23 кастрычніка ў Міёрах адбылася абласная навукова-практычная канферэнцыя "Актуальныя пытанні хірургіі" з правядзеннем майстар-класа. У якасці гасцей і выступоўцаў прысутнічалі галоўны хірург упраўлення здравааховы аблвыканкама Сяргей Падалінскі, а таксама загадчыкі хірургічных, анестэзіялагічных і рэанімацыйных аддзяленняў вобласці, выкладчыкі, дацэнты Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта. Віртуозы сваёй справы спынялі ўвагу на важных прафесійных момантах, іх уважліва слухалі калегі па галіне з усіх рэгіёнаў вобласці.
— На 50% здароўе чалавека залежыць ад яго самога, — упэўнена фельчар Чапукоўскага ФАПа Валянціна Пятроўна Пяткевіч.—Не буду арыгінальнай, калі скажу, што крыніца добрага самаадчування — правільнае харчаванне, адсутнасць шкодных звычак і ўмераныя фізічныя нагрузкі. Важны і пазітыўны настрой. Калі злуешся, зайздросціш ці жадаеш камусьці дрэннага, у першую чаргу шкодзіш сабе.
Яблыкі ўтрымліваюць вялікую колькасць вітамінаў С, В1, В2, Р, Е, марганец, калій, лёгказасваяльнае жалеза. Гэтую садавіну выкарыстоўваюць для прафілактыкі прастудных захворванняў, стабілізацыі крывянога ціску, умацавання зубной эмалі і касцей. Плады не даюць алергіі, а таму іх можна ўжываць амаль усім. Клятчатка, якая змяшчаецца ў зялёных яблыках, доўга засвойваецца і "стрымлівае" пачуццё голаду. Прысутнасць у іх пекціну дапамагае захаваць маладосць і свежасць скуры.
Прапануем усім арганізацыям, установам, насельніцтву раёна абараніць сябе ад грыпу. У верасні ў раёне пачалася бясплатная імунізацыя за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Прышчэпкі могуць зрабіць бясплатна дзеці і дарослыя з хранічнымі захворваннямі нырак, сардэчна-сасудзістай, дыхальнай, эндакрыннай сістэм, а таксама асобы старэй за 65 гадоў, цяжарныя жанчыны, медработнікі.
Каб захаваць на доўгія гады добры зрок, кожнаму вучню варта памятаць, што адлегласць ад вачэй да працоўнай паверхні — стала, кнігі, сшытка — павінна быць не менш за 50 сантыметраў. Адразу пасля вяртання са школы перад выкананнем хатняга задання неабходна адпачыць 1,5-2 гадзіны. Каб захаваць і ўмацаваць зрок, трэба спажываць стравы з вітамінамі А і Е. Вітамін А утрымліваецца ў печані траскі, птушкі і ялавічнай печані, з гародніны варта ўжываць моркву, перац чырвоны і зялёны, памідоры, зялёны гарошак, зеляніну: пятрушку, кроп, цыбулю-пяро.
Меланома — злаякасная пухліна, якая ўтвараецца пры перараджэнні клетак меланацытаў, якія ў нармальным стане знаходзяцца ў скуры і выпрацоўваюць пігмент меланін. Меланацыты ў вялікай колькасці знаходзяцца ў невусах. Іх у народзе называюць радзімкамі, таму меланома можа развівацца з гэтых дастаткова бяскрыўдных утварэнняў, якія ёсць у большасці людзей.
Энтэравірусныя інфекцыі выкліканы кішэчнымі вірусамі (энтэравірусамі). Запушчаныя формы прыво-дзяць да цяжкіх захворванняў з паражэннем важных органаў і сістэм, што можа стаць прычынай інваліднасці і нават смерці. У асноўным, гэта тычыцца прыгнячэння нервовай сістэмы.
Такую назву мае акцыя, якая пройдзе ў раёне з 29 да 30 верасня. Прапануем прыняць у ёй удзел усім арганізацыям і ўстановам.
Па пытаннях здаровага ладу жыцця ў ДУ "Міёрскі РЦГЭ" можна звярнуцца на "гарачую тэлефонную лінію" з 8 да 10 гадзін па нумарах 4-35-03, 4-18-45, 4-35-02.
Такую назву мае акцыя, якая пройдзе ў раёне з 29 да 30 верасня. Прапануем прыняць у ёй удзел усім арганізацыям і ўстановам. Па пытаннях здаровага ладу жыцця ў ДУ "Міёрскі РЦГЭ" можна звярнуцца на "гарачую тэлефонную лінію" з 8 да 10 гадзін па нумарах 4-35-03, 4-18-45, 4-35-02.
Шаленства-вострае інфекцыйнае захворванне нервовай сістэмы, выкліканае спецыфічным вірусам. Яно смяротнае для жывёл і людзей. Больш за 55 тысяч чалавек у свеце памірае ад гэтай хваробы штогод. Вірус трапляе ў арганізм чалавека праз пашкоджанае ўкусам звычайнага сабакі ці янотападобнага, а таксама ката, лісы і іншых жывёл скураное покрыва ці пры пападанні сліны хворай жывёлы на драпіны і раны.