Цяпер значная частка бацькоў, якія раней са спакойнай душой адмаўляліся ад дзяцей са словамі “ў інтэрнаце ім будзе лепш”, зусім па-іншаму глядзяць на сітуацыю. Сям’я, атрымаўшая статус — “якая знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы”, уключаецца ў сістэму дзейнасці многіх дзяржаўных органаў і ўстаноў, і бацькі могуць рэальна ўбачыць, што іх чакае ў будучым пры адсутнасці станоўчых змяненняў у ладзе жыцця.
Міёрскі хлебазавод паступова пашырае рынкі збыту прадукцыі і цяпер рэалізуе яе не толькі ў гандлёвых установах раёна, але і за межамі. Напрыклад, штотыднёва, па аўторках і чацвяргах, чакаюць мясцовую выпечку ў ведамасных магазінах Варапаеўскага дрэваапрацоўчага камбіната і Пастаўскай мэблевай фабрыкі, а ўзамен прапануюць свае вырабы: шафы-купэ, корпусную і мяккую мэблю, камп’ютерныя сталы…
РУП “Полацкі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі” сёлета ў другім квартале праверыў у ААТ “Міёрскі мясакамбінат” стан сродкаў вымярэння пры кантролі сыравіны і гатовай прадукцыі, уліку вады, прыроднага газу, электрычнай энергіі. Выяўлена, што за 2009-2010 гады на прадпрыемстве не кантралявалася ўтрыманне дыаксінаў у мясе ў тушах і паўтушах; масавай доля тлушчу, бялку і фосфару ў крывяных каўбасах; тлушчу і кухоннай солі ў мясным фаршы “Апетытны”; тлушчу, бялку і кухоннай солі ў мясараслінным фаршы “Папулярны”, бялку—у фаршы “Віцебскі”, кальцыю—у вараных каўбасах, сасісках, сардэльках, абагачаных кальцыем і лактулозай.
Репетиторство не относится к предпринимательской деятельности при условии, если физическое лицо осуществляет его самостоятельно, без привлечения иных физических лиц по трудовым и (или) гражданско-правовым договорам. Регистрация в качестве индивидуального предпринимателя в данном случае не требуется.
Летам на дарогах прыкметна павялічваецца колькасць транспартных сродкаў, асабліва матацыклаў і веласіпедаў. Па іх віне аварыйнасць ад усіх дарожна-транспартных здарэнняў складае 12%. У большасці выпадкаў яны суправаджаюцца цяжкімі вынікамі і чалавечымі ахвярамі. Каля 40% здарэнняў адбываецца ў сельскіх населеных пунктах і 25%—на дарогах мясцовага значэння. Асноўныя віноўнікі—маладыя людзі ад 15 да 20 гадоў.
Кожны ведае, што садзіцца за руль аўтамабіля, прыняўшы нават нязначную дозу алкаголю, небяспечна і ... вельмі дорага.
19 сакавіка малады чалавек Ш. добраахвотна выклаў за “задавальненне” праехаць п’яным каля 13 мільёнаў рублёў. А дакладней, заплаціў штраф, каб вярнуць аўтамабіль у свой гараж, бо да гэтага часу ён знаходзіўся на адказным захоўванні ў міліцыі. Да таго ж, Ш. на працягу пяці гадоў не будзе мець права кіраваць ніякімі сродкамі транспарту.
Задача развіцця пастаўлена перад кіраўнікамі прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый Міёршчыны на сумесным пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў 12 чэрвеня пры абмеркаванні пытання “Аб выкананні павышаных прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Міёрскага раёна за 5 месяцаў 2010 года, зацверджаных рашэннем Міёрскага раённага выканаўчага камітэта ад 27 студзеня 2010 г. №90”.