Deprecated: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; SLClient has a deprecated constructor in /home/mijoryby/public_html1/setlinks_d2530/slclient.php on line 10
Якое злачынства больш небяспечнае для грамадства: калі Жак Шырак на сваю перадвыбарную кампанію крадзе 2 мільёны еўра ці калі работнік пажарнага нагляду ці дарожна-патрульнай службы атрымлівае хабар у 20 долараў? Скажаце, што гэта відавочна: ці ж можна параўнаць 2 мільёны і 20 долараў. А ў мяне іншы пункт погляду. Мэр Парыжа адзін, а дробных чыноўнікаў сотні тысяч.
Адносіны да зямлі мяняюцца. Яна становіцца не толькі прыродным рэсурсам, але і аб’ектам грамадзянскага абароту, бо ў краіне ўзяты курс на ўпарадкаванне зямельных праваадносін.
7 кастрычніка загадчыца дзяржаўнай натарыяльнай канторы С. А. Паўлоўская правяла “прамую лінію”, прысвечаную натарыяльным дзеянням у адносінах зямельных участкаў з размешчанымі на іх аб’ектамі нерухомасці і без пабудоў. Што ж цікавіла грамадзян?
Тэлеролікі сацыяльнай рэкламы пераконваюць эканоміць электраэнергію, заклейваць вокны і зберагаць цяпло. Аказваецца, выканацьусе рэкамендацыі і перайсці да эканоміі больш сур’ёзнай не так і проста. Скажам, некаторыя жыхары кватэр хочуць хоць мінімальна перапланаваць пакоі, замяніць рамы, дзверы, батарэі савецкай эпохі на еўрапейскія. У Германіі, напрыклад, пакідаеш дом—усе прыборы выключаеш. Вяртаешся—холадна. Шчоўк, і паветра награваецца хутка, за 10-15 хвілін. У нас такі рэжым толькі ў марах. Што да абнаўлення кватэр, патрэбны ўзгадненні, дазволы. Таму людзі паціхеньку самі праводзяць рамонт кватэр з элементамі перапланіроўкі на свой страх і рызыку.
Грамадзяне з’яўляюцца ўдзельнікамі адносін, якія рэгулююцца грамадзянскім заканадаўствам, і ў адпаведнасці з яго палажэннямі набываюць і рэалізуюць грамадзянскія правы, ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць, выконваюць абавязкі, што ўзнікаюць з грамадзянскіх праваадносін, і адказваюць па сваіх абавязацельствах усёй належачай ім маёмасцю, за выключэннем той, на якую не можа быць накладзена спагнанне.
Права выезду грамадзяніна з рэспублікі можа быць часова абмежавана ў адпаведнасці з законам і заканадаўчымі актамі ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабод іншых, калі:
- ён валодае звесткамі, складаючымі дзяржаўную тайну,—да заканчэння тэрміну, устаноўленага ў дагаворы аб допуску да дзяржаўных сакрэтаў; - з’яўляецца падазраваемым ці абвінавачваемым па крымінальнай справе,—на ўстаноўлены тэрмін, але не больш чым да спынення крымінальнага праследавання ці ўступлення прыгавора суда ў законную сілу...
Незаконнай прадпрымальніцкая дзейнасць лічыцца, калі ажыццяўляецца без дзяржаўнай рэгістрацыі. За такое правапарушэнне прадугледжаны штраф да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй прадметаў правапарушэння, прылад і сродкаў здзяйснення незалежна ад таго, у чыёй уласнасці яны знаходзяцца, а таксама адабранне даходу.
Нядобрасумленныя суб’екты гаспадарання пры вызначэнні падаткаў і адлічэнняў у Фонд сацыяльнай абароны заніжаюць дадзеныя аб аплаце працы ці не адлюстроўваюць іх зусім. Вось таму праблемы выплаты заробку “ў канвертах” застаюцца актуальнымі.
Кодэкс аб зямлі прадугледжвае знаходжанне зямельных участкаў у прыватнай уласнасці грамадзян рэспублікі, недзяржаўных юрыдычных асоб, замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый. Пры гэтым недзяржаўным юрыдычным асобам угоддзі могуць прадастаўляцца ў прыватную ўласнасць па выніках аўкцыёна.
Аксана Юр’еўна Макотра—32-гадовая жыхарка вёскі Мальцы Даўгінаўскага сельсавета. Цяпер яна абавязаная асоба, бо двое яе дзяцей у прытулку. 10-гадовы Дзіма і 8-гадовы Віця—хлопчыкі добрыя, паслухмяныя. Толькі, адназначна, не пашанцавала ім на бацькоў. Тата іх знаходзіцца на лячэнні ў ЛПП. Зразумела, што трапіў туды сужыцель Аксаны Юр’еўны не за ўзорныя паводзіны, гаспадарлівасць ды дбайнасць, а за п’янства ды лайдацтва. Жыллё ў сям’і бы рэшата, старое і ў дзірках. Узніміся добры віхор, і застанеца з той хаткі хіба што куча ламачча.