Піва ўтрымлівае значную долю алкаголю, дастатковую для развіцця алкагалізму і таксічнага ўздзеяння на арганізм, ад якога пакутуюць у першую чаргу сэрца, пячонка і мозг.
Спажыванне пеннага напою выклікае толькі лёгкае ап'яненне, таму не ўспрымаецца негатыўна самім чалавекам і акружаючымі, але фарміраванне залежнасці адбываецца непрыкметна. Піва даступнае і для непаўналетніх, а таму вядзе да хуткага фарміравання алкагалізму.
Падлеткі значна хутчэй атрымліваюць "кайф" ад піва, і свядома імкнуцца да гэтага. Маладыя людзі лічаць яго чымсьці накшталт ліманаду, бяскрыўдным і нават карысным. Узнікае прывыканне, а потым напою патрабуецца ўсё больш. На жаль, спажыванне алкаголю, якое пачынаецца ў падлеткавым узросце, працягваецца ў маладым. Гэта можа пашкодзіць важныя структуры мозга, якія адказваюць за фарміраванне асобы.
Увогуле, згубнае ўздзеянне піва на арганізм шырокае. Гэта паражэнне зрокавага і слыхавога нерваў, парушэнне функцыі спіннага мозга і перыферычнай нервовай сістэмы. Узнікаюць хваробы сэрца, "піўное" сэрца, артэрыяльная гіпертэнзія з рызыкай інсульту. А яшчэ гэта цыроз пячонкі, хранічны гепатыт, гастрыт.
Спажыванне піва ўплывае на павелічэнне артэрыяльнага ціску. Страшна, што ўсе пералічаныя хваробы могуць абмяжоўваць працаздольнасць і нават прыводзіць да ранняй інваліднасці.
Вытворцы пеннага напою часта кажуць пра неабходнасць барацьбы з гарэлкай і пладовымі вінамі. Але піва — такі ж алкаголь. Прывыканне наступае непрыкметна, а пазбавіцца ад яго вельмі цяжка. Задумайцеся!
С. СКАВАРОДКА,
мікрабіёлаг.