газета Миорские новости > Эканоміка і права > Мы—хлеб. Нам—мэблю.

Мы—хлеб. Нам—мэблю.


9-07-2010, 12:03. Разместил: gazeta
Міёрскі хлебазавод паступова пашырае рынкі збыту прадукцыі і цяпер рэалізуе яе не толькі ў гандлёвых установах раёна, але і за межамі. Напрыклад, штотыднёва, па аўторках і чацвяргах, чакаюць мясцовую выпечку ў ведамасных магазінах Варапаеўскага дрэваапрацоўчага камбіната і Пастаўскай мэблевай фабрыкі, а ўзамен прапануюць свае вырабы: шафы-купэ, корпусную і мяккую мэблю, камп’ютерныя сталы… Бартэрныя здзелкі ўзаемавыгадныя. Мэблю, якой “разлічваюцца” вытворцы суседніх раёнаў з хлебазаводам за дастаўленную ім прадукцыю, купляюць і самі хлебапёкі, і насельніцтву раёна прапануюць з мінімальнай гандлёвай надбаўкай—усяго ў 5%. Жадаючыя набыць яе, звяртаюцца да таваразнаўцы прадпрыемства (4-26-02), які прапануе напачатку пазнаёміцца з каталогам тавараў, цэнамі. Калі ж з’явіцца імкненне штосьці купіць, то з суседніх раёнаў даставяць заказаную мэблю транспартам хлебазавода. Да таго ж, вырабіць яе могуць па вызначаных пакупніком памерах. Вось такі цікавы варыянт гандлю прадукцыяй выкарысталі ў сваёй рабоце хлебазавадчане.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.



Вернуться назад