Сям'я Ірыны Максімаўны і Віктара Пятровіча Сауцічаў з Узмён вядома нашым чытачам па мінулагодняй публікацыі пра аграэкасядзібу "У Пятровіча". Пра іх турыстычны бізнес цяпер можна дадаць, што гаспадары заканчваюць абсталяванне трэцяга пакоя для гасцей, заняліся фасадам дома. Рыхтуюць спецыяльны плот для адпачывальнікаў. Гэта дадатковы цікавы праект класцернага абслугоўвання: гаспадыня аграсядзібы "Дастатак" у Дзісне Лілія Іванаўна Арцімёнак прымае турыстаў, частуе іх стравамі па ўласных вытанчаных рэцэптах і прапануе лазню...
34 злачынствы ў эканамічнай сферы выяўлены Наваполацкім міжраённым аддзелам упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці ў мінулым годзе. Аддзел абслугоўвае тэрыторыю Полацкага, Міёрскага, Верхнядзвінскага, Лепельскага, Расонскага, Ушацкага раёнаў і горада Наваполацка.
Новая бальніца застаецца галоўным будаўнічым аб'ектам раёна. Варта нагадаць, што па праекце яна разлічана на 250 ложкаў і ўзводзіцца з перапынкамі з 1992 года. У 2012-ым пасля экспертызы на трываласць раней устаноўленых канструкцый работы актывізаваліся. На ёй летась асвоена 6,8 мільярда рублёў. Дзякуючы гэтаму гатоўнасць галоўнага корпуса складае 54%, вонкавыя работы тут выкананы прыкладна на 80%, яшчэ ў большай ступені забяспечаны планавыя аб'ёмы па даху, вентыляцыі і ацяпленню.
На працягу трох год жыхары прымежных раёнаў Рэспублікі Беларусь і Латвійскай рэспублікі ажыццяўляюць узаемныя паездкі ў спрошчаным парадку: па дазволах на малы прымежны рух (МПР). Асноўныя мэты ўезду грамадзян Латвіі ў Міёрскі раён—валоданне нерухомасцю, наведванне родных, месцаў пахавання.
Сістэма безнаяўных разлікаў — асноўны накірунак на фінансавым рынку. Павысіць долю аплаты банкаўскімі плацёжнымі карткамі можна праз вяртанне запазычанняў фізічнымі асобамі. Каб сэканоміць свой час, аплочвайце крэдыты праз "Інтэрнэт-банкінг", інфакіёскі, "М-банкінг". Згодна з растлумачэннем Міністэрства па падатках і зборах, карт-чэкі пацвярджаюць фактычнае пагашэнне, таму што ўтрымліваюць усю неабходную інфармацыю. Незразумелыя пытанні на гэты конт удакладняйце па тэлефоне 4 17 00.
11 лютага, у дзень інфармавання, старшыні раённага Савета дэпутатаў Марыі Мікалаеўне Баніфатавай задалі пытанне пра прадастаўленне крэдытаў сем'ям на будаўніцтва, набыццё і рэканструкцыю жылля. За тлумачэннямі рэдакцыя звярнулася да дырэктара мясцовага аддзялення Беларусбанка Алены Мікалаеўны Юшкевіч. З размовы высветлілася, што…
Здабыча дзікіх жывёл, якія знаходзяцца ў бядотным становішчы, разбурэнне месц іх насялення, пабоі, катаванне і іншыя дзеянні (бяздзеянні), што супярэчаць устаноўленым заканадаўствам правілам і прынятым у грамадстве нормам гуманных адносін да жывёлы — менавіта такое азначэнне паняцця "жорсткае абыходжанне з дзікімі жывёламі" дадзена ў п.19 арт. 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 ліпеня 2007 года № 257-3 "Аб жывёльным свеце".
Указам №87 ад 21.02.2014г. унесены змены ва ўказ №40 ад 16.01.2009г.
"Аб фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны".
З 1 студзеня 2015 года індывідуальныя прадпрымальнікі (далей ІП) павінны самастойна уплачваць абавязковыя страхавыя ўзносы з дня пастаноўкі на ўлік у якасці плацельшчыка ў органах Фонду. Сума ўзносаў, якія трэба ўплаціць у бюджэт фонду, налічваецца з вызначанага імі даходу за мінулы год, пры гэтым яна не павінна быць меншай за суму, налічаную за ўказаны перыяд з сумы памераў мінімальнай заработнай платы, устаноўленай і праіндэксаванай у адпаведнасці з заканадаўствам (35% ад МЗП). Іншымі словамі, страхавыя ўзносы, пачынаючы з плацяжоў за 2014 год, уплачваюцца незалежна ад ажыццяўлення і вынікаў прадпрымальніцкай дзейнасці і не менш патрабуемай вышэйуказанай сумы. Уплачваць узносы неабходна за тыя месяцы года, у якіх ІП меў на руках пасведчанне аб рэгістрацыі.
"Што пасееш, тое і пажнеш" — для аграномаў не проста народная мудрасць, а навукова абгрунтаванае і праверанае на практыцы сцвярджэнне. Высакаякаснае насенне спрыяе прыросту ўраджайнасці сельгаскультур, таму з году ў год перад агранамічнымі службамі гаспадарак раёна ставіцца задача забяспечыць добры пасяўны матэрыял. Зіма на зыходзе і праз некалькі месяцаў у пульхную глебу лягуць зярняткі, каб праз тыдзень-другі прабіцца на паверхню зялёнымі расточкамі. Ці дастаткова ў сельгасарганізацыях раёна насення для яравой сяўбы, пацікавімся ў выконваючага абавязкі начальніка раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін В.У. Сцепулёнка.