэрвеня №571 і Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ад 4 чэрвеня №12, у якіх агавораны парадак разліку і ўнясення плацяжоў за жыллёва-камунальныя паслугі, канкрэтызаваны пералік работ па бягучым рамонце жылля, дзе дакладна размежавана, якія работы выконваюцца за кошт бюджэту і за сродкі насельніцтва. 


Цяпер навядзенне парадку ў пад'ездах — не толькі клопат камунальных служб, але і саміх жыхароў, бо рамонт будзе праводзіцца за іх сродкі. Матывацыя простая і зразумелая: калі чалавек выкупляе кватэру ва ўласнасць, то ў разлік бярэцца не толькі кошт квадратных метраў, але і месцаў агульнага карыстання (лесвіц, падвалаў), якія знаходзяцца ў агульнай далявой уласнасці жыхароў дома. І заканадаўца прыняў рашэнне, што самі грамадзяне павінны належным чынам клапаціцца пра гэтую ўласнасць.  
Такое новаўвядзенне, несумненна, будзе куды больш эфектыўным у папярэджанні вандалізму, чым устаноўка металічных дзвярэй з запорна-перагаворнымі ўстройствамі. Грамадзяне, якім давядзецца траціць уласныя сродкі на рамонт, нарэшце навучацца берагчы агульную маёмасць.


Распараджэннем Міёрскага райвыканкама №39 ад 9 лютага 2015 года створана спецыяльная камісія для забеспячэння належнага стану і своечасовага рамонту агульнай маёмасці ў шматкватэрных жылых дамах. Распрацаваны гадавы план бягучага рамонту пад'ездаў жыллёвага фонду, які сфарміраваны з улікам тэхнічнага і эстэтычнага стану канструктыўных элементаў і інжынерных сістэм (абсталявання), а таксама з улікам перыядычнасці правядзення работ.
Згодна з тэхнічна-нарматыўнымі дакументамі, бягучы рамонт пад'ездаў праводзіцца адзін раз у 5-7 гадоў, але гэты прамежак можа быць скарочаны і падоўжаны. Аплата (за выключэннем рамонтных работ у тэхнічных памяшканнях) у стопрацэнтным памеры цяпер кладзецца на плечы жыхароў. На іх рахунак будуць аднесены аддзелачныя і малярныя работы ў пад'ездах.


З ініцыятывай аб правядзенні бягучага рамонту пад'ездаў могуць выступіць і самі жыхары. Папярэдне прадстаўнікі жыллёвых арганізацый праводзяць сход ці пакватэрнае апытанне жыхароў і абмяркоўваюць з імі віды і аб'ёмы работ, каб скласці каштарыс. Затым заключаюцца адпаведныя дагаворы на аказанне паслуг па рамонце.
Нагадаю, што, у адпаведнасці з часткай першай пункта 5 артыкула 29 Жыллёвага кодэксу Рэспублікі Беларусь, адмова ад заключэння дагавору на аказанне асноўных жыллёва-камунальных паслуг не вызваляе ўласнікаў жылых ці нежылых памяшканняў ад унясення аплаты за фактычна аказаныя паслугі. А таму разлічвацца за бягучы рамонт пад'езда давядзецца ўсім, індывідуальная сума выплат залежыць ад велічыні кватэрнай плошчы: чым яна большая, тым большыя выдаткі. Такі парадак прадугледжаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 чэрвеня 2014 года №571 "Аб устанаўленні пералікаў відаў работ па бягучым рамонце жыллёвага фонду і парадку пакрыцця фактычных затрат на бягучы рамонт жыллёвага фонду".
Ёсць спадзяванне, што ў пад'ездах дамоў будзе наведзены элементарны парадак.


Галіна ЛІСАКОВІЧ, начальнік планава-эканамічнага аддзела УП ЖКГ.


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar