Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Эканоміка і права » Учитывайте требования
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Красавік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
23-06-2015, 14:06 Эканоміка і права  ] • Учитывайте требования   |  
 
Назва: Улічвайце патрабаванні      

З 11 красавіка 2014 года ўступіла ў дзеянне новая рэдакцыя Правіл карыстання газам у быце (далей — Правіл), зацверджаная пастановай Савета Міністраў ад 24.12.2013 г. №1136. Яна, у прыватнасці, патрабуе:

 

—газавыя балоны ўмяшчальнасцю 50 літраў, прызначаныя для прыгатавання ежы, выкарыстоўваюцца толькі для падключэння да індывідуальнай балоннай устаноўкі (ІБУ). Захоўваць непадключаныя балоны дазваляецца ў дэгазаваным стане. Дэгазацыю мае права праводзіць спецыялізаваная арганізацыя на платнай аснове;
—ЗАБАРАНЯЕЦЦА самастойна мяняць газавыя балоны ІБУ, калі няма пасведчання на права гэтым займацца, адпаведнага запісу ў тэхнічным пашпарце па форме, вызначанай у дадатку 2 да Правіл. Пасведчанне аб спецыяльнай падрыхтоўцы на права замены балонаў выдаецца газазабяспечваючай арганізацыяй—РВУ "Міёрырайгаз"—пасля праходжання спажыўцом патрэбнага інструктажу (п. 42.17 Правіл). Пры тым трэба захоўваць патрабаванні Палажэння па самастойнай замене балонаў, а абанент атрымлівае права самастойна набываць 50-літровыя балоны, іх транспарціраваць і падключаць да ІБУ;
—у выпадку газіфікацыі аб'екта газаспажывання прыродным газам зарэгістраваныя ІБУ ліквідуюцца, пры тым газавыя балоны трэба здаць за плату газазабяспечваючай арганізацыі. Перадача балонаў трэцім асобам забараняецца.


Каб зрабіць бесперапынным газазабеспячэнне ІБУ, РВУ "Міёрырайгаз" манціруе камбінаваныя ўстаноўкі— адзін балон устанаўліваецца ў памяшканні з плітой, другі—у шафе на вуліцы. Пераключэнне робіцца вентылем. Зімой пераважна выкарыстоўваемы балон размяшчаецца ўнутры будынка, а летам—звонку. Такая ўстаноўка эканоміць газ, паляпшае работу пліты, забяспечвае пастаяннае газазабеспячэнне. Калі вас зацікавіла прапанова, тэлефануйце па нумарах 4-94-57 (майстар), 4-21-43 (галоўны інжынер), 4-10-04 (прыём заказаў).


Дастаўка абанентам звадкаванага газу ў 50-літровых балонах ажыццяўляецца цэнтралізавана па зацверджаных нормах і ў тэрміны, абумоўленыя дагаворам. Гарадскім спажыўцам—да трох сутак для ІБУ з адным балонам, да 15—з двума. У сельскай мясцовасці—па графіку, зацверджаным сельвыканкамам.
Калі заявак шмат, балоны абанентам Міёр і населеных пунктаў у радыусе 10 км дастаўляем і па суботах.
Першы абавязак абанента—асабіста прысутнічаць пры замене балона. Гэта звязана не толькі з аплатай за паліва, у нас наладжаны строгі кантроль за ёмістасцямі, правяраецца іх нумарацыя па ведамасці. Калі выяўляецца несупадзенне, балон не мяняем. А яшчэ работнікі газавай службы павінны праверыць паступленне газу ў гарэлкі пліты, герметычнасць злучэнняў, правесці інструктаж па правілах карыстання газам у быце.


Яшчэ адна праблема. Для аховы сваёй маёмасці многія грамадзяне набываюць агрэсіўных сабак. Пераканаўча просім абанентаў у дзень дастаўкі балонаў прывязаць гэтых гадаванцаў, зрабіць прывязь карацейшай ці заперці "вартавога" ў хлеў.
І будзем узаемаветлівымі, без крыўд і скарг усё робіцца хутчэй.


Аляксандр ФЯЦКОВІЧ, дырэктар
РВУ "Міёрырайгаз". 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar