Праваахоўныя органы раёна падвялі вынікі мінулага года, зроблены вывад, што крымінагенная сітуацыя знаходзіцца пад кантролем і з'яўляецца кіруемай, больш таго — узровень злачыннасці і правапарушэнняў паступова зніжаецца. Летась ён быў значна ніжэйшы, чым у сярэднім па рэспубліцы і вобласці, дасягнуў самага нізкага парогу за даволі працяглы перыяд. Але гэта не павінна супакойваць ні міліцыю, ні грамадскасць. На што трэба звяртаць увагу ў іх сумеснай прафілактычнай рабоце? З такім пытаннем рэдакцыя звярнулася да начальніка аддзела ўнутраных спраў С. М. Лоня.
Нядаўна начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Т. М. Рымша правяла "прамую лінію". На яе паталефанавала пяць чалавек. У асноўным цікавіліся дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогай.
Ці варта каму нагадваць, што ў наш час пашпарт — жыццёва важны дакумент, без якога немагчыма аформіць крэдыт у банку, прыняць спадчыну, паступіць у навучальную ўстанову, атрымаць атэстат. Нельга выехаць на адпачынак за мяжу, а таксама выканаць свой грамадзянскі абавязак — прыняць удзел у галасаванні ў час правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь, якія адбудуцца 24 сакавіка.
Адпаведна заканадаўства Рэспублікі Беларусь фізічныя асобы, якія маюць уласныя жылыя памяшканні, могуць здаваць іх у наём і атрымліваць дадатковы прыбытак. Для гэтага патрэбна:
Устаноўлены мінімальныя спажывецкія бюджэты для розных сацыяльна -дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям'і рознага складу ў сярэдніх цэнах снежня 2013 года ў разліку на месяц на перыяд з 1 лютага 2014 г. па 30 красавіка 2014 года ў наступных памерах:
Істотным момантам у прававым полі Беларусі стала канфіскацыя транспарту, якім кіраваў вадзіцель у нецвярозым стане, затрыманы за такое парушэнне ў другі раз на працягу года. Па гэтай прычыне застацца без аўтамашыны ці трактара могуць не толькі прыватныя ўладальнікі, але і прадпрыемствы, арганізацыі, гаспадаркі. Адным словам, стварыліся новыя прававыя калізіі перад работнікамі і іх кіраўнікамі, бо ў адпаведнасці з Працоўным кодэксам вінаватыя ў нанясенні прадпрыемству страт павінны за гэта адказваць, у тым ліку рублём.
Са сродкаў мясцовых бюджэтаў цяпер будуць выплачвацца надбаўкі за рэалізаваныя малако і трасту лёну-даўгунцу. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 53 ад 22 студзеня 2014 года. За тону рэалізаванага малака базіснай тлустасці (без падатку на дабаўленую вартасць) даплата складзе 340 тысяч рублёў. А за такую ж вагу трасты, у залежнасці ад яе нумара (№1, №1,25, №1,5, №1,75 і вышэй), надбаўка складзе адпаведна 735000, 925000, 1110000 і 1300000 рублёў.
З 1 студзеня 2014 года ўступіў у сілу Указ ад 29 лістапада 2013 г. №530 "Аб некаторых пытаннях удасканалення арганізацыі выканання судовых пастаноў і іншых выканаўчых дакументаў". А 31 снежня 2013-га Пастановай Савета Міністраў за №1190 зацверджана Палажэнне аб органах, якія прымусова будуць гэтым займацца, вызначаны іх асноўныя задачы і функцыі, паўнамоцтвы адказных асоб новай службы: гэта захаванне і ахова інтарэсаў дзяржавы, правоў і законных інтарэсаў юрыдычных і фізічных асоб.
Адказ на гэтае пытанне шукаюць многія. Зразумела, лепш мець жыллё ва ўласнасці. Але закрадваецца сумненне ў неабходнасці такога кроку: патрэбны ж грошы, і немалыя, каб выкупіць яго. Між тым, знаёмыя настойліва раяць "паскрабаць па сусеках", ды распачаць прыватызацыю, тым больш, што ёсць магчымасць атрымаць шматгадовую растэрміноўку выплаты.