Сайт Раённай газеты Міёрскія навіны
 
Навигация на сайте:
» Здароўе » Опасный "рабочий возраст"
Поиск:
Рубрыкі
Выбары прэзідэнта 2015 Афіцыйна Эканоміка і права Пытайцеся—адказваем Здарэнні Грамадства Моладзь / Год моладзі Вясковае жыццё Культура Рэлігія Гісторыя краю, Міёрам 500 Здароўе Спорт і турызм Прырода і экалогія Пошта Літаратурная старонка Адукацыя і школа Юбілей Сямейны лад Жыве памяць Падшыўка 70 год Вялікай Перамогі Рознае...
Каляндар
«    Кастрычнік 2021    »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Святы


 
Кнопка сайта
Мы будем очень благодарны, если вы установите на своём сайте нашу кнопку или просто текстовую ссылку на наш сайт.

[ Получить код кнопки]
Партнеры сайта

 
 
17-05-2013, 12:29 Здароўе  ] • Опасный "рабочий возраст"   |  
 
Назва: Небяспечны "працоўны ўзрост"      

У зоне абслугоўвання Дзісенскай бальніцы сястрынскага догляду знаходзіцца 4200 чалавек. Статыстыка дазваляе сцвярджаць, што сярод гэтага кантэнгенту адбываюцца паступовыя станоўчыя дэмаграфічныя зрухі: змяншаецца смяротнасць, павялічваецца нараджальнасць. Крыху "псуе" сітуацыю хіба што становішча ў Завуццеўскім сельсавеце.

 

Як урач хачу звярнуць увагу ўсяго насельніцтва на хваробы сістэмы кровазвароту. У нашых умовах яны самыя небяспечныя. Хаця для людзей у працаздольным узросце нямала іншых праблем. Летась для 16 чалавек з гэтай катэгорыі ў нашым рэгіёне жыццё закончылася заўчасна. Сярод асноўных прычын на першым месцы траўмы і атручванні, ужо потым ідуць хваробы сістэмы кровазвароту, новаўтварэнні і іншае.

 

Задумайцеся, сярэдні ўзрост памерлых у працаздольным узросце летась склаў 48,1 года. Пераважна гэта мужчыны — 75%. Большасць з іх злоўжывала спіртным — 62,5%, курыла — 75%. У кожнага другога не было сям'і, кожны трэці нідзе не працаваў, а кожны другі і не жадаў лячыцца.

 

Атрымліваецца, што да ранняй смерці прыводзяць у першую чаргу нездаровы лад жыцця, патуранне дрэнным звычкам, нетрываласць сям'і і нежаданне працаваць. Так, трэба гаварыць і пра якасць дыспансерызацыі, пры праходжанні якой неабходна ўказаць чалавеку на ўсе фактары рызыкі і пераканаць яго весці здаровы лад жыцця і рэгулярна лячыцца.

 

Кіраўнікі працоўных калектываў атрымаюць менш клопатаў з часовай непрацаздольнасцю, калі прасочаць за праходжаннем медыцынскіх аглядаў усімі работнікамі, будуць не толькі прапагандаваць здаровы лад жыцця, але і самі захоўваць яго патрабаванні, умацоўваць асновы сям'і і сямейныя каштоўнасці.

Настаў час маральна і матэрыяльна заахвочваць работнікаў, якія адмовіліся ад шкодных звычак і вядуць здаровы лад жыцця.

 

С. ПАЛЯЧЭНКА,

загадчыца Дзісенскай

бальніцы сястрынскага догляду.

 


 (галасоў: 0)

  [group=5]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
[/group]
Другие новости по теме:



   
Надвор'е ў Міёрах
Папулярныя артыкулы
 
АРХІЎ НАВІН
Лістапад 2015 (48)
Кастрычнік 2015 (101)
Верасень 2015 (88)
Жнівень 2015 (10)
Ліпень 2015 (38)
Чэрвень 2015 (149)
 
Госці краін
Flag Counter
Рэклама
Витебское областное управление МЧС
 

Галоўная Правілы Статыстыка Зваротная сувязь
Яндекс.Метрика
2010-2017 © рэдакцыя газеты "Міёрскі навіны"
Распрацоўка і падтрымка сайта Elizar