Больш за 200 беларускіх ведамстваў сёння абменьваюцца электроннымі дакументамі. У адпаведнасці з Указам № 157 такі пераход у дзяржаўных органах і арганізацыях павінен завяршыцца да канца бягучага года.
Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі найбольш схільныя да імклівых змен. Прагрэс ідзе сямімільнымі крокамі. Шмат цікавага і карыснага ў гэтай сферы закладзена ў "Нацыянальную праграму паскоранага развіцця паслуг у галіне інфармацыйных тэхналогій на 2011-2015 гады", якая рэалізуецца сёння ў Беларусі і накіравана на фарміраванне электроннага ўрада. Мэта праграмы—пераход да электронных зносін дзяржавы з грамадзянамі і бізнесам, што дазволіць выконваць адміністрацыйныя працэдуры прасцей, хутчэй і танней, паспрыяе дэбюракратызацыі. У нашых бліжэйшых суседзяў—Расіі, Казахстане, Эстоніі—рэгіструюць аўтамабілі і атрымліваюць загранпашпарт, толькі накіраваўшы электронны запыт. Такія і іншыя карысныя паслугі ў перспектыве не фантастычныя і для Беларусі. Для гэтага трэба забяспечыць ведамствы аператыўнымі інструментамі рэагавання, створаныя 18-цю кампаніямі. Любая арганізацыя можа набыць праграмную частку ў распрацоўшчыка або скарыстацца паслугай Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг. Супрацоўніцтва з Цэнтрам нясе шэраг пераваг: эканомія матэрыяльных сродкаў, захаванне бяспекі інфармацыі і іншыя.
Электрыфікацыя ўсёй краіны ці пракладка чыгункі ў свой час выклікалі непрыязнасць. Электронныя дакументы таксама нясуць боязь новага, унутраны пратэст. Ды прагрэс вымушае нас рухацца наперад, і не за гарамі той дзень, калі знікнуць чэргі ля кабінетаў чыноўнікаў, а Беларусь стане на адну лінейку з сусветнымі лідарамі ў галіне электроннага ўрада.
Сяргей РУДНЕЎ, намеснік дырэктара-начальнік
упраўлення эксплуатацыі Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг.